14 снежня а 16 гадзіне ў выставачнай зале на Белабародава, 5 адбудзецца адкрыццё выставы VIII Рэспубліканскай біенале мастацкага тэкстылю «Час. Традыцыі. Навацыі».

У выставе бяруць удзел каля 40 мастакоў з розных кутоў Беларусі. Сярод іх Ніна Пілюзіна, Валянціна Крывашэева, Людміла Пятруль, Марына Грудзінава, Таццяна Белавусава-Пятроўская, Наталля Лісоўская, Святлана Оксінь, Віялетта Някрасава, Алена Обадава, Вольга Рэднікіна, Зоя Ліцвінава, Ларыса Скрыпнічэнка, Таццяна Фаміна, Галіна Бабровіч, Наталля Канькова і іншыя.

Мастакі дэманструюць разнастайнасць творчых рашэнняў, аўтарскіх тэхнік, эксперыменты з матэрыяламі і фактурамі, сумяшчэнне жывапісных, графічных, скульптурных і тэкстыльных прыёмаў, зварот да нацыянальных традыцый, культуры і гісторыі Беларусі.

Выстава будзе працаваць да 21 студзеня 2024 года.

 

Рэспубліканскае біенале мастацкага тэкстылю "Час. Традыцыі. Навацыі"

Русский