Афорты Сяргея Балянка інтэлектуальныя і іранічныя да сарказму. Гэта – рэфлексія, рэплікі, развагі аб рэчах, якія для нас занадта відавочныя. Гэта погляд на рэчаіснасць, міма якой мы рухаемся па плыне жыцця. Кожны яго афорт – гэта асобная гісторыя, са сваім сцэнарыям, драматургіяй і героямі.

Іх рэальнасць відавочная…

“Мокры асфальт”, “Фіялетавы цень”, “Жоўтая, жоўтая вада”, “Зала чакання”…

а падтэкст увесь час змяняецца…Афорты Сяргея Балянка

«Цягучая макраснежная раніца», «Цеснае лета ў старым двары», «Паўшклянкі святла», «Блюз старога даху», «Бальны танец забытых манекенаў».

Сяргей Балянок – адзін з самых знакамітых беларускіх графікаў ХХ стагоддзя. Ён з’яўляецца мастаком-афарміцелем шматлікіх кніг, сярод якіх “Галава прафесара Даўэля. Прадавец паветра. Апавяданні. Зборнік” Аляксандра Бяляева, “Калыскі для коткі” Курта Воннегута, зборніка фантастыкі “Прадаецца планета”, зборнікаў паэзіі Іосіфа Бродскага і іншых выданняў. Некаторыя з іх можна будзе убачыць падчас выставы. Кнігі розных гадоў для экспазіцыі прадаставіла цэнтральная гарадская бібліятэка імя Максіма Горкага.

Выпускнік Украінскага паліграфічнага інстытута імя Івана Фёдарава (1980) і Творчых акадэмічных майстэрняў Акадэміі мастацтваў СССР (1987). Удзельнік выставаў з 1976 году.

З 1980 года жыве ў Мінску. Працаваў галоўным мастацкім рэдактарам у выдавецтвах у Мінску (“Беларусь” і “Balenok & Co”).

З 2011 года – старшы навуковы супрацоўнік выставачнага аддзела Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь.

Сябра Саюза мастакоў БССР і Беларускага саюза мастакоў.

Трынаццаць персанальных выстаў мастака адбылося на Беларусі і за яе межамі, сярод якіх Польшча, Славенія, Нідэрланды, Данія.

Графічныя работы знаходзяцца ў калекцыях мастацкіх музеяў у Вінтэртуры (Швейцарыя), Рыміні (Італія), Нью-Брансуіке (ЗША), ЭйндховэнАфорты Сяргея Балянкае (Нідэрланды), Д’ёры (Венгрыя), Кракаве (Польшча), Полацку (Беларусь), Мінску (Беларусь), а таксама ў прыватных калекцыях у Германіі, Ізраілі, Ірландыі, Канадзе, Кітаі, Латвіі, Літве, Нідэрландах, Расіі, ЗША, Турцыі, Францыі, Чэхіі, Швейцарыі, Швецыі і Эстоніі.

Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва сумесна з ДУ “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Віцебска” прэзентуе персанальную выставу графікі Сяргея Балянка “Калядныя званочкі”.

Упершыню ў Віцебску гледачы убачаць больш за 80 афортаў, створаных Сяргеям Балянком у перыяд з 1986 па 2021 год.

Русский