21 кастрычніка 2022 года ў арт-прасторы “Талстога, 7” а 17 гадзіне адбылося адкрыццё выстаў Агніі Кашкурэвіч і Алены Шыдлоўскай, якія прадстаўляюць творчую дынастыю сям’і Кашкурэвічаў.
Вобраз Алены Шыдлоўскай – вобраз мяцежнага творцы-эксперыментатара, мастака, які бясконца шукае новыя шляхі ў мастацтве і адначасова крохкай жанчыны.
Яе творчая спадчына, якая цудам уцалела, – гэта адлюстраванне і сімвал маладзёжнага творчага асяроддзя 1970-х гадоў. Яе шматгранны талент, які праявіўся з ранняга дзяцінства, прыгажосць, інтэлект, адукаванасць, смага свабоды былі магнітам і натхненнем для маладых мастакоў і сяброў.
Дзве выставы на Талстога, 7Дзве выставы на Талстога, 7
Шэраг навучэнцаў мастацкай вучэльні, сярод якіх былі такія мастакі, як Сяргей Малішэўскі, Віктар Саўчанка, Сяргей Крыштаповіч, аб’яднаныя вялізным жаданнем творчасці і прагай да новага мастацтва, утварылі сяброўскае кола мастакоў, неад’емнай часткай якога была і мастачка Алена Шыдлоўская.
На выставе Алены Шыдлоўскай “Нячутныя крокі” гледачы змогуць убачыць жывапісныя і графічныя работы, а таксама рукапісы 1970-80-х гадоў ХХ стагоддзя.
Агнія Кашкурэвіч, выпускніца Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, працуе ў фармаце малой і кніжнай графікі, мастацкай фатаграфіі. Удзельніца міжнародных і рэспубліканскіх праектаў і выстаў.
На яе выставе “Сублімацыя” прадстаўлены больш за 40 графічных работ 2017-2022 гадоў, а таксама мастацкая фатаграфія.
Выставы экспануюцца ў арт-прасторы “Талстога, 7” з 14.10. па 14.12.2022 года.

Русский