14 сакавіка ў Арт-прасторы «Талстога,7» адбудзецца адкрыццё фотавыставы Алены Коваль – «Тэксты».

Фатаграфiя ды тэксты iснуюць у маiм жыццi аўтаномна, кожнае ў сваёй iснасцi, не замiнаючы адно аднаму. Адзiнае, што аб`ядноўвае iх, гэта фiзiчная абалонка аўтара. Аднолькава тэкст ды фатаграфiя цiкавяць мяне як метад фiксацыi памяцi.
Я спрабую зразумець, наколькi важны тэксты ў жыццi канкрэтнага «маленькага чалавека» i як яны служаць захоўванню памяцi чалавецтва.
У экспазiцыi магчыма прачытаць тэсты асабiстыя, напiсаныя мною.
Тэксты, запiсаныя лiтаральна з чужых слоў цi знойдзенныя ў сямейнам архiве. Сярод пачутых – гiсторыя жыцця рэальнага чалавека – Мiколы Вяснiна, споведзь былога афiцэра стала тэкстам i запiсана з яго дазвола.
А яшчэ – запiсы, якія ўзніклі ў гiсторыi чалавецтва ў перыяд станаўлення пiсьменнасцi, напрыклад, фрагмент клiнапiснага тэкста Законаў Хамурапi, якiя былi высечаны задоўга да нашай эры на дыярытавай стэле.
Што ёсць слова?
Выходзiць, слова – гэта памяць. I калi слова – гэта Бог, то Бог ёсць памяць?
У мастацкiм плане перада мной стаялi дзве задачы, даволi абсурдныя.
Выдаліць «лiтаратуршчыну» праз укараненне ў работу саміх тэкстаў ды выдвліць фотакамеру як галоўны механiзм стварэння фотавыявы.
Дзеля вырашэння маiх задач як мага лепей падыходзiць фотаграма.
У экспазiцыi прадстаўлены некалькi работ, створаных у сааўтарстве з пецярбургскiм фотамастаком Аляксандрам Чорнагрывавым.
Мяне захоплiвае свабода якую дае мiкс тэхналогiй, але ж першарадным застаецца асалода ад працэса ручнога друку.

Алена Коваль

 

Працы створаны ў тэхнiцы фотаграма, калi вынiковая выява рыхтуецца шляхам злучэння выходных выяў ды тэкстаў на спецыяльнай плёнцы з далейшым ручным друкам на фотапаперы. Фотаздымкi зроблены ў Санкт-Пецярбурзе, Выбрагу (Расiя), Талiне (Эстонiя), Протарасе (Рэспублiка Кiпр) з 2017 па 2019 год.

Алена Каваль — сябра Саюза Фотамастакоў Расii.  Арт-фатограф, паэтка, удзельнiца калектыўных i персанальных мастацкiх выставаў.

Адкрыццё: 14 сакавіка а 17 гадзіне, Арт-прастора «Талстога,7».

 

Русский