У апошнія гады беларуская фатаграфія 1970 — 1980-х гадоў, у тым ліку і віцебская, пачынае разгортвацца нібыта забытая, страчаная і зноў здабытая кніга. Многія старонкі ў ёй прыцягваюць увагу толькі зараз, некаторыя сэнсы адкрываюцца па-новаму. Асобную старонку ў гісторыі мастацкай фатаграфіі прадстаўляюць фотаклубы.

Віцебскі фотаклуб “Віцьба” быў не толькі эпіцэнтрам зносін фатографаў, але і дыскусійнай пляцоўкай, месцам сустрэчы, дзе можна было абмеркаваць тэхнічныя пытанні, а таксама падзяліцца вопытам. Фотаклуб стварыў вакол сябе сетку сувязей творчых людзей, стаў у некаторым родзе формай іх самарэалізацыі і далучэння да мастацкай культуры. Менавіта з моманту стварэння фотаклуба можна казаць аб узнікненні ўмоў для фармавання аўтаномнага аўтарскага погляду фатоФотаклуб “Віцьба” 1970-1980-х гадоўграфаў на свет, росквіту іх індывідуальнасці ў фатаграфіі.

У 1970 — 1980-х гг. у фотаклубе “Віцьба” сфармавалася цэлая плеяда аўтараў мастацкай фатаграфіі, якім удалося знайсці свой стыль. Экспазіцыя прадстаўлена імёнамі А.Глебава, Э.Такарчука, М.Шмерлінга, Г.Беліцкага, У.Базана, І.Барсукова, В.Ганчарэнкі, П.Бранштэтэра, А.Вычава, І.Лейкіна, У.Стракача, Ю.Раброва, І.Гусакова, А.Ужгародскага, В.Галубцова, В.Пыжыкава, І.Сушчэўскага, А.Гапонава, В.Слабыні, Ю.Антонава, Э.Цецярэўскага і В.Скрыпачова.

Удзельнікі фотаклуба “Віцьба” вялі калектыўны фоталетапі, іх работы адлюстроўвалі тыя ці іншыя прыкметы жыцця, густы і прыхільнасці чалавека свайго часу. Прадстаўленыя фатаграфіі могуць падацца на першы погляд стылістычна разнастайнымі, але аб’ядноўвае іх дачыненне аўтараў да адзінага энергетычнага цэнтра – фотаклуба на вуліцы Маякоўскага.

Лірычныя, эмацыйныя здымкі, якія адлюстроўваюць паўсядзённае жыццё горада, людзей і рэчаў – усё гэта артэфакты мінулага. Камертон выставы – супрацьстаянне часу як забыццю, сцвярджэнне “гэта было” і “гэта ёсць”. Выяўленчая мова прадстаўленых фатаграфій відавочна звязана з часам, яна паддаецца датыроўцы, але таксама ў экспазіцыі прысутнічаюць здымкі, якія нібыта выслізгваюць ад тэндэнцый сваёй эпохі. Іх трактоўка шматварыянтная, сэнсы не вычэрпваюцца якой-небудзь адной адзіна магчымай інтэрпрэтацыяй.Фотаклуб “Віцьба” 1970-1980-х гадоў

У гледачоў ёсць цудоўная магчымасць убачыць арыгіналы фатаграфій віцебскіх фатографаў, членаў народнага фотаклуба “Віцьба” 1970-1980-х гг. з архіўных калекцый фатографаў Уладзіміра Стракача, Юрыя Раброва, Аляксандра Вышкі, а таксама Віцебскага абласнога краязнаўчага музея.
Аўтарскія фатаграфіі выкананы ў тэхніцы ручнога чорна-белага друку. Гэта ўнікальныя і часта адзінкавыя экзэмпляры, якія ўяўляюць сабой спалучэнне двух пачаткаў – творчага і тэхнічнага.

Выстава працуе да 4-га красавіка ў арт-прасторы “Талстога, 7”.

Тэкст Багданавай Юліі і Раброва Юрыя

Фотаклуб “Віцьба” 1970-1980-х гадоў

Русский