Гэта маленькая, але незвычайная выстава — першая для выкладчыка кафедры філасофіі і сацыяльных навук Віцебскага дзяржаўнага універсітэта імя П.М. Машэрава, аспіранта і магістра гістарычных навук Вячаслава Голубева. Гэта выстава не толькі пра ўлюблёнасць аўтара ў...
25 студзеня пачаўся адлік ІІІ Міжнароднага конкурса плаката да 145-годдзя Казіміра Малевіча «УНОВІС. XXI стагоддзе. #Малевіч Чорны / #Малевіч Белы», які завяршае трылогію конкурсаў, арганізаваных да 100-годдзя УНОВІС. Казімір Малевіч – выкладчык Віцебскага народнага...
Выставачны праект “АRT-РЭГІЁН 2” – гэта справаздачная выстава Віцебскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў”. Пасля працяглага перапынку Віцебская абласная арганізацыя Беларускага саюза мастакоў аднаўляе штогадовыя справаздачныя...
У музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5а) працуе выстава Валянціна Нуднова “Чорна-белае каханне”. Валянцін Нудноў нарадзіўся ў Мінску. Вучыўся ў Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчым мастацтве імя Ахрэмчыка і ў...
20 снежня а 17 гадзіне ў арт-прасторы “Талстога,7” у межах каляднага праекта “Выцінанкі-маляванкі” адбудзецца адкрыццё выставы маляваных дываноў выкладчыкаў і студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. На выставе прадстаўлены реканструкцыі класікаў...
14 снежня а 16 гадзіне ў выставачнай зале на Белабародава, 5 адбудзецца адкрыццё выставы VIII Рэспубліканскай біенале мастацкага тэкстылю «Час. Традыцыі. Навацыі». У выставе бяруць удзел каля 40 мастакоў з розных кутоў Беларусі. Сярод іх Ніна Пілюзіна,...
2 кастрычніка а 16 гадзіне ў выставачнай зале Белабародава, 5 адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы «Кафедра дызайну. 50 гадоў».
Кафедра дызайну і моды Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта @design.vstu ў 2025 годзе адзначае 50-годдзе - доўгі шлях, насычаны творчасцю, эксперыментам у прафесійным станаўленні маладых спецыялістаў.
У гонар юбілею кафедра прэзентуе дыпломныя праекты апошніх гадоў, якія прайшлі паспяховую абарону ў акадэмічным фармаце ў сценах вузаўскіх аўдыторый. Цяпер і шырокая публіка можа пазнаёміцца з выніковымі працамі студэнтаў усіх спецыяльнасцей кафедры: дызайну касцюма і тэкстылю, графічнага і мультымедыядызайну, дызайну прадметна-прасторавага асяроддзя.
Куратарам выставы і таксама яе экспанентам выступае Васіль Васільеў - педагог, чыя дзейнасць у сценах ВНУ пачалася ў 1992 годзе, сябра Беларускага саюза мастакоў, аўтар шматлікіх твораў сучаснага мастацтва.
Выстава будзе працаваць па 9 лістапада 2025 года ўключна.
25 верасня 2025 года а 17 гадзіне ў выставачнай зале на Фрунзэ, 11 адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы «І творчасць рухае настаўнікам».
Праект прадстаўляе скульптуру, тэкстыль, жывапісныя і графічныя творы педагогаў і навучэнцаў «Дзіцячай мастацкай школы горада Віцебска».
Гэта школа стала першай у Беларусі, дзе было адчынена аддзяленне дызайну і скульптуры, а таксама ўзяла курс на прафесійнае пачатковае мастацкае навучанне.
Выстава – не толькі свята творчасці і майстэрства, але і дэманстрацыя значнасці высокакваліфікаваных настаўнікаў-мастакоў, якія працуюць, ствараюць, перадаюць дзецям веды, уменні і навыкі.
Запрашаем на творчую сустрэчу з мастаком Аляксандрам Малеем, якая адбудзецца 18 верасня а 17 гадзіне ў Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча.
Паразмаўляем пра сучаснае мастацтва і філасофію авангарда, пра творчы шлях мастака, пазнаёмімся з работамі, якія ўвайшлі ў экспазіцыйную прастору.
Запрашаем усіх жадаючых!
Уваход вольны.
📍Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча вул. Марка Шагала, 5а
Сёння спаўняецца 99 гадоў з дня нараджэння знакамітага беларускага мастака Аляксандра Аляксандравіча Салаўёва.
Яго творчасць аказала моцны ўплыў на адраджэнне ў Віцебску традыцый эксперыментальнага мастацтва, мовы абстракцыі і метафарычнай вобразнасці.
Большая частка творчай спадчыны мастака захоўваецца ў нашым музеі.
Зрабілі для вас кароткі агляд жыцця і творчасці Аляксандра Салаўёва. Гартайце карусель, знаёмцеся з адным з самых цікавых віцебскіх мастакоў.
Таксама нагадваем, што у выставачнай зале імя А.Салаўёва на Белабародава, 5 працуе выстава “Сябравалі тры мастакі” , якая прысвечана ўдзельнікам творчага нефармальнага аб’яднання “АСА” — А.Салаўёву, А.Арлову, Л. Анцімонаву.
У наступным годзе рыхтуемся да юбілейнай даты – 100 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Салаўёва.
Калажная лабараторыя Наталлі Тарабукі @leonta55ster☀️вяртаецца з летніх вакацый і распачынае новы сезон творчых сустрэч у цёплай атмасферы арт-прасторы Талстога, 7! 🍁
Дызайн & гарбата 🫖☕️
Тэма: Як я правёў лета ці Лісты з мінулага. Лета ў коўдры ўспамінаў.
Тое, што натхняе: Па возеры хвалі бягуць. Адны аб спякоце шкадуюць Заходнія аблокі. Мацуа Басё
10 верасня на Талстога, 7: пачынаем нанова: #калажыць #дызайнерыць #успамінаць #ткацьлетнююкоўдрузуспамінаў
У Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча пачала працу выстава «Аб’ектнае мастацтва Аляксандра Малея» - вядомага беларускага мастака, аўтара шматлікіх жывапісных работ, аб’ектаў і інсталяцый, тэарэтыка сучаснага мастацтва, педагога.
Аляксандр Малей нарадзіўся ў 1951 годзе ў весцы Садкоўшчына Верхнядзінскага раёна Віцебскай вобласці. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (1973). Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1982 года. Арганізатар творчага аб’яднання «Квадрат» (1987-1994). Удзельнік шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных выстаў. Жыве і працуе ў Віцебску.
На выставе экспануецца каля 20 жывапісных аб’ектаў Аляксандра Малея з фондаў музея. Выстава будзе працаваць да 30 верасня.
📍Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча. вул. Марка Шагала, 5а