У пачатку кастрычніка ў выставачнай зале Белабародава, 5 адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы «Кафедра дызайну. 50 гадоў». Кафедра дызайну і моды Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта @design.vstu ў 2025 годзе адзначае 50-годдзе — доўгі шлях,...
У Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча пачала працу выстава «Аб’ектнае мастацтва Аляксандра Малея» — вядомага беларускага мастака, аўтара шматлікіх жывапісных работ, аб’ектаў і інсталяцый, тэарэтыка сучаснага мастацтва, педагога. Аляксандр...
У выставачнай зале на Белабародава, 5 пачаў працаваць аўтарскі праект “Цягнік часу“ Валянціны Ляховіч прымеркаваны да яе 80-годдзя, які носіць рэтраспектыўны характар. Вобраз цягніка ўзяты мастачкай з каробкі цукерак, якую падаравалі ёй ў дзяцінстве бацькі – ім і...
19 чэрвеня 2025 года а 17 гадзіне ў Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча адбылась прэзентацыя выставы «Вера Ермалаева. Амазонка авангарда», прысвечанай 105-годдзю творчага аб’яднання УНОВИС. Вера Ермалаева (1893–1937) – жывапісец, графік, мастак...
21 мая 2025 года ў выставачнай зале імя А.А. Салаўёва “Музея сучаснага мастацтва” (вул. Генерала Белабародава,5) пачала работу выстава «Сябравалі тры мастакі», прымеркаваная да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У экспазіцыі прадстаўлены жывапісныя і...
У выставачнай зале Белабародава, 5 працуе выстава «Кветкі Вялікай Перамогі», прымеркаванай да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Экспазіцыя складаецца з трох тэматычных блокаў. Гэта творчыя работы мастакоў-франтавікоў і пакалення творцаў, якія нарадзіліся ў...
4 апреля 2025 года в Музее истории ВНХУ (ул. Марка Шагала, 5а) начала работу персональная выставка графики Юрия Тореева. Юрий Александрович Тореев родился в 1965 году в Минске. Окончил Минское художественное училище (1985) и Белорусскую государственную академию...
6 сакавіка 2025 года ў 17.00 у выставачнай зале Музея сучаснага мастацтва – філіял установы культуры “Музей Марка Шагала ў Віцебску” (вул. Генерала Белабародава, 5) адбудзецца урачыстае адкрыццё юбілейнай выставы жывапісу Міхася Ляўковіча «Маё адчуванне...
20 лістапада а 17 гадзіне ў выставачнай зале Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва на Фрунзэ, 11 адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы жывапісу Вячаслава Дружкіна. Вячаслаў Паўлавіч Дружкін нарадзіўся 8 ліпеня 1959 года ў Казахстане. Скончыў Цалінаградскі...
У музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча працуе персанальная выстава беларускага мастака Уладзіміра Хіна «Ad infinitum. Веліміру Хлебнікаву прысвячаецца». Уладзімір Хін (Правідохін) – вядомы мастак-графік, чыя творчая спадчына займае асаблівую нішу ў...
18 лістапада а 17 гадзіне ў Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча ў межах выставачнага праекта “Ле Карбюзье: віцебскае рэха” адбудзецца лекцыя “Архітэктура мадэрнізму ў Віцебску: персоны, вытокі і неабходнасць захавання. Лекцыю чытае Яўген Калбовіч - архітэктар, старшыня Віцебскага аддзялення Беларускага саюза архітэктараў.
Уваход вольны
📍Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча вул. Марка Шагала, 5а 🗓️18 лістапада ⏱️17.00
Фотамоманты ад @igorgusakov4 з адкрыцця выставы «Дыялог пакаленняў» IX Рэспубліканскай біенале мастацкага тэкстылю ў выставачнай зале на Белабародава, 5
У суботу 15 лістапада запрашаем на творчую сустрэчу з мінскім мастаком Сяргеем Махначом @serge_m_art дзе ён прэзентуе сваю новую кнігу “Жыццё як падарожжа. Малюнкі, зробленыя ў дарозе”. У кнігу ўвайшлі малюнкі, гісторыі, фотаздымкі, створаныя пад час вандровак па свеце. Таксама мастак раскажа пра гісторыю стварэння падобных нататкаў, скетчбукаў вядомымі майстрамі. Яго расповед ахопіць перыяд з XIX стагоддзя і да нашых дзён.
Сяргей Махнач з дзяцінства любіў маляваць, але прафесійна вывучаць малюнак, жывапіс і кампазіцыю пачаў толькі з 2015 года. А ўжо з 2016 года мастак актыўна ўдзельнічае ў групавых і персанальных выставах па ўсёй Беларусі. Дзве яго персанальныя выставы прайшлі ў арт-прасторы на Талстога,7.
Аўтар працуе ў жанрах пейзажа, партрэта, жанравага і абстрактнага жывапісу. Асноўныя тэхнікі – алейны жывапіс, акрыл, гуаш, акварэль.
📍Арт-прастора на Талстога,7 🗓️15 лістапада ⏱️15.00
12 лістапада 2025 года а 16.00 гадзіне ў выставачнай зале на Белабародава, 5 адбудзецца адкрыццё выставы IX Рэспубліканскай біенале мастацкага тэкстылю «Дыялог пакаленняў».
Паказ дасягненняў мастакоў-тэкстыльшчыкаў у агульнабеларускім маштабе ўжо стаў традыцыяй для Віцебска: усе папярэднія біенале адбываліся тут з 2009 года. Назва і канцэптуальная ідэя біенале – “Дыялог пакаленняў”. Удзельнікі біенале’2025 прадстаўляюць узроставую групу ад 1944 да 2004 года нараджэння, што робіць дыялог паміж пакаленнямі цэнтральнай тэмай мерапрыемства.
У экспазіцыі гледачы змогуць пазнаёміцца з разнастайнымі тэхнікамі і жанрамі: батыкам, габеленам, лямцам, роспісам па тканіне, тэкстыльнымі аб’ектамі і інсталяцыямі. Экспанаты прадстаўлены як знакамітымі мастакамі, так і маладымі аўтарамі – студэнтамі мастацкіх навучальных устаноў Беларусі.
Сучасны мастацкі тэкстыль з’яўляецца самастойным напрамкам развіцця пластычных мастацтваў, які ўтрымлівае шырокую праблематыку быцця чалавека ў свеце, раскрывае экзістэнцыяльныя, экалагічныя тэмы, стварае арыгінальныя эстэтычныя структуры. У сённяшні час творцы смела эксперыментуюць з формай, пашыраюць сродкі тактыльнай выразнасці за кошт скарыстання розных матэрыялаў, прыёмаў і тэхнік. Гэтая выстава забяспечвае унікальную магчымасць убачыць свежыя творчыя ідэі ў спалучэнні з вопытам розных пакаленняў.
Куратары выставы: Наталля Лісоўская і Алена Обадава.
Выстава будзе працаваць да 14 снежня 2025
📍12 лістапада выставачная зала Белабародава, 5 ⏱️ 16.00
7 лістапада а 17 гадзіне ў арт-прасторы Талстога,7 адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы графікі Данііла Качуры «Бура» @kachura_nil
Мастак прэзентуе серыю графічных аркушаў “Катастрофа на вадзе», выкананых у аўтарскай тэхніцы. Ён даследуе тэму глабальных экалагічных праблем, звязаных з забруджваннем і разбурэннямі водных экасістэм, а таксама месца і ролю чалавека ў іх.
4 лістапада а 14 гадзіне ў Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацскага вучылішча адбудзецца адкрыццё фотавыставы «ЛЕ КАРБЮЗЬЕ: віцебскае рэха», прысвечанай архітэктару Шарлю-Эдуару Жанерэ-Гры (1887-1965), больш вядомаму пад творчым псеўданімам Ле Карбюзье.
Серыя фотастэндаў знаёміць з праектамі вялікага архітэктара, якія ён ажыццявіў у Швейцарыі, дзе нарадзіўся і зрабіў першыя важныя крокі ў прафесіі, і Францыі, дзе стварыў уласнае архітэктурнае бюро. Фатаграфіі твораў прадставіў Фонд Ле Карбюзье.
Вядомы архітэктар ніколі не быў у Віцебску, але “рэха Ле Карбюзье” у сучаснай прасторы горада чутна вельмі выразна. Разглядаючы знакамітыя архітэктурныя канцэпты Ле Карбюзье, можна па-новаму зірнуць, напрыклад, на маштабнае будаўніцтва віцебскіх мікрараёнаў 1960-1980 гадоў, на сетку пасляваенных праспектаў Віцебска, водна-ландшафтную сістэму горада 1990-х гадоў і ў цэлым на гарадское асяроддзе, у якім мы жывём і якое – хочам мы гэтага ці не – фармуе нас і вызначае наша жыццё.
Выстава падрыхтавана напярэдадні і ў рамках фестывалю архітэктуры, прысвечанага 90-годдзю Беларускага саюза архітэктараў і арганізаванага творчым саюзам па ініцыятыве і пры падтрымцы Пасольства Францыі і пасольства Швейцарыі ў Рэспубліцы Беларусь.
Выстава будзе працаваць да 30 лістапада 2025 года.
📍Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча вул. Марка Шагала, 5а