+375 212 68-01-25 vcsi@vitebskavangard.by

У Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча пачала працу выстава «Аб’ектнае мастацтва Аляксандра Малея» — вядомага беларускага мастака, аўтара шматлікіх жывапісных работ, аб’ектаў і інсталяцый, тэарэтыка сучаснага мастацтва, педагога.

Аляксандр Малей нарадзіўся ў 1951 годзе ў весцы Садкоўшчына Верхнядзінскага раёна Віцебскай вобласці. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (1973). Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1982 года. Арганізатар творчага аб’яднання «Квадрат» (1987-1994). Удзельнік шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных выстаў. Жыве і працуе ў Віцебску.

На выставе экспануецца каля 20 жывапісных аб’ектаў Аляксандра Малея з фондаў музея.
Выстава будзе працаваць да 30 верасня.

 

Аб’ектнае мастацтва Аляксандра Малея

Русский