Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва падрыхтаваў шырокую праграму мерапрыемстваў у межах праекта “Хроніка Памяці”, прысвечанаму Дню Перамогі. Запланаваныя выставы, лекцыі, паказы фільмаў пройдуць на двух пляцоўках: выставачных залах на Фрунзэ,11 і Белабародава, 5.

Выстава “Дзень Перамогі ў Віцебску”

Праграма праекта “Хроніка Памяці”, прысвечанага Дню Перамогі
Святочныя мерапрыемствы пачнуцца 6 мая з адкрыцця выставы
“Дзень Перамогі ў Віцебску” ў выставачнай зале на Фрунзэ, 11. У экспазіцыю выставы ўвайшлі фотаздымкі святкавання Дня Перамогі ў Віцебску розных год. Адкрыццё: 6 мая а 11 гадзіне.

Таксама ў выставачнай зале на Фрунзэ, 11 на працягу дзён 7-9 мая можна будзе паслухаць лекцыю “Паэзія Перамогі” пра паэтаў і іх творы часоў вайны. Першая лекцыя адбудзецца 7 мая а 16 гадзіне. Далей 8 мая а 14 гадзіне і  а 17-й, 9 мая а 11 гадзіне і а 17.

Праграму дапоўняць паказы ваенных фільмаў і кінахроніцы і іх абмеркаванні ў кінаклубе “Дыялог”. Паказы запланаваныя на 8-га і 9-га мая, на 12 і 15 гадзін адпаведна.


Выстава “Паранены горад”

Праграма праекта “Хроніка Памяці”, прысвечанага Дню Перамогі
7 мая ў выставачнай зале на Белабародава, 5 адбудзецца прэзентацыя выстаў “Паранены горад” і “Старонкі вайны”
.

“Паранены горад” – выстава фотаздымкаў Віцебска часоў вайны, якія захоўваюцца ў фондах Віцебскага абласнога краязнаўчага музея. Прадстаўленыя фотаздымкі – гэта ўнікальныя дакументы, якія адлюстроўваюць розныя галіны жыцця горада ў перыяд акупацыі, у тым ліку сацыяльна-бытавыя ўмовы жыцця і змены ў архітэктурным абліччы горада.

У экспазіцыю выставы “Старонкі вайны” ўвайшлі кнігі ваеннай тэматыцы, прадстаўленыя Віцебскай абласной бібліятэкай імя Леніна. Прэзентацыя выстаў адбудзецца 7 мая а 12 гадзіне ў выставачнай зале на Белабародава, 5.

На 8-га і 9-га мая адбудуцца лекцыі аб генералах Белабародаве і Чарняхоўскім, лейтэнанце Блахіне. Выбар менавіта гэтых герояў вайны абумоўлены гарадской тапанімікай месца, дзе знаходзіцца выставачная зала, – вуліца Белабародава, праспект Чарняхоўскага, мост Блахіна. Чытаць лекцыі будзе навуковы супрацоўнік Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва С.В. Марціновіч.

Час пачатку лекцый: 8 мая – 12.00, 16.00, 18.00; 9 мая – 10.00, 14.00, 16.00.


“Віцебск на фотаздымках часоў вайны” – лекцыя Віктара Барысенкава

Праграма праекта “Хроніка Памяці”, прысвечанага Дню Перамогі

9 мая а 12 гадзіне адбудзецца лекцыя вядомага віцебскага краязнаўцы Віктара Барысенкава, які раскажа пра захаваныя фотаздымкі часоў вайны, пра гісторыю ваеннага і пасляваеннага Віцебска, яго архітэктуру і значныя месцы.


Сумесныя праекты ВЦСМ з Віцебскай абласной бібліятэкай імя Леніна

Праграма праекта “Хроніка Памяці”, прысвечанага Дню Перамогі

Разам з выставай “Старонкі вайны” запланаваны яшчэ шэраг сумесных з Віцебскай абласной бібліятэкай мерапрыемстваў.

9 мая на пляцоўцы каля выставачнай залы на Белабародава, 5 на працягу дня будзе праходзіць бібліятэчны квілт “Мы памятаем! Мы ганарымся!”. Гараджанам будзе прапанавана разам сабраць палатно памяці, напісаўшы на ім свае пажаданні ветэранам, расказаць пра сваіх родных, якія ваявалі на фронце і працавалі ў тыле – тых, хто загінуў у баях ці прайшоў праз усе выпрабаванні і выжыў.

Таксама на 9 мая запланавана правядзенне праекту «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

Гісторыка-патрыятычны праект «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944» створаны з мэтай актывізацыі пошукавай працы на тэрыторыі Віцебскай вобласці і захавання памяці пакалення пераможцаў у Вялікай Айчыннай вайне. Гэта даніна павагі кожнаму, хто змагаўся з нацыстамі на акупаванай тэрыторыі. Гэта паглыбленне ў мікрагісторыю – гісторыю чалавека, сям’і, вёскі, горада, рэгіёна. 

Мультымедыйны праект падрыхтаваны на аснове дакументальных крыніц з фондаў Віцебскай абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна і ўключае інфармацыю з энцыклапедычных і даведачных выданняў, архіўныя, картаграфічныя дакументы, артыкулы пра герояў Вялікай Перамогі, што былі апублікаваны ў перыядычным друку. Прапанаваныя матэрыялы аб’ядноўваюць храналагічны летапіс вызвалення гарадоў і вёсак, знаёмяць з воінскімі злучэннямі і асноўнымі наступальнымі аперацыямі, рэалізаванымі на тэрыторыі Віцебскай вобласці, дзейнасцю партызанскіх фарміраванняў, легендарных падпольшчыкаў і камбрыгаў.

На старонках нашага праекта паступова мы будзем распавядаць аб розных падзеях ваеннага часу, і ён будзе прырастаць новымі фактамі, гісторыямі і ўспамінамі, фотагалерэяй і відэахронікай.

Русский