+375 212 68-01-25 vcsi@vitebskavangard.by

Выстава «Кветкі Вялікай Перамогі»У выставачнай зале Белабародава, 5 працуе выстава «Кветкі Вялікай Перамогі», прымеркаванай да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Экспазіцыя складаецца з трох тэматычных блокаў. Гэта творчыя работы мастакоў-франтавікоў і пакалення творцаў, якія нарадзіліся ў ваенныя гады, а таксама мастацкая фатаграфія і фота-інсталяцыі, якія апавядаюць пра музеі і мерапрыемствы, прысвечаныя памяці герояў вайны на Віцебшчыне. Трэці блок складаюць творы сучасных аўтараў, якія раскрываюць актуальныя праблемы сённяшняга дня.

Выстава мае рэтраспектыўны характар і рэпрэзентуе візуальныя вобразы гераічных і трагічных падзей нашай гісторыі.

У экспазіцыі прадстаўлены фатаграфіі, скульптура, тэкстыль, маёліка, жывапісныя і графічныя творы больш за 40 аўтараў.

Выстава будзе працаваць да 22 чэрвеня 2025 года ўключна.

 

 

Русский