3 мая а 17-й гадзіне ў выставачнай зале на Белабародава, 5 адбудзецца адкрыццё зборнай выставы Віцебскага аддзялення Беларускага саюза мастакоў “80 гадоў пад мірным небам”.

Выставачны праект прымеркаваны да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У экспазіцыі прадстаўлены жывапісныя і графічныя творы, тэкстыль, арт-аб’екты і інсталяцыі. Усяго каля 50 работ і больш за 30 аўтараў: Аляксандр Гвоздзікаў, Алег Кастагрыз, Алег Скавародка, Віктар Нікалаеў, Васіль Васільеў, Віктар Міхайлоўскі, Дзяніс Міхайлоўскі, Барыс Лалыка, Галіна Васільева, Леанід Мядзведскі, Наталля Канькова, Наталля Лісоўская, Алег Кірушкін, Цімур Кірушкін, Аляксандра Луканева, Святлана Урублеўская, Вольга Ганчарова, Ніна Кавалёва, Вікторыя Крупская, Таццяна Луцэйковіч, Андрэй Вайцэхоўскі, Рыгор Фядзькоў, Іван Рабцэвіч, Міхась Ляўковіч, Дзмітрый Кузьміч, Аляксей Краўчанка, Вольга Пагарэлава, Юрый Баранаў, Вадзім Осіпаў, Людміла Кавальчук.

Куратар выставачнага праекта, старшыня Віцебскага аддзялення Беларускага саюза мастакоў Віктар Нікалаеў падкрэслівае: “Мы прадстаўляем гледачу работы, створаныя пад мірным небам Беларусі. Тэмы, тэхнікі, матэрыялы разнастайныя, але ўсіх аб’ядноўвае разам жыццесцвярджальная светлая любоў да роднага краю…”

Выстава будзе працаваць да 7 ліпеня ўключна.

Беларуская мова