У арт-прасторы “Талстога, 7” а 17 гадзіне адбудылося адкрыццё выставы мастацкага тэкстылю “Гукавыя галюцынацыі” мінскай мастачкі Алены Обадавай. Алена адаптавала старажытную беларускую традыцыйную тэхніку падвоенага ткацтва для стварэння ўласных вобразных сістэм. Яна...
У Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5а) адкрылася выстава жывапісу “Image&color” Генадзя Козела з Мінска. Генадзь Козел старшы выкладчык кафедры мастацтваў і асяродкавага дызайну на факультэце сацыякультурных камунікацый...
26 чэрвеня а 17-й гадзіне адбылася прэзентацыя новай выставачнай залы з пастаяннай экспазіцыяй беларускага мастака Аляксандра Салаўёва – удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР, кавалера ордэна Францыска Скарыны. У межах святкавання Дня...
20 чэрвеня а 16 гадзіне ў выставачнай зале на Фрунзэ, 11 адбылося адкрыццё персанальнай выставы мастацкай фатаграфіі Васіля Мясаедава. Васіль Мясаедаў – пейзажны фатограф, удзельнік шматлікіх міжнародных конкурсаў і выстаў, сябра Рускага Геаграфічнага Таварыства. У...
У выставачнай зале Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва на Фрунзэ, 11 працуе персанальная выстава жывапісу браслаўскай мастачкі Аліны Трукан “Фарбы браслаўскай вясёлкі”. Аліна Трукан нарадзілася ў вёсцы Самуйлы Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. У 1983 годзе...
3 мая а 17-й гадзіне ў выставачнай зале на Белабародава, 5 адбудзецца адкрыццё зборнай выставы Віцебскага аддзялення Беларускага саюза мастакоў “80 гадоў пад мірным небам”. Выставачны праект прымеркаваны да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх...
26 апреля 2024 года в Музее истории Витебского народного художественного училища открывается выставка актуального художника Алекса Гончаренко «Квантовая семиотика. Обретение новой реальности». Художественная интуиция нередко раньше, чем строгие научные формулировки...
24 красавіка а 18-й гадзіне ў арт-прасторы “Талстога,7” адбудзецца адкрыццё выставачнага праекта «Пагоркі і грудкі» маладых беларускіх фатографаў з розных куткоў Беларусі. Пагоркі часта займаюць асабліва святое месца ў розных культурах і служаць крыніцай узнікнення...
28 сакавіка ў арт-прасторы «Талстога, 7» пачынаецца праца выставы графікі Кацярыны Мяснікавай «Кветкі з нябёсаў». Кацярына Мяснікова (1981–2023) 1999 – 2004 – мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава...
У выставачнай зале на Белабародава, 5 працуе сумесная выстава Міхася Ляўковіча і Леаніда Мядзведскага «Два позіркі — адзін шлях». Вядомыя віцебскія мастакі, сябры Беларускага саюза мастакоў прадстаўляюць партрэты, нацюрморты і пейзажы, дзе сродкамі...
2 ліпеня ў 17.30 у арт-прасторы Талстога,7 пройдзе майстар-класс па манатыпіі на шкле ад мастака Данііла Качуры @kachura_nil Патрымаем інтрыгу і пакуль не будзем аб’яўляць тэму МК.
Запіс у дырэкт. Колькасць месцаў абмежаваная!
P.S. Пры спрыяльным цёплым і недаждлівым надвор’і МК адбудзецца ў дворыку музея.
Кошт: дарослыя – 4 руб. школьнікі, студэнты – 2 руб.
У мінулую нядзелю ў Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча разам з @even_poetry знаёміліся з творчасцю малавядомых паэтаў – Юрыя и Раальда Мандэльштамаў, Аляксандра Пятрова, Ганны Вішневай, антычнага грэчаскага паэта Феагніда, а таксама прагучалі творы Казіміра Малевіча, Яўгенія Баратынскага і Данііла Хармса.
19 чэрвеня 2025 года а 17 гадзіне ў Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча адбудзецца прэзентацыя выставы «Вера Ермалаева. Амазонка авангарда», прысвечанай 105-годдзю творчага аб’яднання УНОВИС.
Вера Ермалаева (1893–1937) – жывапісец, графік, мастак тэатра, педагог, майстар дзіцячай кнігі, аўтар артыкулаў аб мастацтве, яркі прадстаўнік рускага авангарда, актыўная ўдзельніца віцебскага УНОВИС.
Вера Ермалаева належыць да яркай плеяды мастакоў-наватараў пачатку XX стагоддзя. У гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча яна адыграла асаблівую ролю. У лютым 1920 года мастачка стала адным з ініцыятараў стварэння творчага аб’яднання УНОВИС, была нязменным сакратаром яго творчага камітэта, з’яўлялася адной з тых, хто ажыццяўляў ідэі Казіміра Малевіча. У чэрвені 1920 года стала дырэктарам мастацкай навучальнай установы, заснаванай Маркам Шагалам.
Упершыню ў Віцебску будуць прадстаўлены 29 жывапісных і графічных работ позняга перыяду творчасці 1926-1934-х гадоў са збору «Галеяў–галерэі» (г. Масква). Выстаўка дапоўнена рэдкімі дакументамі з фондаў Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці, а таксама ўнікальнымі выданнямі з ілюстрацыямі мастачкі са збору Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Творчая спадчына Веры Ермалаевай знаходзіцца ў музейных зборах Дзяржаўнага Рускага музея, Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі, Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага музея тэатральнага і музычнага мастацтва, Іркуцкага мастацкага музея, музея «Царскасельская калекцыя», а таксама ў прыватных калекцыях Расіі, Германіі і ЗША.
⏱️ 19 чэрвеня 17.00
📍Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча вул. Марка Шагала, 5а