«ПРАСТОРА&ЭКСПЕРЫМЕНТ» — новы праект у выставачнай залі на Белабародава, 5!
Экспазіцыя праекта складаецца з работ эксперыментальнага характару з выкарыстаннем розных матэрыялаў і розных памераў: ад міні габеленаў да вялікіх прасторавых кампазіцый, як плоскасных, рэльефных, так і арт-аб’ектаў.
Аўтарамі прадстаўленых работ з’яўляюцца выкладчыкі і выпускнікі кафедры дызайну і моды Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага
ўніверсітэту: Святлана Бараноўская, Наталля Кімстач , Наталля Канькова, Наталля Лісоўская, Таццяна Макляцова-Якаўлева, Віялета Някрасава, Святлана Оксінь.
На выставе прадстаўлена першая частка тэкстыльнага праекта Святланы Баранкоўскай і Таццяны Макляцовай “Белы шум”, які ў 2019 годзе атрымаў Гран-пры на IV трыенале дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў Мінску.
Дарэчы, другая частка праекта “Белы шум” зараз экспануецца ў Маскве на IV трыенале тэкстыльнага мастацтва ў музеі-запаведніку “ЦАРЫЦЫНА”.
ПРАСТОРА&ЭКСПЕРЫМЕНТ
Русский