+375 212 68-01-25 vcsi@vitebskavangard.by

Филиал «Музей современного искусства»

Филиал
«Музей современного искусства»

Филиал «Музей современного искусства» создан на основе коллекции Музея «Витебский центр современного искусства», который работал в Витебске с 1 февраля 1998 года.  Музей современного искусства – это открытое пространство, созданное для развития современного искусства различных направлений. В коллекцию музея входят живопись, графика, скульптура, фотография современных авторов, представляющих новейшие тенденции развития искусства.

Музей современного искусства работает на следующих площадках:

Центральный выставочный зал (ул. Генерала Белобородова, 5, тел. + 375-212 22-48-94).
Арт-пространство «Толстого, 7» (ул. Толстого, 7, тел.: +375-212 61-74-55).
Выставочный зал (пр-т Фрунзе, 11, тел.: +375-212 61-74-55).

Филиал «Музей современного искусства»

ул. Генерала Белобородова, 5, тел. + 375-212 22-48-94

Зимнее время работы (с 1 октября): 11.00 – 19.00.
Летнее время работы (с 1 мая): 11.00 – 19.00.
Выходной: понедельник 

Калажная лабараторыя Наталлі Тарабукі @leonta55ster 💥

Дызайн & гарбата & нажніцы 🫖☕️✂️

Працягваем тэму: Зваротная сувязь/вугал адлюстравання

Як мастацтва фармуе і падтрымлівае камунікацыю – з аўдыторыяй, кантэкстам, часам і самім сабой

Тое, што натхняе: 
Я с детства не любил овал!
Я с детства угол рисовал!
Павел Коган

10 снежня на Талстога, 7:
пачынаем: # камунікаваць з гледачом/сабой #рэфлексаваць #калажыць #дызайнерыць

даем: зваротную сувязь

Задача : #гарбата&дызайн #заварка&гутарка #адлюстроўваемдумкі
#выбудоўваемкамунікацыі #выпрабоўваемпрыёмы

Фармат : калажны леттэрынг: лепкаформы + асамбляж + техника лос-кутного одеяла, + крамблаж + вываратка, фрасаж+ дэкалаж + ралаж + хіазмаж + канкраж + жывапіс + графіка + вентяж 

Узяць з сабой: #пачуцці&любімуюгарбату&прысмакі

 P.S. дызайн тут✅

Уваход: дарослыя – 4 руб. школьнікі, студэнты – 2 руб.
Калажная лабараторыя Наталлі Тарабукі @leonta55ster ✨

Дызайн & гарбата & нажніцы 🫖☕️✂️

Тэма: Зваротная сувязь
Як мастацтва фармуе і падтрымлівае камунікацыю – з аўдыторыяй, кантэкстам, часам і самім сабой

Тое, што натхняе: 
Вугал падзення роўны вуглу адлюстравання
Рэальнасць не паспявае за каментарамі. 
Ежы Лец

3 снежня на Талстога, 7:
пачынаем: #сустракацьзіму # камунікаваць #рэфлексаваць #калажыць #дызайнерыць
даем: зваротную сувязь

Задача : #гарбата&дызайн #заварка&гутарка #адлюстроўваемдумкі #выбудоўваемкамунікацыі #выпрабоўваемпрыёмы

Фармат : калажны леттэрынг: лепкаформы + асамбляж + техника лоскутного одеяла, + крамблаж + вываратка, фрасаж+ дэкалаж + ралаж + хіазмаж + канкраж + жывапіс + графіка + вентяж 

Узяць з сабой: #пачуцці&любімуюгарбату&прысмакі

 P.S. дызайн тут ✅

Уваход: дарослыя – 4 руб. школьнікі, студэнты – 2 руб.
4 снежня а 17 гадзіне ў арт-прасторы Талстога,7 адбудзецца прэзентацыя выставы работ Дар’і Булкінай @daria_oblivion “Прыбыццё”, выкананых ў тэхніцы мастацкага лічбавага друку і  прысвечаных тэме космасу.

Вы ўбачыце, як лічбавыя выявы набываюць фізічную форму, уключаючы манументальнае палатно даўжынёй каля 3 метраў. Яго маштаб прымусіць вас адчуць сябе часткай космасу, які вы зможаце разгадаць.

Прыходзьце расшыфраваць пасланне!
3 снежня 2025 года а 17 гадзіне ў Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча адбудзецца адкрыццё выставы «Дыялог», на якой будуць прадстаўлены габелены Людмілы Пятруль і скульптура Максіма Петруля.

Сумесны выставачны праект Людмілы Пятруль і Максіма Петруля «Дыялог» — гэта дыялог паміж двума рознымі відамі мастацтва, паміж прадстаўнікамі розных пакаленняў, паміж творамі і асяроддзем: гледачом, музеем, архітэктурай і гісторыяй горада Віцебска, паміж традыцыйным і сучасным, паміж прыродай і чалавекам, паміж тэхнікамі-тэхналогіямі і канцэпцыямі-сэнсамі, паміж гісторыяй і культурай.

Людміла Пятруль – і аўтар-эксперыментатар у прасторы мастацкага тэкстылю, які працуе з шырокім спектрам матэрыялаў і сродкаў мастацкай выразнасці, і стваральнік класічных габеленаў на тэмы любові да роднага краю і беларускіх традыцый, які пераасэнсоўвае праз габелен творчасць Марка Шагала і Казіміра Малевіча.

Максім Пятруль – сучасны беларускі скульптар, вядомы сваімі гарадскімі манументальнымі творамі, усталяванымі ў розных гарадах Беларусі, Швейцарыі і Кітая. Творчасць мастака прысвечана агульначалавечым тэмам, у якіх аўтар трансфармуе беларускія нацыянальныя традыцыі ў сучасную ўнікальную аўтарскую скульптуру. Пад нацыянальнай традыцыяй, акрамя ўсяго іншага, аўтар разумее авангард, да паслядоўнікаў якога ён сябе адносіць. Ідучы за «ізмамі» Казіміра Малевіча, Максім Пятруль сцвярджае свой уласны творчы метад - «Максімалізм».

Пасля адкрыцця выставы адбудзецца творчая сустрэча з мастакамі. 

📍Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча
вул. Марка Шагала, 5а
🗓️ 3 снежня 2025
⏱️ 17.00

Выстава будзе працаваць да 18 студзеня 2026
Калажная лабараторыя Col_lab_vtb @collab_vtb з’явілася як праект майстэрні калажу 6 лістапада 2024 ў Арт-прасторы на Талстога, 7 для творчых людзей, якім цікава і важна самавыяўленне ў фармаце «тут і цяпер», і ў якіх з’явілася магчымасць кожную сераду рабіць калажы ў творчай атмасферы з гутаркамі і чаяваннем.

Прайшоў год творчай працы, і гэтая выстава - юбілейная. Тут можна пераканацца, што кожны аўтар мае сваю ўнікальную мову і выкарыстоўвае розныя тэхнічныя і семантычныя прыёмы стварэння калажу. Кожны аўтар па-асабліваму пражывае агульную тэму, выкарыстоўваючы зададзеныя тэхнікі: ралаж, крамблаж, дэкалаж, асамбляж, канкраж, фрасаж і іншыя, укладваючы ў кожны фрагмент калажу свой сэнс. Як семантычныя сродкі прымяняюцца морфінг, гіпербалізацыя, гратэск іронія, супрацьпастаўленне, змешванне стыляў, культурных традыцый і апрапрыяцыя.

Усяго ў лабараторыі за год прайшло больш за 40 заняткаў, на кожным з якіх прысутнічае ад 4 да 30 чалавек, якія ствараюць творчую атмасферу і аўру калажнага дома.

Ігар Гусакоў @igorgusakov4 вядомы ў Віцебску фатограф, займае ў праекце асаблівае месца. У калажнай лабараторыі вечар завяршаецца сумесным здымкам, дзе замест нашых асоб - калажы, нібы жывыя сімвалы, якія адлюстроўваюць і ўвасабляюць нашу сутнасць.

Удзельнікі выставы: Алена Палякова @helenapoljakova Алена Свістунова @alena_svistunova Аліна Сіліна @ssilinaalinaa Аляксандра Балашчанка @albasshch Аляксандра Кулакова, Валянціна Дубадзел @glyxoj Варвара Стэльмашук @_varric_ Васіліса Зароўская @vasilisa_zarovskaja Вікторыя Чарноўская @pancakemoons Вольга Часнакова, Ганна Герашчанка @zhanochae Ганна Ляскова @panihancia  Дар’я Наговіцына @darsnagov Жана Азарава @z_h_a_n_n_a_a_z  Яўген Чахоткін @evgenolll Карына Рутчанка @kshew.t Кіра Сапежка @piprhehh Ліда Чацверава @lil._.chet Мар’я Ціханава @tihon.09 Марыя Гаралевіч @_little_hedgehog_1 Наталля Канькова, Наталля Крюкава @heusten Наталля Курневіч, Наталля Тарабука @leonta55ster Павел Свярдлоў @paulsver Софья Курыльчык @sofiks_23 Сяргей Сарокін, Ульяна Варапаева, Эваг Аўрааменка @evag_artist Яна Канаплёва @feevslyz_ 

📍Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт, 
вул. Праўды, 59, 3 паверх, аўдыторыя 24
Калажная лабараторыя Наталлі Тарабукі @leonta55ster 🔥

Дызайн & гарбата & нажніцы &яблачны пірог ☕️🫖

Тэма : Палёты ў сне і наяву💥
Прывітанне праз зоркі

Тое, што натхняе: 
…Дай мне лучше руку,
Обещай опять прийти во сне…
Анна Ахматова

26 лістапада на Талстога, 7:
пачынаем: развітвацца з пахмурнай восенню #сустракаць зіму #лётаць #калажыць #дызайнерыць
 
трымаем: баланс

Задача: #гарбата&дызайн #заварка&гутарка #адлюстроўваемдумкі #адлюстроўваемпачуцці #выпрабоўваемпрыёмы

Фармат: калажны леттэрынг: лепкаформы + асамбляж +техника лоскут-ного одеяла, + крамблаж + вываратка, фрасаж + дэкалаж + ралаж + хіазмаж + канкраж + жывапіс + графіка + вентяж

Узяць з сабой: #пачуцці&любімую гарбату&прысмакі 

Уваход: дарослыя – 4 руб. школьнікі, студэнты – 2 руб.

P.S. дызайн тут✅

Калаж: @leonta55ster
Русский