Алег Усціновіч (1966–2019) – дызайнер, жывапісец, кераміст, сябра Беларускага саюза дызайнераў. Неаднаразовы пераможца, лаўрэат і член журы міжнародных біенале графічнага дызайна і фестываляў рэкламы ў жанры плаката і фірмовага стылю. Удзельнік шматлікіх мастацкіх праектаў, выставак і пленэраў. У 1997–2005 гг. – арт-дырэктар аднаго з вядучых рэкламных агенцтваў краіны «Белая карона».

На выставе экспануюцца жывапісныя работы апошніх гадоў жыцця мастака. Алег Усціновіч вярнуўся да жывапісу пасля многіх гадоў працы ў дызайне, дзе ён не толькі дасягнуў поспеху і як аўтар, і як аўтарытэтны эксперт, і як арганізатар бізнесу, але і зразумеў, што яго шлях гэтым не вычэрпваецца. Разам з музыкай і каліграфіяй, жывапіс у сталым узросце стаў для яго інструментам разумення таямніц быцця, ладам жыцця і месцам, дзе пасля сыходу з фізічнага плана засталася яго тонкая сутнасць.
Адкрыццё выставы адбудзецца 7 красавіка а 16 гадзіне ў музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5а).

Выстава будзе працаваць да 1 мая.

«У Бясконцасць» з Алегам Усціновічам

Русский