Home1
Home1
Home1

ВИТЕБСКИЙ ВЕРНИСАЖ — 2024
пройдет с 9 по 15 июля 2024 года. Приглашаются — авторы оригинальных произведений искусства и сувенирной продукции. Приём заявок начинается 22 мая.

Установа культуры
“Музей “Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва”

Музей “Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва” (ВЦСМ) быў створаны 1 лютага 1998 года.
ВЦСМ – гэта адкрытая прастора, створаная для развіцця сучаснага мастацтва розных напрамкаў.
У калекцыю музея ўваходзяць жывапіс, графіка, скульптура, фатаграфія сучасных аўтараў, якія прадстаўляюць найноўшыя тэндэнцыі развіцця мастацтва.

 
 
Home1
Home1
Home1
Home1
Home1
18 мая – Міжнародны дзень музеяў 🎉Запрашаем адзначыць гэтае свята разам з намі!Мы падрыхтавалі для вас цікавую экскурсію па Васкрасенскай вуліцы. Менавіта тут у 1913 годзе быў пабудаваны шыкоўны асабняк Ізраіля Вішняка – дом, які ўвайшоў у гісторыю як Віцебскае народнае мастацкае вучылішча, як месца працы Марка Шагала і Казіміра Малевіча і месца стварэння славутага УНОВІСа.Але Васкрасенская вуліца цікава не толькі авангардам, хоць і стала знакамітай дзякуючы яму.Падчас экскурсіі мы распавядзем пра раён Заручаўе, дзе склалася вуліца, пра Васкрасенскую царкву, якая дала ёй назву, і пра жыхароў наваколля - суседзяў Ізраіля Вішняка.Сустракаемся ў суботу а 15-й гадзіне каля Музея гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча, вул. Васкрасенкая, 10 (Марка Шагала, 5а).Самых стойкіх пасля экскурсіі па вуліцы запрашаем на экскурсію па Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча. Удзел у экскурсіях па Васкрасенскай і па музеі бясплатны!Таксама 18 мая бясплатна можна наведаць арт-прастору “Талстога, 7” і выставачныя залы на Фрунзэ, 11 і Белабародава, 5.
8 мая 2024 года а 16 гадзіне ў Выставачнай зале  Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва (пр-т Фрунзэ, 11) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё персанальнай выставы жывапісу браслаўскай мастачкі Аліны Трукан “Фарбы браслаўскай вясёлкі”.Аліна Трукан нарадзілася ў вёсцы Самуйлы Браслаўскага раёна. У 1983 годзе скончыла Рэспубліканскую школу-інтернат па музыцы і выяўленчаму мастацтву імя І.В. Ахрэмчыка ў Мінску. Зараз жыве ў вёсцы Дварышча Браслаўскага раёна.Аліна Трукан працуе ў тэхніцы алейнага жывапісу і акварэлі, стварае іконы для беларускіх храмаў. Яна з’яўляецца ўдзельнікам шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных выстаў, неаднаразова дэманстравала сваю творчасць у Віцебску.У экспазіцыі будуць прадстаўлены каля 30 жывапісных твораў, якія былі створаны за перыяд з 2005 па 2024 гады. На палотнах мастачкі – непаўторныя краявіды Браслаўшчыны, шчырае захапленне блакітам бясконцых азёр і рэк, зачараванне яркімі фарбамі кветак і прыгажосцю вясёлкі пасля дажджу.
Сёння, 3 мая, а 17-й гадзіне ў выставачнай зале на Белабародава, 5 адбудзецца адкрыццё зборнай выставы Віцебскага аддзялення Беларускага саюза мастакоў “80 гадоў пад мірным небам”.Выставачны праект прымеркаваны да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.У экспазіцыі прадстаўлены жывапісныя і графічныя творы, тэкстыль, арт-аб’екты і інсталяцыі. Усяго каля 50 работ і больш за 30 аўтараў.Куратар выставачнага праекта, старшыня Віцебскага аддзялення Беларускага саюза мастакоў Віктар Нікалаеў падкрэслівае: “Мы прадстаўляем гледачу работы, створаныя пад мірным небам Беларусі. Тэмы, тэхнікі, матэрыялы разнастайныя, але ўсіх аб’ядноўвае разам жыццесцвярджальная светлая любоў да роднага краю…”Выстава будзе працаваць да 7 ліпеня ўключна.
Запрашаем на аўтарскаю экскурсію па выставе “Квантавая семіётыка. Здабыванне новай рэальнасці” мастака Алекса Ганчарэнкі!30 красавіка а 17-й гадзіне ў музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча. Уваход вольны! На відэа @alex.goncharenko расказвае пра сваю работу “Формула чорнага квадрата Малевіча”, прысвечаную стагоддзю Баўхаўзa.
Традыцыйнае відэазапрашэнне ад Наталлі Ігараўны на апошнюю лекцыю сезона!@leonta55ster Запісацца можна ў дырэкт, не прапусціце)
Курс лекцый па гісторыі і сімволіцы плаката «Плакат быў, ёсць, будзе!»Лекцыі чытае сябар Беларускага саюза дызайнераў Наталля Тарабука @leonta55ster27 красавіка а 15-й гадзіне адбудзецца апошняя лекцыя сезона.6 лекцыя: Фэшн-плакат як стыль жыцця. Актуальныя трэнды і традыцыі.На майстар-класе створым фэшн-постэр. Будзем выкарыстоўваць тэхніку сілуэтных трафарэтаў, калаж і аўтарскую графіку.Майстар-клас адбудзецца адразу пасля лекцыі.📍Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5а).Кошт: 7 р. Запіс у дырэкт абавязковы!
26 апреля 2024 года в Музее истории Витебского народного художественного училища открывается выставка актуального художника Алекса Гончаренко «Квантовая семиотика. Обретение новой реальности».Художественная интуиция нередко раньше, чем строгие научные формулировки открывает пути познания настоящего и будущего. Так в творчестве Алекса Гончаренко сложился образ квантовой Вселенной, пронизанной токами, волнами и частицами, объятой свободой вечного самообновления. Кроме того, в его произведениях нашли отражение открытия, связанные с понятием «квантовая семиотика», которое пока не имеет однозначного научного толкования. При помощи образов и символов художник осваивает глубины мироздания, прокладывая путь к точке отсчета Начала всех Начал, которая теперь неотделима от Настоящего. Алекс Гончаренко визуализирует острые культурно-исторические процессы нашего времени и личную вселенную человека, его композиции наполнены культурной памятью и огромной любовью, которую он дарит обновленному миру.Кураторы проекта: Ирина Корнева-Чаева, Илья Вольнов. При поддержке Московского Политеха, Института философии НАН Беларуси.Открытие выставки состоится 26 апреля 2024 года в 17:00.

Нашы філіялы:

Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча
210015, г. Віцебск, вул. Марка Шагала, 5а, тэл.: 8 (0212) 680125

Выставачная зала /Белабародава, 5/
210015, г. Віцебск, вул. Генерала Белабародава, 5, тэл.: 8 (0212) 224894

Выставачная зала /Фрунзэ, 11/
210009, г. Віцебск, пр-т Фрунзэ, 11, тэл.: 8 (0212) 617455

Арт-прастора “Талстога, 7”
210026, г. Віцебск, вул. Талстога, 7, тэл.: 8 (0212) 617455

Музей фатаграфіі імя Жыгімонта Юркоўскага
210026, г. Віцебск, вул. Талстога, 7, тэл.: 8 (0212) 617455

Home1

Выставачная зала
на Белабародава, 5

Home1

Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча

 

Home1

Арт-прастора
“Талстога, 7”

Home1

Выставачная зала
на Фрунзэ, 11

Home1

Музей фатаграфіі імя Жыгімонта Юркоўскага

Home1

Адрас

Віцебск, вул. Марка Шагала, 5а

Тэлефануйце

+ 375 212 68 01 25

Пішыце

artvitebsk1998@gmail.com

Дырэктар

* * *

Тел.: 8 0212 68 01 27

Паведамленне з сайта

1 + 12 =

Форма зваротнай сувязі

Тут вы можаце напісаць вашыя пажаданні і прапановы аб працы ВЦСМ

Беларуская мова