У межах святкавання дня нараджэння мастака Марка Шагала @chagall_museum запрашаем на паэтычную экскурсію-шпацыр «Па небе над Віцебскам»!
Гэта падарожжа ў свет, дзе закаханыя ляцяць над Заходняй Дзвіной, дзе музыкант з зялёным тварам грае на скрыпцы, а рознакаляровыя домікі зазіраюць адзін аднаму ў вокны!
Вазьміце з сабой толькі добры настрой і жаданне зірнуць на свет крыху інакш. Тут, у Віцебску, бліжэй да неба, чым падаецца.
📅 7 ліпеня 15.00
📍Сустракаемся каля Музея гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча, вул. Марка Шагала, 5а
⏱️ Працягласць: 1.5-2 гадзіны
Экскурсія бясплатная
