«Чалавек у зяленым капялюшы» — гэта выстава-калейдаскоп, выстава-люстэрка, выстава-сустрэча і…дзіўны карнавал жыцця, на які час ад часу кожнаму карысна глядзець вачыма «ўнутранага дзіця», каб адчуць гэта сапраўднае свята, яго...
17 ноября в 16:00 в филиале УК «Музей «ВЦСИ» «Музее истории Витебского народного художественного училища» откроется выставка «МАРК ШАГАЛ: Живопись & Графика». Экспозицию составят произведения из корпоративной коллекции Белгазпромбанка и частных собраний. На...
8 лістапада адразу на двух пляцоўках Віцебска адбудзецца адкрыццё выставачнага праекта пераможцаў і ўдзельнікаў Міжнароднага конкурса візуальных мастацтваў у межах Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Шастаковіч і Салярцінскі — сярод нас!». Конкурс, які...
Ада́жыа (Adagio)… Для Аляксандра Карпана гэта была не толькі адна з самых любімых мелодый у выкананні Лары Фабіан, але, напэўна, тэмпаральнасць усяго яго жыцця і творчасці. У павольным, спакойным рытме мастак больш за ўсё цаніў гармонію і стрыманасць, а ў...
29 верасня 2023 года а 17.00 гадзіне ў Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5а) адбудзецца адкрыццё выставы мастацкай спадчыны Васіля Быкава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай...
Выстава «Далiна Руж» з’яўляецца вынікам творчых фотапленэраў, якія расцягнуліся на некалькі гадоў, і па ліку будзе трэцяй; у далёкім 1988 годзе адбылася першая фотавыстава, другая – у 2008 годзе, з розніцай у 20 гадоў. Ружаны – менавіта так называецца...
Мы падрыхтавалі для вас цікавую экскурсію па Васкрасенскай вуліцы. Менавіта тут у 1913 годзе быў пабудаваны шыкоўны асабняк Ізраіля Вішняка – дом, які ўвайшоў у гісторыю як Віцебскае народнае мастацкае вучылішча, як месца працы Марка Шагала і Казіміра Малевіча і месца стварэння славутага УНОВІСа.
Але Васкрасенская вуліца цікава не толькі авангардам, хоць і стала знакамітай дзякуючы яму. Падчас экскурсіі мы распавядзем пра раён Заручаўе, дзе склалася вуліца, пра Васкрасенскую царкву, якая дала ёй назву, і пра жыхароў наваколля - суседзяў Ізраіля Вішняка.
Сустракаемся ў суботу а 15-й гадзіне каля Музея гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча, вул. Васкрасенкая, 10 (Марка Шагала, 5а).
Самых стойкіх пасля экскурсіі па вуліцы запрашаем на экскурсію па Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча. Удзел у экскурсіях па Васкрасенскай і па музеі бясплатны!
Таксама 18 мая бясплатна можна наведаць арт-прастору “Талстога, 7” і выставачныя залы на Фрунзэ, 11 і Белабародава, 5.
8 мая 2024 года а 16 гадзіне ў Выставачнай зале Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва (пр-т Фрунзэ, 11) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё персанальнай выставы жывапісу браслаўскай мастачкі Аліны Трукан “Фарбы браслаўскай вясёлкі”.
Аліна Трукан нарадзілася ў вёсцы Самуйлы Браслаўскага раёна. У 1983 годзе скончыла Рэспубліканскую школу-інтернат па музыцы і выяўленчаму мастацтву імя І.В. Ахрэмчыка ў Мінску. Зараз жыве ў вёсцы Дварышча Браслаўскага раёна.
Аліна Трукан працуе ў тэхніцы алейнага жывапісу і акварэлі, стварае іконы для беларускіх храмаў. Яна з’яўляецца ўдзельнікам шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных выстаў, неаднаразова дэманстравала сваю творчасць у Віцебску.
У экспазіцыі будуць прадстаўлены каля 30 жывапісных твораў, якія былі створаны за перыяд з 2005 па 2024 гады. На палотнах мастачкі – непаўторныя краявіды Браслаўшчыны, шчырае захапленне блакітам бясконцых азёр і рэк, зачараванне яркімі фарбамі кветак і прыгажосцю вясёлкі пасля дажджу.
У выставачнай зале на Белабародава, 5 адкрылася выстава віцебскага аддзялення Беларускага саюза мастакоў «80 гадоў пад мірным небам», прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У экспазіцыі прадстаўлены жывапісныя і графічныя творы, тэкстыль, арт-аб’екты і інсталяцыі. Усяго каля 50 работ і больш за 30 аўтараў.
Выстава будзе працаваць да 7 ліпеня ўключна.
Наведаць выставу можна з серады па нядзелю з 11 да 19 гадзін.
Сёння, 3 мая, а 17-й гадзіне ў выставачнай зале на Белабародава, 5 адбудзецца адкрыццё зборнай выставы Віцебскага аддзялення Беларускага саюза мастакоў “80 гадоў пад мірным небам”.
Выставачны праект прымеркаваны да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У экспазіцыі прадстаўлены жывапісныя і графічныя творы, тэкстыль, арт-аб’екты і інсталяцыі. Усяго каля 50 работ і больш за 30 аўтараў.
Куратар выставачнага праекта, старшыня Віцебскага аддзялення Беларускага саюза мастакоў Віктар Нікалаеў падкрэслівае: “Мы прадстаўляем гледачу работы, створаныя пад мірным небам Беларусі. Тэмы, тэхнікі, матэрыялы разнастайныя, але ўсіх аб’ядноўвае разам жыццесцвярджальная светлая любоў да роднага краю…”