У 2020 годзе Віцебская абласная арганізацыя Беларускага Саюза мастакоў святкуе
50-гадовы юбілей.
Згодна статуту грамадскага аб’яднання, яго дзейнасць ўключае “развiццё
беларускага выяўленчага мастацтва, стварэнне i захаванне нацыянальных мастацкiх
каштоўнасцей, якiя складаюць набытак айчыннай i сусветнай спадчыны”.
Мастакі працуюць у разнастайных жанрах: ад традыцыйных жывапісу, графікі,
скульптуры і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва да самых неверагодных формаў
эстэтычнага пераўтварэння асяроддзя, афармлення інтэр’ераў, выстаў, стварэння асобных
мастацкіх аб’ектаў, правядзення мастацкіх акцый, хэпэнінгаў, перформансаў.
Новае кола творцаў працягвае традыцыі славутай Віцебскай мастацкай школы, у
склад якой уваходзілі прадстаўнікі авангардных плыняў і прыхільнікі традыцыйнага
мастацтва.
Сёння Віцебская арганізацыя Беларускага Саюза мастакоў аб’ядноўвае больш за
100 творцаў з Віцебска, Полацка, Наваполацка, Оршы, Шаркаўшчыны, Глыбокага і іншых
гарадоў.
Творы большасці мастакоў, прадстаўленыя на юбілейнай выставе, з’яўляюцца
здабыткам не толькі айчыннай, але і агульнаеўрапейскай культуры. У экспазіцыю ўвайшлі
работы Аляксандра Салаўёва, Аляксандра Малея, Васіля Васільева, Галіны Васільевай,
Таццяны Макляцовай, Святланы Баранкоўскай, Наталлі Лісоўскай, Леаніда Мядзведскага,
Міхаіла Ляўковіча, Аляксандра Слепава, Алены Толабавай, Аляксея Краўчанкі, Ніны
Кавалёвай, Аляксандра Падалінскага, Аляксея Пшонкі, Аляксея Яўсеева, Анатоля Люцко,
Алега Кірушкіна, Алега Кастагрыза, Наталлі Лавіцкай-Ярмолавай, Аляксея Ліцвіна,
Антаніны Фалей, Валянціны Ляховіч, Сяргея Сотнікава, Генадзя Фалея, Уладзіміра
Вальнова, Сяргея Мядзведскага, Віктара Мядзведскага і Аляксея Мядзведскага.
Выстава працуе з 17 снежня 2020 года па 17 лютага 2021 года ў выставачнай зале
(Белабародава, 5).

Да 50-годдзя Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага Саюза мастакоў

 

 

 

Русский