Згуртаванне мастакоў “Літарт” узнікла каля дваццаці гадоў таму назад як арт-рэфлексія на стан рэчаў у гэтай галіне графічнага мастацтва. У культурах Усходу гэтае мастацтва працяглы час было (а ў некаторых краінах застаецца) традыцыйным, а нават і галоўным. Еўрапейская традыцыя ў розныя часы ставілася да яго па-рознаму… У тым ліку і тут, на Беларусі. Сёння адбываецца рэнесанс “мастацтва літары”, ізноў вяртаецца цікавасць і ўвага як да тэорыі, так і да мастацкіх практык – да праектавання шрыфтоў, тыпаграфікі, каліграфіі, летэрынгу.

Не застаюцца на ўзбочыне і нашыя творцы – сябры Беларускага саюза мастакоў. Шрыфтавікі і каліграфы ўдзельнічаюць у міжнародных і нацыянальных выстаўках, арганізуюць персанальныя экспазіцыі. Гэтак толькі мастацкіх выставак было праведзена ў розных гарадах Беларусі больш за дзясятак. Гэтыя выстаўкі заўсёды вылучаюцца сваёй графічнай культурай, тонкім разуменнем законаў прасторы і формы, арыгінальнасцю. Асабліва гэта заўважна на міжнародных арт-пляцоўках. Традыцыйна так склалася, што перавагу нашы мастакі аддаюць каліграфіі, якая мае больш творчых магчымасцяў, выкарыстоўвае агульнамастацкі досвед, праз сваю інтэрдысцыплінарную сутнасць дазваляе праявіцца індывідуальным магчымасцям творцаў напоўніцу.

Павел Семчанка, прафесар, заснавальнік згуртавання “ЛітАрт”: “Удзельнікі згуртавання шмат эксперыментуюць у галіне мануальнай, інструментальнай і камп’ютарнай тэхнік. Аўтары дэманструюць свае адметныя стылі, выклікаючы ў гледачоў цікаўнасць (часам нават здзіўленне). Яны таксама пішуць, укладаюць і выдаюць кнігі па шрыфтах і каліграфіі, праводзяць аўтарскія лекцыі, майстар-класы і варкшопы. У іх творчасці пераважае каліграфічны інтарэс да беларускага скорапісу як унікальнай з’явы. Трэба аддаць належнае ўсім тым, хто апантана працуе ў галіне мастацтва літары, і адзначыць тых, хто ўносіць значны асабісты ўклад у развіццё шрыфта-каліграфічнага беларускага мастацтва: Г. Мацур, С. Саркісаў, П. Семчанка, Ю. Тарэеў, У. Свентахоўскі, У. Цэслер, Р. Найдзен, А. Баранаў, У. Васюк, Д. Сурскі, В. Паўлавец, А. Кулажэнка, Р. Сустаў, М. Анемпадыстаў, К. Вашчанка, А. Савіч, Ю. Якавенка і іншыя”.

Мікалай Паграноўскі, мастацтвазнаўца, старшыня секцыі крытыкі і мастацтвазнаўства Беларускага саюза мастакоў: “Сёння рукапіс востраканцовым і шырокаканцовым пёркамі знік з паўсядзённага ўжытку і стаў набыткам сучаснага мастацтва, дзе літара выкарыстоўваецца самастойна і як сродак у іншых галінах мастацтва. Каліграфія ахапіла шмат стыляў, дзе яскрава сябе праяўляюць розныя графікі: мануальная (рукапіснае напісанРэспубліканская мастацкая выстава шрыфта і каліграфіі “ЛітАрт”не літар), паліграфічная (тыпаграфіка) і камп’ютарная. Каліграфія спрыяе развіццю індывідуальных здольнасцей, іх спалучэнню з пэўнымі традыцыямі, пошуку новых формаў, якія падштурхоўваюць да лепшага разумення нацыянальных асаблівасцей у выкарыстанні лаціны. Каліграфія дапамагае развіццю беларускага друкарскага шрыфту, графічных варыяцый беларускага грамадзянскага скорапісу. Вока ўспрымае сусвет на інтэлектуальна-эмацыйным узроўні, а эмоцыі, як вядома, нараджаюць адпаведныя нюансы. Сапраўдная каліграфія – гэта нюансы і віртуознасць, на якіх будуецца высокае мастацтва”.

Выстава “ЛітАрт” раскрывае тэму свабоды творчасці, паказвае бязмежжа мастацкіх эксперыментаў у розных тэхніках і тэмах. Тут экспануецца не толькі класічная каліграфія, але і вялікі спектр работ, звязаных з шрыфтам і літарай, у тым ліку працы ў галіне тыпаграфікі, камп’ютэрнай графікі, шрыфтавыя лагатыпы, вонкавая рэклама і г.д., якія  прадстаўлены ў розных матэрыялах.

Куратар праекта – сябра секцыі графічнага дызайна Беларускага саюза мастакоў Генадзь Мацур.

Тэрмін работы выставы: 1 верасня па 10 кастрычніка 2021 года, выставачная зала на вул. Белабародава, 5.

 

 

 

 

Русский