27 ліпеня 2022 года а 17 гадзіне ў цэнтральнай выставачнай залі Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва адкрылася выстава работ выпускнікоў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава «3/4 стагоддзя», прысвечаная 75-годдзю каледжа.
3/4 стагоддзя – менавіта столькі часу прайшло з дня заснавання Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава. За гэты час каледж набыў статус адной з вядучых устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі мастацкага профілю краіны. Менавіта тут першыя ўрокі прафесійнага майстэрства атрымалі такія народныя мастакі Беларусі, як Міхаіл Савіцкі, Май Данцыг, Віктар Грамыка, Арлен Кашкурэвіч, Леанід Шчамялёў, Георгій Паплаўскі, Іван Міско, Васіль Шаранговіч. Сёння аб гэтых людзях напісаны манаграфіі, а іх творчыя набыцці сталі тэмамі навуковых даследванняў.
На выставе прадстаўлены больш за 50 твораў выпускнікоў каледжа. Гэта жывапіс, графіка, скульптура і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, якія адлюстроўваюць шырокі дыяпазон творчых манер, і кампазіцыйных схем, увагу да каляровай гамы, тону, прасторавай глыбіні, пластыкі і яскравай вобразнасці.
Маючы асабісты стыль, кожны выпускнік дэманструе асабістыя талент і ўнікальнасць. Работы мастакоў ілюструюць сувязь часоў, пераемнасць традыцый і ўзнікненне інавацый у беларускім выяўленчым мастацтве.
Апошнія запісы ў Instagram
18 лістапада а 17 гадзіне ў Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча ў межах выставачнага праекта “Ле Карбюзье: віцебскае рэха” адбудзецца лекцыя “Архітэктура мадэрнізму ў Віцебску: персоны, вытокі і неабходнасць захавання. Лекцыю чытае Яўген Калбовіч - архітэктар, старшыня Віцебскага аддзялення Беларускага саюза архітэктараў.
Уваход вольны
📍Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча
вул. Марка Шагала, 5а
🗓️18 лістапада
⏱️17.00
Фотамоманты ад @igorgusakov4 з адкрыцця выставы «Дыялог пакаленняў» IX Рэспубліканскай біенале мастацкага тэкстылю ў выставачнай зале на Белабародава, 5
Выстава працуе да 14 снежня ўключна.
У суботу 15 лістапада запрашаем на творчую сустрэчу з мінскім мастаком Сяргеем Махначом @serge_m_art дзе ён прэзентуе сваю новую кнігу “Жыццё як падарожжа. Малюнкі, зробленыя ў дарозе”. У кнігу ўвайшлі малюнкі, гісторыі, фотаздымкі, створаныя пад час вандровак па свеце. Таксама мастак раскажа пра гісторыю стварэння падобных нататкаў, скетчбукаў вядомымі майстрамі. Яго расповед ахопіць перыяд з XIX стагоддзя і да нашых дзён.
Сяргей Махнач з дзяцінства любіў маляваць, але прафесійна вывучаць малюнак, жывапіс і кампазіцыю пачаў толькі з 2015 года. А ўжо з 2016 года мастак актыўна ўдзельнічае ў групавых і персанальных выставах па ўсёй Беларусі. Дзве яго персанальныя выставы прайшлі ў арт-прасторы на Талстога,7.
Аўтар працуе ў жанрах пейзажа, партрэта, жанравага і абстрактнага жывапісу. Асноўныя тэхнікі – алейны жывапіс, акрыл, гуаш, акварэль.
📍Арт-прастора на Талстога,7
🗓️15 лістапада
⏱️15.00
Уваход вольны
📸 @rindevichphoto @igorgusakov4
Калажная лабараторыя Наталлі Тарабукі @leonta55ster 💥
Дызайн & гарбата & нажніцы🫖☕️
Тэма: гановерскія пункціры
Па матывах паэзіі Алеся Разанава
Тое, што натхняет:
Сонца ўзыходзіць.
Вокны
Дзеляцца адлюстраваннем
Алесь Разанаў
12 лістапада на Талстога, 7 :
пачынаем : #калажыць#дызайнерыць #убачыцьслова
будуем: візуальныя паралелі
Задача : #гарбата&дызайн #заварка&гутарка #адлюстроўваемдумкі#адлюстроўваемпачуцці #выпрабоўваемпрыёмы
Фармат : калажны летэрынг: лепкаформы + асамбляж +техника лоскутного одеяла, + крамблаж + вываратка, фрасаж+, дэкалаж +, ралаж +, хіазмаж +, канкраж, + жывапіс, + графіка + вентяж
Узяць з сабой:пачуцці&любімаягарбата&прысмакі
P.S. дызайн тут✅
Уваход: дарослыя – 4 руб. школьнікі, студэнты – 2 руб.
Афіша: @leonta55ster
#гановерскіяпункціры#паэзіяАлесяРазанава
12 лістапада 2025 года а 16.00 гадзіне ў выставачнай зале на Белабародава, 5 адбудзецца адкрыццё выставы IX Рэспубліканскай біенале мастацкага тэкстылю «Дыялог пакаленняў».
Паказ дасягненняў мастакоў-тэкстыльшчыкаў у агульнабеларускім маштабе ўжо стаў традыцыяй для Віцебска: усе папярэднія біенале адбываліся тут з 2009 года. Назва і канцэптуальная ідэя біенале – “Дыялог пакаленняў”. Удзельнікі біенале’2025 прадстаўляюць узроставую групу ад 1944 да 2004 года нараджэння, што робіць дыялог паміж пакаленнямі цэнтральнай тэмай мерапрыемства.
У экспазіцыі гледачы змогуць пазнаёміцца з разнастайнымі тэхнікамі і жанрамі: батыкам, габеленам, лямцам, роспісам па тканіне, тэкстыльнымі аб’ектамі і інсталяцыямі. Экспанаты прадстаўлены як знакамітымі мастакамі, так і маладымі аўтарамі – студэнтамі мастацкіх навучальных устаноў Беларусі.
Сучасны мастацкі тэкстыль з’яўляецца самастойным напрамкам развіцця пластычных мастацтваў, які ўтрымлівае шырокую праблематыку быцця чалавека ў свеце, раскрывае экзістэнцыяльныя, экалагічныя тэмы, стварае арыгінальныя эстэтычныя структуры. У сённяшні час творцы смела эксперыментуюць з формай, пашыраюць сродкі тактыльнай выразнасці за кошт скарыстання розных матэрыялаў, прыёмаў і тэхнік. Гэтая выстава забяспечвае унікальную магчымасць убачыць свежыя творчыя ідэі ў спалучэнні з вопытам розных пакаленняў.
Куратары выставы: Наталля Лісоўская і Алена Обадава.
Выстава будзе працаваць да 14 снежня 2025
📍12 лістапада выставачная зала Белабародава, 5
⏱️ 16.00
Афіша @marina_vorohobko
7 лістапада а 17 гадзіне ў арт-прасторы Талстога,7 адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы графікі Данііла Качуры «Бура» @kachura_nil
Мастак прэзентуе серыю графічных аркушаў “Катастрофа на вадзе», выкананых у аўтарскай тэхніцы. Ён даследуе тэму глабальных экалагічных праблем, звязаных з забруджваннем і разбурэннямі водных экасістэм, а таксама месца і ролю чалавека ў іх.
Афіша @daria_oblivion
AI @kachura_nil
Калажная лабараторыя Наталлі Тарабукі 💥
Дызайн & гарбата & нажніцы &яблычны пірог🫖☕️
Тэма : У пачатку было слова…
Юбілейная сустрэча. Нам год!
Тое, што натхняе:
Нам не дано предугадать,
Как слово наше отзовется, –
И нам сочувствие дается,
Как нам дается благодать...
Ф. И. Тютчев.
5 лістапада на Талстога, 7:
пачынаем: #святкаваць #калажыць#дізайнерыць #убачыцьслова
5 лістапада на Талстога, 7:
пачынаем: #святкаваць #калажыць #дізайнерыць #убачыцьслова
Задача : #гарбата&дызайн #заварка&гутарка #адлюстроўваемдумкі#адлюстроўваемпачуцці #выпрабоўваемпрыёмы
Фармат : калажны лэтэрынг : лепкаформы + асамбляж +техника лоскутного одеяла, + крамблаж + вываратка, фрасаж+, дэкалаж +, ралаж +, хіазмаж +, канкраж, + жывапіс, + графіка + вентяж
Узяць з сабой : #пачуцці&любімаягарбата&прысмакі
P.S. дызайн тут✅
Уваход вольны!
Фотамоманты ад @igorgusakov4 з адкрыцця выставы “Ле Карбюзье: віцебскае рэха” у Музеі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча.
Выстава будзе працаваць па 30 лістапада ўключна.
4 лістапада а 14 гадзіне ў Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацскага вучылішча адбудзецца адкрыццё фотавыставы «ЛЕ КАРБЮЗЬЕ: віцебскае рэха», прысвечанай архітэктару Шарлю-Эдуару Жанерэ-Гры (1887-1965), больш вядомаму пад творчым псеўданімам Ле Карбюзье.
Серыя фотастэндаў знаёміць з праектамі вялікага архітэктара, якія ён ажыццявіў у Швейцарыі, дзе нарадзіўся і зрабіў першыя важныя крокі ў прафесіі, і Францыі, дзе стварыў уласнае архітэктурнае бюро. Фатаграфіі твораў прадставіў Фонд Ле Карбюзье.
Вядомы архітэктар ніколі не быў у Віцебску, але “рэха Ле Карбюзье” у сучаснай прасторы горада чутна вельмі выразна. Разглядаючы знакамітыя архітэктурныя канцэпты Ле Карбюзье, можна па-новаму зірнуць, напрыклад, на маштабнае будаўніцтва віцебскіх мікрараёнаў 1960-1980 гадоў, на сетку пасляваенных праспектаў Віцебска, водна-ландшафтную сістэму горада 1990-х гадоў і ў цэлым на гарадское асяроддзе, у якім мы жывём і якое – хочам мы гэтага ці не – фармуе нас і вызначае наша жыццё.
Выстава падрыхтавана напярэдадні і ў рамках фестывалю архітэктуры, прысвечанага 90-годдзю Беларускага саюза архітэктараў і арганізаванага творчым саюзам па ініцыятыве і пры падтрымцы Пасольства Францыі і пасольства Швейцарыі ў Рэспубліцы Беларусь.
Выстава будзе працаваць да 30 лістапада 2025 года.
📍Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча
вул. Марка Шагала, 5а
⏱️ 4 лістапада 2025 а 14 гадзіне
Фотамоманты з майстар-класа па роспісу гарбузоў ад @kachura_nil у межах цыкла МК творчай супольнасці @tkach_pro у арт-прасторы Талстога, 7
📸@igorgusakov4
