3 мая а 17-й гадзіне ў выставачнай зале на Белабародава, 5 адбудзецца адкрыццё зборнай выставы Віцебскага аддзялення Беларускага саюза мастакоў “80 гадоў пад мірным небам”. Выставачны праект прымеркаваны да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх...
26 апреля 2024 года в Музее истории Витебского народного художественного училища открывается выставка актуального художника Алекса Гончаренко «Квантовая семиотика. Обретение новой реальности». Художественная интуиция нередко раньше, чем строгие научные формулировки...
24 красавіка а 18-й гадзіне ў арт-прасторы “Талстога,7” адбудзецца адкрыццё выставачнага праекта «Пагоркі і грудкі» маладых беларускіх фатографаў з розных куткоў Беларусі. Пагоркі часта займаюць асабліва святое месца ў розных культурах і служаць крыніцай узнікнення...
28 сакавіка ў арт-прасторы «Талстога, 7» пачынаецца праца выставы графікі Кацярыны Мяснікавай «Кветкі з нябёсаў». Кацярына Мяснікова (1981–2023) 1999 – 2004 – мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава...
У выставачнай зале на Белабародава, 5 працуе сумесная выстава Міхася Ляўковіча і Леаніда Мядзведскага «Два позіркі — адзін шлях». Вядомыя віцебскія мастакі, сябры Беларускага саюза мастакоў прадстаўляюць партрэты, нацюрморты і пейзажы, дзе сродкамі...
У арт-прасторы «Талстога, 7» працуе выстава графіці-палотнаў Глеба Каштанава «Пэндзлі, фарбы, два палотны». “Мае графіці-палотны” — гэта эксперыментальная экспазіцыія, сінтэзаваная з некалькіх напрамкаў мастацтва. Работы сумяшчаюць у сабе...
18 лістапада а 17 гадзіне ў Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча ў межах выставачнага праекта “Ле Карбюзье: віцебскае рэха” адбудзецца лекцыя “Архітэктура мадэрнізму ў Віцебску: персоны, вытокі і неабходнасць захавання. Лекцыю чытае Яўген Калбовіч - архітэктар, старшыня Віцебскага аддзялення Беларускага саюза архітэктараў.
Уваход вольны
📍Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча вул. Марка Шагала, 5а 🗓️18 лістапада ⏱️17.00
Фотамоманты ад @igorgusakov4 з адкрыцця выставы «Дыялог пакаленняў» IX Рэспубліканскай біенале мастацкага тэкстылю ў выставачнай зале на Белабародава, 5
У суботу 15 лістапада запрашаем на творчую сустрэчу з мінскім мастаком Сяргеем Махначом @serge_m_art дзе ён прэзентуе сваю новую кнігу “Жыццё як падарожжа. Малюнкі, зробленыя ў дарозе”. У кнігу ўвайшлі малюнкі, гісторыі, фотаздымкі, створаныя пад час вандровак па свеце. Таксама мастак раскажа пра гісторыю стварэння падобных нататкаў, скетчбукаў вядомымі майстрамі. Яго расповед ахопіць перыяд з XIX стагоддзя і да нашых дзён.
Сяргей Махнач з дзяцінства любіў маляваць, але прафесійна вывучаць малюнак, жывапіс і кампазіцыю пачаў толькі з 2015 года. А ўжо з 2016 года мастак актыўна ўдзельнічае ў групавых і персанальных выставах па ўсёй Беларусі. Дзве яго персанальныя выставы прайшлі ў арт-прасторы на Талстога,7.
Аўтар працуе ў жанрах пейзажа, партрэта, жанравага і абстрактнага жывапісу. Асноўныя тэхнікі – алейны жывапіс, акрыл, гуаш, акварэль.
📍Арт-прастора на Талстога,7 🗓️15 лістапада ⏱️15.00
12 лістапада 2025 года а 16.00 гадзіне ў выставачнай зале на Белабародава, 5 адбудзецца адкрыццё выставы IX Рэспубліканскай біенале мастацкага тэкстылю «Дыялог пакаленняў».
Паказ дасягненняў мастакоў-тэкстыльшчыкаў у агульнабеларускім маштабе ўжо стаў традыцыяй для Віцебска: усе папярэднія біенале адбываліся тут з 2009 года. Назва і канцэптуальная ідэя біенале – “Дыялог пакаленняў”. Удзельнікі біенале’2025 прадстаўляюць узроставую групу ад 1944 да 2004 года нараджэння, што робіць дыялог паміж пакаленнямі цэнтральнай тэмай мерапрыемства.
У экспазіцыі гледачы змогуць пазнаёміцца з разнастайнымі тэхнікамі і жанрамі: батыкам, габеленам, лямцам, роспісам па тканіне, тэкстыльнымі аб’ектамі і інсталяцыямі. Экспанаты прадстаўлены як знакамітымі мастакамі, так і маладымі аўтарамі – студэнтамі мастацкіх навучальных устаноў Беларусі.
Сучасны мастацкі тэкстыль з’яўляецца самастойным напрамкам развіцця пластычных мастацтваў, які ўтрымлівае шырокую праблематыку быцця чалавека ў свеце, раскрывае экзістэнцыяльныя, экалагічныя тэмы, стварае арыгінальныя эстэтычныя структуры. У сённяшні час творцы смела эксперыментуюць з формай, пашыраюць сродкі тактыльнай выразнасці за кошт скарыстання розных матэрыялаў, прыёмаў і тэхнік. Гэтая выстава забяспечвае унікальную магчымасць убачыць свежыя творчыя ідэі ў спалучэнні з вопытам розных пакаленняў.
Куратары выставы: Наталля Лісоўская і Алена Обадава.
Выстава будзе працаваць да 14 снежня 2025
📍12 лістапада выставачная зала Белабародава, 5 ⏱️ 16.00
7 лістапада а 17 гадзіне ў арт-прасторы Талстога,7 адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы графікі Данііла Качуры «Бура» @kachura_nil
Мастак прэзентуе серыю графічных аркушаў “Катастрофа на вадзе», выкананых у аўтарскай тэхніцы. Ён даследуе тэму глабальных экалагічных праблем, звязаных з забруджваннем і разбурэннямі водных экасістэм, а таксама месца і ролю чалавека ў іх.
4 лістапада а 14 гадзіне ў Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацскага вучылішча адбудзецца адкрыццё фотавыставы «ЛЕ КАРБЮЗЬЕ: віцебскае рэха», прысвечанай архітэктару Шарлю-Эдуару Жанерэ-Гры (1887-1965), больш вядомаму пад творчым псеўданімам Ле Карбюзье.
Серыя фотастэндаў знаёміць з праектамі вялікага архітэктара, якія ён ажыццявіў у Швейцарыі, дзе нарадзіўся і зрабіў першыя важныя крокі ў прафесіі, і Францыі, дзе стварыў уласнае архітэктурнае бюро. Фатаграфіі твораў прадставіў Фонд Ле Карбюзье.
Вядомы архітэктар ніколі не быў у Віцебску, але “рэха Ле Карбюзье” у сучаснай прасторы горада чутна вельмі выразна. Разглядаючы знакамітыя архітэктурныя канцэпты Ле Карбюзье, можна па-новаму зірнуць, напрыклад, на маштабнае будаўніцтва віцебскіх мікрараёнаў 1960-1980 гадоў, на сетку пасляваенных праспектаў Віцебска, водна-ландшафтную сістэму горада 1990-х гадоў і ў цэлым на гарадское асяроддзе, у якім мы жывём і якое – хочам мы гэтага ці не – фармуе нас і вызначае наша жыццё.
Выстава падрыхтавана напярэдадні і ў рамках фестывалю архітэктуры, прысвечанага 90-годдзю Беларускага саюза архітэктараў і арганізаванага творчым саюзам па ініцыятыве і пры падтрымцы Пасольства Францыі і пасольства Швейцарыі ў Рэспубліцы Беларусь.
Выстава будзе працаваць да 30 лістапада 2025 года.
📍Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча вул. Марка Шагала, 5а