З 5 ліпеня ў арт-прасторы “Талстога, 7” працуе аўтарская выстава “Кажы” Алега Булавіна – фокусніка-ілюзіяніста, выпускніка Віцебскага каледжа культуры і Санкт-Пецярбуржскага інстытута культуры. На ёй экспануюцца жывапісныя работы, скетчы і інсталяцыі.
“Кожная прадстаўленая на выставе карціна гаворыць пра пэўны перыяд майго жыцця. Пра тыя моманты, калі было сумна, весяла, балюча…
Звычайна мы гаворым, калі нам добра і радасна, але маўчым, калі страшна і балюча. Гэтая выстава пра ЭМОЦЫІ. Пра РОЗНЫЯ эмоцыі, перажытыя мной.”
Выстава будзе працаваць да 18 верасня 2023 года.

Аўтарская выстава Алега Булавіна

Русский