Выставачная зала
(пр-т Фрунзэ, 11)
Камерная выставачная зала прызначана для зменных выстаў сучасных аўтараў. Праводзяцца таксама навуковыя канферэнцыі, кінапаказы, сустрэчы з творчымі людзьмі, майстар-класы і ўрокі музейнай педагогікі.
Працуе найстарэйшы ў Беларусі Віцебскі народны кінаклуб “Дыялог” пад кіраўніцтвам Сяргея МАТЫЛЁНКА.
Па традыцыі з'яўляецца рэпетыцыйнай пляцоўкай Віцебскага маладзёжнага хору пад кіраўніцтвам Аляксандра Раўзы.
Прадугледжана экскурсійнае абслугоўванне і індывідуальнае наведванне.
Размешчаны ў цэнтры Віцебска ў рэканструяваным асабняку.
Вядомы ў горадзе пад назвай “Музычная гасцёўня”, паколькі на працягу многіх гадоў тут выступалі музыканты розных жанраў.
Цяпер візітоўкай выставачнай залы з'яўляюцца камерныя экспазіцыі: жывапіс, графіка, фатаграфія.
Традыцыйна эмацыйнае ўспрыманне экспазіцыі дапаўняе музычнае суправаджэнне.
210009, г. Віцебск, пр-т Фрунзэ, 11
тэл.: +375 212 617455
Зімовы час працы (з 1 кастрычніка): 10.00 –18.00.
Летні час працы (з 1 мая): 11.00 – 19.00.
Выходной: понедельник.
2 кастрычніка а 16 гадзіне ў выставачнай зале Белабародава, 5 адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы «Кафедра дызайну. 50 гадоў».
Кафедра дызайну і моды Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта @design.vstu ў 2025 годзе адзначае 50-годдзе - доўгі шлях, насычаны творчасцю, эксперыментам у прафесійным станаўленні маладых спецыялістаў.
У гонар юбілею кафедра прэзентуе дыпломныя праекты апошніх гадоў, якія прайшлі паспяховую абарону ў акадэмічным фармаце ў сценах вузаўскіх
аўдыторый. Цяпер і шырокая публіка можа пазнаёміцца з выніковымі працамі студэнтаў усіх спецыяльнасцей кафедры: дызайну касцюма і тэкстылю, графічнага і мультымедыядызайну, дызайну прадметна-прасторавага асяроддзя.
Куратарам выставы і таксама яе экспанентам выступае Васіль Васільеў - педагог, чыя дзейнасць у сценах ВНУ пачалася ў 1992 годзе, сябра Беларускага саюза мастакоў, аўтар шматлікіх твораў сучаснага мастацтва.
Выстава будзе працаваць па 9 лістапада 2025 года ўключна.
📍Выставачная зала, вул. Белабародава, 5
Калажная лабараторыя Наталлі Тарабукі @leonta55ster 💥
Дызайн & гарбата ў бутэльцы & сінестэзіі🫖🍩
Тэма: канцэпт-фантазія ў этыкетках
Гісторыя на скрынцы, пакеце, бутэльцы
Тое, што натхняе:
Сінестэзіі колеру і выяў на аб’ёмнай форме
1 кастрычніка на Талстога, 7:
пачынаем : #калажыць #дызайнерыць #успамінаць #закручваць
прытрымліваемся спосабаў стварэння гісторый на аб’ёме
Задача: #ствараемаб’ёмныягісторыі #выпрабоўваем прыёмы #новыямагчымасці #глядзімвакол #адлюстроўваемдумкі #адлюстроўваемідэі
Фармат: калаж: техника лоскутного одеяла, + крамблаж + вываратка, фрасаж +, дэкалаж +, ралаж +, хіазмаж +, канкраж, + жывапіс, + графіка.
Узяць з сабой : #пачуцці&ўспаміны&эмоцыі
P.S. дызайн тут ✅
Аўтар калажа @leonta55ster
25 верасня 2025 года а 17 гадзіне ў выставачнай зале на Фрунзэ, 11 адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы «І творчасць рухае настаўнікам».
Праект прадстаўляе скульптуру, тэкстыль, жывапісныя і графічныя творы педагогаў і навучэнцаў «Дзіцячай мастацкай школы горада Віцебска».
Гэта школа стала першай у Беларусі, дзе было адчынена аддзяленне дызайну і скульптуры, а таксама ўзяла курс на прафесійнае пачатковае мастацкае навучанне.
Выстава – не толькі свята творчасці і майстэрства, але і дэманстрацыя значнасці высокакваліфікаваных настаўнікаў-мастакоў, якія працуюць, ствараюць, перадаюць дзецям веды, уменні і навыкі.
Выстава будзе працаваць да 16 лістапада ўключна.
📍выставачная зала на Фрунзэ, 11
Калажная лабараторыя Наталлі Тарабукі @leonta55ster 🍁
Дызайн & гарбата 🫖☕️
Тэма: «Есть билет на балет!» (канцерт, трамвай, тэатр)
Уваход па квітках!
Квіток - вакно ў бязмежны свет уяўленняў і прыгод.
24 верасня на Талстога, 7 :
пачынаем : #калажыць #дызайнерыць #успамінаць #абілечваць.
выконваем : правілы пакупкі, абмену і вяртання квіткоў.
Задача : #ствараембілетныягісторыі #выпрабоўваемпрыёмы #новыямагчымасці #глядзімунутр # адлюстроўваемдумкі # адлюстроўваем ідэі.
Фармат: калаж: техника лоскутного одеяла, + крамблаж + вываратка, фрасаж +, дэкалаж +, ралаж +, хіазмаж +, канкраж, + жывапіс, + графіка.
Узяць з сабой : #пачуцці&ўспаміны&эмоцыі.
Уваход: дарослыя – 4 руб. студэнты, школьнікі – 2 руб.
P.S. дызайн тут✅
Учора ў Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча адбылася творчая сустрэча з мастаком Аляксандрам Малеем.
📸@igorgusakov4
Выстава аб’ектнага жывапісу Аляксандра Малея з фондаў музея будзе працаваць да 2 лістапада. Паспейце наведаць!
📍Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча
вул. Марка Шагала, 5а
Запрашаем на творчую сустрэчу з мастаком Аляксандрам Малеем, якая адбудзецца 18 верасня а 17 гадзіне ў Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча.
Паразмаўляем пра сучаснае мастацтва і філасофію авангарда, пра творчы шлях мастака, пазнаёмімся з работамі, якія ўвайшлі ў экспазіцыйную прастору.
Запрашаем усіх жадаючых!
Уваход вольны.
📍Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча
вул. Марка Шагала, 5а
⏱️18 верасня 17.00
Сёння спаўняецца 99 гадоў з дня нараджэння знакамітага беларускага мастака Аляксандра Аляксандравіча Салаўёва.
Яго творчасць аказала моцны ўплыў на адраджэнне ў Віцебску традыцый эксперыментальнага мастацтва, мовы абстракцыі і метафарычнай вобразнасці.
Большая частка творчай спадчыны мастака захоўваецца ў нашым музеі.
Зрабілі для вас кароткі агляд жыцця і творчасці Аляксандра Салаўёва. Гартайце карусель, знаёмцеся з адным з самых цікавых віцебскіх мастакоў.
Таксама нагадваем, што у выставачнай зале імя А.Салаўёва на Белабародава, 5 працуе выстава “Сябравалі тры мастакі” , якая прысвечана ўдзельнікам творчага нефармальнага аб’яднання “АСА” — А.Салаўёву, А.Арлову, Л. Анцімонаву.
У наступным годзе рыхтуемся да юбілейнай даты – 100 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Салаўёва.
Калажная лабараторыя Наталлі Тарабукі @leonta55ster☀️вяртаецца з летніх вакацый і распачынае новы сезон творчых сустрэч у цёплай атмасферы арт-прасторы Талстога, 7! 🍁
Дызайн & гарбата 🫖☕️
Тэма: Як я правёў лета ці Лісты з мінулага.
Лета ў коўдры ўспамінаў.
Тое, што натхняе:
Па возеры хвалі бягуць.
Адны аб спякоце шкадуюць
Заходнія аблокі.
Мацуа Басё
10 верасня на Талстога, 7:
пачынаем нанова: #калажыць #дызайнерыць #успамінаць #ткацьлетнююкоўдрузуспамінаў
Задача: #ятакхочучтобылетонекончалось #выпрабоўваемпрыёмы #новыямагчымасці #зеркалим #адлюстроўваемдумкі #адлюстроўваемідэі
Фармат: калаж: техника лоскутного одеяла, + крамблаж + вываратка, фрасаж +, дэкалаж +, ралаж +, хіазмаж +, канкраж, + жывапіс, + графіка.
Узяць з сабой: #пачуцці&ўспаміны&эмоцыі 🦋
Уваход: дарослыя – 4 руб. студэнты, школьнікі – 2 руб.
P.S. дызайн тут ✅
аўтар калажа: @albasshch
Прэзентацыя аўтарскага праекту Валянціны Ляховіч «Цягнік часу» ад @igorgusakov4
Выстава будзе працаваць да 28 верасня ўключна
📍выставачная зала Белабародава, 5
У Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча пачала працу выстава «Аб’ектнае мастацтва Аляксандра Малея» - вядомага беларускага мастака, аўтара шматлікіх жывапісных работ, аб’ектаў і інсталяцый, тэарэтыка сучаснага мастацтва, педагога.
Аляксандр Малей нарадзіўся ў 1951 годзе ў весцы Садкоўшчына Верхнядзінскага раёна Віцебскай вобласці. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (1973). Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1982 года. Арганізатар творчага аб’яднання «Квадрат» (1987-1994). Удзельнік шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных выстаў. Жыве і працуе ў Віцебску.
На выставе экспануецца каля 20 жывапісных аб’ектаў Аляксандра Малея з фондаў музея.
Выстава будзе працаваць да 30 верасня.
📍Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча.
вул. Марка Шагала, 5а
У выставачнай зале на Белабародава, 5 пачаў працаваць аўтарскі праект “Цягнік часу“ Валянціны Ляховіч прымеркаваны да яе 80-годдзя, які носіць рэтраспектыўны характар. Вобраз цягніка ўзяты мастачкай з каробкі цукерак, якую падаравалі ёй ў дзяцінстве бацькі – ім і прысвячаецца выстава. Метафара “Цягнік часу” дае ключ для разумення ўсяго творчага шляху асобы. Разам з тым, гэта назва калажа, дзе праз невялікія сюжэтныя ўклейкі на фоне цягніка мастачка нагадвае асобныя моманты гісторыі мінулага і будучыні, а праз брутальны характар хатніх металічных рэчаў – жорскасць умоў жыцця чалавека.
Валянціна Ляховіч з’яўляецца адным са старэйшых творцаў Віцебскай школы акварэлі і разам з тым нястомным мастаком-эксперыментатарам. Яна смела бярэцца за новыя формы мастацкай практыкі, актыўна працуе з калажом, асамбляжам, інсталяцыяй, спалучае друк, жывапіс, скульптуру, стварае прасторавыя выставачныя праекты.
У сваім пошуку яна прыйшла да пісьма, што сінтэзуе шматразовыя змывы, адбіткі, пацёртасці, зрывы маляўнічай паверхні і калаж. Акварэлі Валянціны Ляховіч набываюць глыбіню і фактуру, якая захоўвае памяць аб раней створаных вобразах накшталт палімпсеста сярэднявечных кодаксаў альбо палеалітычных роспісаў пячор. А ў асамбляжы мастачка выпрацавала сваю аўтарскую тэхналогію асамбляжу, якая заснавана на жаночых рамесных магчымасцях. Яе можна назваць сцяжкай – скарыстанне вяровак для зборкі знойдзеных аб’ектаў ў адно цэлае.
Валянціна Ляховіч кажа: “Мая творчасць – гэта блуканне па невядомых сцежках. Я не баюся памылак. Іду за матэрыялам. Супраціўленне матэрыяла з’яўляецца гарантыяй творчага развіцця, цікавых арыгінальных знаходак”.
Афіцыйнае адкрыццё выставы адбудзецца пазней. Сачыце за анонсамі і прыходзьце
на Белабародава, 5.