8 лістапада адразу на двух пляцоўках Віцебска адбудзецца адкрыццё выставачнага праекта пераможцаў і ўдзельнікаў Міжнароднага конкурса візуальных мастацтваў у межах Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Шастаковіч і Салярцінскі — сярод нас!».

Конкурс, які праходзіў з 5 жніўня па 15 кастрычніка 2023 года, быў прысвечаны захаванню і развіццю розных відаў мастацтва, папулярызацыі творчай дзейнасці музыказнаўцы Івана Салярцінскага і кампазітара Дзмітрыя Шастаковіча і прыцягненню ўвагі шырокай публікі да камернай музыкі і да сумежных відаў мастацтва, як да адной з найкаштоўнейшых з’яў сусветнай культуры.

8 лістапада ў 13.15 у выставачнай зале Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта будуць прэзентаваны плакаты студэнтаў з Расіі, Узбекістана і Беларусі.

А 16 гадзіне ў арт-прасторы “Талстога,7” адбудзецца адкрыццё выставы пераможцаў конкурса і лепшых работ удзельнікаў, якія паказваюць сінтэз класічнай музыкі і сучаснага выяўленчага мастацтва, узаемадзеянне двух геніяў — Дзмітрыя Шастаковіча і Івана Салярцінскага.

На выставе прадстаўляны работы розных намінацый: абстрактны жывапіс, арт-аб’ект і плакаты прафесійных мастакоў і дызайнераў, а таксама студэнтаў.

"Шастаковіч і Салярцінскі - сярод нас!" Адкрыццё выніковай выставы

 

 

Русский