Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва прадстаўляе праект “Імунітэт”. Імунітэт (ад лац.
immunitas — вызваленне) – гэта здольнасць арганізма падтрымліваць сваю і
біялагічную індывідуальнасць шляхам распазнання і выдалення чужародных рэчываў і
клетак. Праект прысвечаны нашым сучаснікам і іх здольнасці захаваць сваю
індывідуальнасць падчас небывалых абмежаванняў і зменаў “кавіднай” эпохі. У
праекце возьмуць удзел мастакі, у работах якіх будзе адлюстравана ўся шырыня і не
адназначнасць гэтай з’явы.
Праект пачынаецца з выставы скульптур вядомага віцебскага мастака і скульптара
Сяргея Сотнікава. Непаўторнасць чалавечай асобы і аблічча, унікальнасць кожнага з
нас — у рэальных і выдуманых скульптурных вобразах, прадстаўленых Сяргеем
Сотнікавым у Арт-прасторы “Талстога, 7”.
Адкрыццё: 30 красавіка а 16 гадзіне.
“Імунітэт”. Новы праект у Арт-прасторы “Талстога, 7”
Русский