20 снежня а 17 гадзіне ў арт-прасторы “Талстога,7” у межах каляднага праекта “Выцінанкі-маляванкі” адбудзецца адкрыццё выставы маляваных дываноў выкладчыкаў і студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

На выставе прадстаўлены реканструкцыі класікаў беларускага інсіту – Язэпа Драздовіча і Алены Кіш, а таксама творчыя пошукі у тэхніцы маляванкі студэнтаў кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і касцюма акадэміі мастацтваў.

21 снежня ў 13.30 і 16.00 пройдуць лекцыі і майстар-класы па маляванцы/макатцы.

Беларускі маляваны дыван – унікальная з’ява для культурнай прасторы Беларусі. Мастацтва маляванага дывана, сапраўды, вельмі дэмакратычнае. Гэтым відам творчасці можа займацца любы чалавек негледзячы на ўзрост, прафесію і ўзровень мастацкай адукацыі. Вольная імправізацыя, даступнасць і лёгкасць тэхнічнага выканання, дэкаратыўнасць і выразнасць формаў, лаканічнае і яснае выказванне ідэі маляванкі прывабліваюць паспрабаваць сябе ў гэтым відзе творчасці абсалютна розных людзей.

Для майстар-класу неабходна мець з сабой: акрылавыя фарбы альбо акрыл для тэкстыля, пэндзлі, губкі, спонжы і загрунтаванае палатно чорнага колеру на падрамніку памерам 50х60 альбо 50х70 см.

Удзел у майстар-класе бясплатны, але запіс у дырэкт абавязковы!

Калядны праект “Выцінанкі-маляванкі” Калядны праект “Выцінанкі-маляванкі”

Русский