3 13 ліпеня ў арт-прасторы “Талстога, 7” працуе выстава Аляксандра Вышкі «Lightvolume».
Lightvolume — гэта фантастычны маляўнічы свет цені і святла, зроблены ў тэхніцы светлавой дынамікі, якая дасягаецца шляхам выкарыстання ў розных спалучэннях звычайных фарбаў і фарбаў, якія свецяцца. Пад розным асвятленнем адны і тыя ж мастацкія абʼекты выглядаюць зусім па-рознаму, нараджаюць нечаканыя вобразы, напаўняючы новым сэнсам тое, што пабачылі раней.
Творы ў стылі «Lightvolume» — гата выраз жыццёвага пачатку anima душы аўтара, з усёй непрадказальнасцю, алагізмамі, цудоўнымі ператварэннямі і нечаканымі паваротамі.
Свет, які стварае аўтар, — гэта падарожжа Адысея, якое спалучае зусім нечаканае і невытлумачальнае ў фарміраванні і развіцці вобраза ўнутры твораў і паміж імі, якое ўключае ў працэс усю прастору экспазіцыі і светаадчування прысутных.
Выстава будзе працаваць да 18 верасня.

Свет, які стварае аўтар

Русский