Сёння, 15 сакавіка а 16-й гадзіне ў выставачнай зале на Белабародава, 5 адбудзецца адкрыццё выставы жывапісу Леаніда Мядзвецкага і Міхася Ляўковіча “Два позіркі - адзін шлях”.
Вядомыя віцебскія творцы, сябры Беларускага саюза мастакоў прадставяць партрэты, нацюрморты і пейзажы, дзе сродкамі ліній і колераў трансфармуюць свет у абстрактныя, асацыятыўныя палотны, якія можна будзе пабачыць на выставе да канца красавіка.
Традыцыйнае запрашэнне на лекцыю ад Наталлі Тарабукі @leonta55ster !
Тэма лекцыі: Семіётыка плаката ці як канструяваць сэнсы ў плакаце і кіраваць увагай.
Наталля Ігараўна раскажа пра тропы як сістэму спецыяльных моўных сродкаў, якая выкарыстоўваецца для дасягнення вобразнасці і выразнасці плаката, пра “зацёртыя” сімвалы і прыёмы морфінгу.
Адразу пасля лекцыі адбудзецца майстар-клас, дзе мы будзем маляваць плакат па прынцыпе “кітайскага саду”. Умець маляваць партрэты неабавязкова!) Галоўнае ўзяць з сабой свой любімы пэндзаль, акварэль, туш або чарніла.
Лекцыя пачнецца 16 сакавіка а 15 гадзіне ў музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5а).
Чарговая лекцыя курса па гісторыі і сімволіцы плаката «Плакат быў, ёсць, будзе!», які чытае сябар Беларускага саюза дызайнераў Наталля Тарабука @leonta55ster
Тэма: Семіётыка плаката ці як канструяваць сэнсы ў плакаце і кіраваць увагай.
Лекцыя пачнецца 16 сакавіка а 15 гадзіне ў музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5а).
10 сакавіка а 16-й гадзіне ў арт-прасторы “Талстога, 7” адбудзецца адкрыццё выставы графіці-палотнаў Глеба Каштанава @gleb_kashtanov “Пэндзлі, фарбы, два палотны”!
“Мае графіці-палотны” - гэта эксперыментальная экспазіцыія, сінтэзаваная з некалькіх напрамкаў мастацтва. Работы сумяшчаюць у сабе тэхніку графіці і станковага жывапісу з элементамі коміксаў і дапоўненай рэальнасці ў некаторых экспанатах. Тут сумяшчаецца вулічная культура з класічным галерэйным фарматам і новымі тэхналагічнымі фішкамі, дасяжнымі гледачу з дапамогай звычайнага смартфона без спецыяных дадаткаў.”
Выстава будзе працаваць у арт-прасторы “Талстога, 7” да 21 красавіка ўключна.
Працягваем курс лекцый па гісторыі і сімволіцы плаката «Плакат быў, ёсць, будзе!»
2 сакавіка а 15 гадзіне адбудзецца другая лекцыя курса.
Тэма: Спецыфіка візуальнай мовы плаката: кампазіцыя, ілюзія, успрыманне і іншае.
Будзем размаўляць пра тое, як карцінка становіцца плакатам, ці можна выкарыстоўваць сеткі, як колер прымусіць гаварыць, што такое мова плаката і прычым тут ілюзіі.
Адразу пасля лекцыі адбудзецца майстар-клас, на якім мы зробім плакат ці аўтапартрэт з дапамогай сукенак і аксэсуараў, так што можаце ўзяць штосьці з любімага адзення з сабой.
Лекцыі чытае сябар Беларускага саюза дызайнераў Наталля Тарабука @leonta55ster
📍Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5а).