+375 212 68-01-25 vcsi@vitebskavangard.by

Арт Пространство

Арт-прастора

«Толстого, 7»

Расположен в одном из старинных зданий города Витебска. Десять выставочных залов отданы под персональные проекты современных художников экспериментального направления. Художественная галерея специализируется на проведении выставок современных авторов и творческих объединений. Также проходят музыкальные и литературные вечера, образовательные семинары и лекции, научные конференции, кинопоказы, творческие встречи с художниками и мастер-классы.

Арт Пространство

210026, г. Віцебск, вул. Талстога, 7
тэл.: +375 212 617455

Зимнее время работы (с 1 октября): 11.00 – 198.00.
Летні час працы (з 1 мая): 11.00 – 19.00.
Выходной: понедельник.

Здание, в котором разместилось «Арт-пространство» было построено в начале XIX века в стиле классицизма и являлось одним из жилых особняков зажиточных семей города. Располагалось в то время на Подвинской улице (с 1910 года – улица Толстого), где была сконцентрирована культурная и общественная жизнь Витебска.
В настоящее время представлены проекты витебских художников Валентины Ляхович,  Игоря Гусакова, Елены Петровой, Дмитрия Зубова.
Экспазіцыі гарманічна дапаўняюць адна адну і надаюць выставачнаму цэнтру, які размешчаны ў будынку з векавой гісторыяй, непаўторную аўру.
Кожная з дзесяці залаў адрозніваецца неардынарным дызайнам і экспазіцыйным рашэннем.
Выставачны цэнтр працуе на пастаяннай аснове з рэгулярнай зменай экспазіцый.
Арт-прастора “Талстога, 7” мае славу аднаго з самых любімых і атмасферных месцаў Віцебска.
Прадугледжана індывідуальнае наведванне і экскурсійнае абслугоўванне.

18 лістапада а 17 гадзіне ў Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча ў межах выставачнага праекта “Ле Карбюзье: віцебскае рэха” адбудзецца лекцыя “Архітэктура мадэрнізму ў Віцебску: персоны, вытокі і неабходнасць захавання. Лекцыю чытае Яўген Калбовіч - архітэктар, старшыня Віцебскага аддзялення Беларускага саюза архітэктараў. Уваход вольны📍Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча вул. Марка Шагала, 5а🗓️18 лістапада⏱️17.00
Калажная лабараторыя Наталлі Тарабукі @leonta55ster 💥Дызайн & гарбата & нажніцы🫖☕️ Тэма: гановерскія пункцірыПа матывах паэзіі Алеся Разанава Тое, што натхняет:Сонца ўзыходзіць. ВокныДзеляцца адлюстраваннемАлесь Разанаў 12 лістапада на Талстога, 7 :пачынаем : #калажыць#дызайнерыць #убачыцьсловабудуем: візуальныя паралеліЗадача : #гарбата&дызайн #заварка&гутарка #адлюстроўваемдумкі#адлюстроўваемпачуцці #выпрабоўваемпрыёмыФармат : калажны летэрынг: лепкаформы + асамбляж +техника лоскутного одеяла, + крамблаж + вываратка, фрасаж+, дэкалаж +, ралаж +, хіазмаж +, канкраж, + жывапіс, + графіка + вентяж Узяць з сабой:пачуцці&любімаягарбата&прысмакі P.S. дызайн тут✅Уваход: дарослыя – 4 руб. школьнікі, студэнты – 2 руб.Афіша: @leonta55ster #гановерскіяпункціры#паэзіяАлесяРазанава
12 лістапада 2025 года а 16.00 гадзіне ў выставачнай зале на Белабародава, 5 адбудзецца адкрыццё выставы IX Рэспубліканскай біенале мастацкага тэкстылю «Дыялог пакаленняў».Паказ дасягненняў мастакоў-тэкстыльшчыкаў у агульнабеларускім маштабе ўжо стаў традыцыяй для Віцебска: усе папярэднія біенале адбываліся тут з 2009 года. Назва і канцэптуальная ідэя біенале – “Дыялог пакаленняў”. Удзельнікі біенале’2025 прадстаўляюць узроставую групу ад 1944 да 2004 года нараджэння, што робіць дыялог паміж пакаленнямі  цэнтральнай тэмай мерапрыемства.У экспазіцыі гледачы змогуць пазнаёміцца з разнастайнымі тэхнікамі і жанрамі: батыкам, габеленам, лямцам, роспісам па тканіне, тэкстыльнымі аб’ектамі і інсталяцыямі. Экспанаты прадстаўлены як знакамітымі мастакамі, так і маладымі аўтарамі – студэнтамі мастацкіх навучальных устаноў Беларусі. Сучасны мастацкі тэкстыль з’яўляецца самастойным напрамкам развіцця пластычных мастацтваў, які ўтрымлівае шырокую праблематыку быцця чалавека ў свеце, раскрывае экзістэнцыяльныя, экалагічныя тэмы, стварае арыгінальныя эстэтычныя структуры. У сённяшні час творцы смела эксперыментуюць з формай, пашыраюць сродкі тактыльнай выразнасці за кошт скарыстання розных матэрыялаў, прыёмаў і тэхнік. Гэтая выстава забяспечвае унікальную магчымасць убачыць свежыя творчыя ідэі ў спалучэнні з вопытам розных пакаленняў.Куратары выставы: Наталля Лісоўская і Алена Обадава.Выстава будзе працаваць да 14 снежня 2025📍12 лістапада выставачная зала Белабародава, 5⏱️ 16.00Афіша @marina_vorohobko
7 лістапада а 17 гадзіне ў арт-прасторы Талстога,7 адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы графікі Данііла Качуры «Бура» @kachura_nil Мастак прэзентуе серыю графічных аркушаў “Катастрофа на вадзе», выкананых у аўтарскай тэхніцы. Ён даследуе тэму глабальных экалагічных праблем, звязаных з забруджваннем і разбурэннямі водных экасістэм, а таксама месца і ролю чалавека ў іх. Афіша @daria_oblivionAI @kachura_nil
Калажная лабараторыя Наталлі Тарабукі 💥Дызайн & гарбата & нажніцы &яблычны пірог🫖☕️ Тэма : У пачатку было слова…Юбілейная сустрэча. Нам год! Тое, што натхняе:Нам не дано предугадать,Как слово наше отзовется, –И нам сочувствие дается,Как нам дается благодать...                    Ф. И. Тютчев. 5 лістапада на Талстога, 7:пачынаем: #святкаваць #калажыць#дізайнерыць #убачыцьслова 5 лістапада на Талстога, 7:пачынаем: #святкаваць #калажыць #дізайнерыць #убачыцьслова Задача : #гарбата&дызайн #заварка&гутарка #адлюстроўваемдумкі#адлюстроўваемпачуцці #выпрабоўваемпрыёмыФармат : калажны лэтэрынг : лепкаформы + асамбляж +техника лоскутного одеяла, + крамблаж + вываратка, фрасаж+, дэкалаж +, ралаж +, хіазмаж +, канкраж, + жывапіс, + графіка + вентяж Узяць з сабой : #пачуцці&любімаягарбата&прысмакі P.S. дызайн тут✅Уваход вольны!
4 лістапада а 14  гадзіне ў Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацскага вучылішча адбудзецца адкрыццё фотавыставы «ЛЕ КАРБЮЗЬЕ: віцебскае рэха», прысвечанай архітэктару Шарлю-Эдуару Жанерэ-Гры (1887-1965), больш вядомаму пад творчым псеўданімам Ле Карбюзье.Серыя фотастэндаў знаёміць з праектамі вялікага архітэктара, якія ён ажыццявіў у Швейцарыі, дзе нарадзіўся і зрабіў першыя важныя крокі ў прафесіі, і Францыі, дзе стварыў уласнае архітэктурнае бюро. Фатаграфіі твораў прадставіў Фонд Ле Карбюзье.Вядомы архітэктар ніколі не быў у Віцебску, але “рэха Ле Карбюзье” у сучаснай прасторы горада чутна вельмі выразна. Разглядаючы знакамітыя архітэктурныя канцэпты Ле Карбюзье, можна па-новаму зірнуць, напрыклад, на маштабнае будаўніцтва віцебскіх мікрараёнаў 1960-1980 гадоў, на сетку пасляваенных праспектаў Віцебска, водна-ландшафтную сістэму горада 1990-х гадоў і ў цэлым на гарадское асяроддзе, у якім мы жывём і якое – хочам мы гэтага ці не – фармуе нас і вызначае наша жыццё.Выстава падрыхтавана напярэдадні і ў рамках фестывалю архітэктуры, прысвечанага 90-годдзю Беларускага саюза архітэктараў і арганізаванага творчым саюзам па ініцыятыве і пры падтрымцы Пасольства Францыі і пасольства Швейцарыі ў Рэспубліцы Беларусь.Выстава будзе працаваць да 30 лістапада 2025 года.📍Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішчавул. Марка Шагала, 5а⏱️ 4 лістапада 2025 а 14 гадзіне
Беларуская мова