З 17 лістапада па 21 снежня 2021 года ў выставачнай зале Музея “Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва” (вул. Генерала Белабародава, 5) была разгорнута выстава ў межах рэспубліканскага фестывалю мастацкай фатаграфіі “МОСТ-21”.  Куратары праекта – мастак, фатограф, сябра секцыі графічнага дызайна Беларускага саюза мастакоў Ганна Мельнікава, фатограф Віктар Сянькоў і мастацтвазнаўца Кацярына Ізафатава. 

 Як адзначае мастацтвазнаўца Кацярына Ізафатава, мастацкая фатаграфія ў сучаснай беларускай арт-прасторы даўно займае актыўныя пазіцыі, і ўвага да яе з боку прафесійнай супольнасці і з боку шырокага гледача працягвае нарастаць.  

Фестываль мастацкай фатаграфіі “MOCT-21” – адзін з самых дзейсных прафесійных інструментаў, які стварае магчымасці і ў сэнсе надання імпульсу творчым пошукам, і ў сэнсе нараджэння новых аўтараў і выяўлення сучасных тэндэнцый. “МОСТ-21”: падарожжа ў часе і прасторы 

Рэспубліканскі фестываль не быў абмежаваны ні тэматычнымі, ні храналагічнымі рамкамі. Майстры таксама маглі карыстацца рознымі прыёмамі і тэхнікамі.  

У Мінску ў межах фестывалю выставы былі прадстаўлены на розных пляцоўках і далі магчымасць пазнаёміцца з творчасцю прафесійных майстроў і маладых фатографаў. 

У Віцебску гледачу прапанавалі для прагляду работы прафесіянальных фатографаў, творчасць якіх аб’ядноўвае асаблівы жанр, які можна адзначыць як падарожжа ў часе і прасторы. 

Русский