30 сакавіка 2021 года а 16.00 у выставачнай зале ўстановы культуры “Музей “Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва” адкрываецца выстава “I трыенале жывапісу, графікі і скульптуры Беларускага саюза мастакоў “VIVAT VITA”. Выбранае”, падрыхтаваная грамадскім аб’яднаннем “Беларускі саюз мастакоў”.
Арт-фестываль выяўленчага мастацтва, у межах якога адбыліся I
Трыенале жывапісу, графікі і скульптуры Беларускага саюза мастакоў і
выставачны праект “Графіка года”, праходзіў у лістападзе-снежні 2020 года ў
Рэспубліканскай мастацкай галерэі “Палац мастацтва” і стаў самай яркай
творчай падзеяй мінулага года.
У экспазіцыі выставы “Выбранае” віцебскія гледачы пазнаёмяцца з
лепшымі творамі гэтых двух праектаў Беларускага саюза мастакоў. Сярод іх
– работы аўтараў розных узростаў, розных жанраў, тэхнік, спосабаў і метадаў
мастацкага даследавання жыцця. Аб’яднаны яны агульным дэвізам арт-
фестываля – “VIVAT VITA“ (Жыве жывое мастацтва), а таксама часавым
прамежкам стварэння – апошнія тры гады. Спадзяемся, гледачоў закрануць і
прымусяць паразважаць філасофскія і сацыяльныя тэмы твораў:
пераасэнсаванне важных вех у нацыянальнай і сусветнай гісторыі, культуры,
актуальныя пытанні светабудовы, праблемы экалогіі.
У экспазіцыі прадстаўлены работы лаўрэатаў І Трыенале жывапісу,
графікі і скульптуры Беларускага саюза мастакоў, выбраныя па розных
намінацыях, запрошаным журы з мастацтвазнаўцаў.
Гран-пры І Трыенале жывапісу, графікі і скульптуры Беларускага саюза
мастакоў атрымала Кацярына Сумарава. Яе работа “Плашчаніца” (туш,
акрыл, палатно, 2020) адсылае гледачоў да знакамітага тэсту Роршаха, па
якім можна інтуітыўна выявіць жахі, спадзяванні, мэты, адштурхоўваючыся
візуальных і пачуццёвых уражанняў, накладзеных на персанальны досвет
гледача. У экспазіцыі прадстаўлена “Курапацкая плашчаніца” мастачкі. Гэта
работа – своеасаблівае мастацкае даследаванне ўнутранага стану чалавека,
першасна, самой аўтаркі, якая датыкаецца да такой важной і складанай
старонкі беларускай гісторыі, звязанай з Курапатамі. Гэта ўласная рэфлексія
на гэту тэму перадаецца Кацярынай Сумаравай праз пластыстыку колераў,
агульны настрой твора. Работа становіцца суб’ектыўным, перапрацаваным
асабістым досведам мастачкі.
У экспазіцыі выставы таксама можна пазнаёміцца з творамі іншых
лаўрэатаў трыенале: у намінацыі “Жывапіс” – Васіля Касцючэнкі (1 месца),
Таццяны Радзівілкі (2 месца), у намінацыі “Графіка” – Юрыя Якавенкі (1
месца), у намінацыі “Скульптура” – Канстанціна Селіханава (1 месца),
Сяргея Аганава (2 месца), а таксама лаўрэатаў праекта “Графіка года” ў намінацыі “Арыгінальная графіка” – Вера Каўзановіч (1 месца), Андрэй
Савіч (3 месца), у намінацыі “Друкаваная графіка” – Марыя Кошалева-
Ліхота (1 месца), Андрэй Басалыга (2 месца), Марыя Мароз (3 месца).
Аднак выстава “Выбранае” не абмяжоўваецца толькі работамі
пераможцаў. У экспазіцыі ёсць новыя работы знакамітых беларускіх творцаў,
сярод якіх народны мастак Беларусі Уладзімір Тоўсцік, старшыя ГА “БСМ”
Глеб Отчык, а таксама Леанід Хобатаў, Васіль Васільеў, Галіна Васільева,

Русский