15 сакавіка 2023 года ў 16.00 у Выставачнай зале (вул. Генерала Белабародава, 5) Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва адбылося адкрыццё выставы V Трыенале дэкаратыўнага мастацтва Беларускага саюза мастакоў “ДЭКАРТ-22. Выбранае”.
Для Беларускага саюза мастакоў стала ўжо традыцыйным раз на тры гады праводзіць буйны мастацкі праект, прысвечаны сучаснаму дэкаратыўна-прыкладному мастацтву. У выставе V Трыенале дэкаратыўнага мастацтва “ДЭКАРТ-22. Выбранае” прынялі ўдзел не толькі сябры секцый дэкаратыўнага мастацтва і тэкстылю Беларускага саюза мастакоў, але і творчая моладзь, студэнты, мастакі з усіх рэгіёнаў Беларусі. У праекце прадстаўлены формы як класічнага, традыцыйнага мастацтва, так і новыя эксперыментальныя інтэрпрэтацыі.
Выстава твораў з V Трыенале дэкаратыўнага мастацтва Беларускага саюза мастакоў “ДЭКАРТ-22. Выбранае” дэманструе новыя падыходы да дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якое паступова выходзіць на іншы ўзровень – узровень аб’ектаў.
У экспазіцыі прадстаўлены сучасны мастацкі тэкстыль, кераміка, шкло, батык, метал.
Выстава будзе працаваць да 26 красавіка 2023 г.
Последние записи в Instagram
Калажная лабараторыя Наталлі Тарабукі @leonta55ster ✨
Дызайн&гарбата / сагрэе ў дождж ☕️🍩
Тема : Дождж / тое, што натхняе: перастук дажджу за акном.
3 ліпеня на Талстога, 7:
працягваем: #калажыць #дизайнерим #лавіцьідэіпаддажджом
Задача: #выпрабоўваемпрыёмы #новыямагчымасцікалажу
#дождж/дызайн #дызайнцяпер.
Фармат: калаж +, вываратка, фрасаж+, дэкалаж +, ралаж +, хиязмаж +, канкраж, + жывапіс, + графіка.
Узяць з сабой : #парасон 🌂
P.S. чалавек дажджу
Уваход : дарослыя - 4 руб. школьнікі, студэнты - 2 руб.
2 ліпеня ў 17.30 у арт-прасторы Талстога,7 пройдзе майстар-класс па манатыпіі на шкле ад мастака Данііла Качуры @kachura_nil
Патрымаем інтрыгу і пакуль не будзем аб’яўляць тэму МК.
Запіс у дырэкт. Колькасць месцаў абмежаваная!
P.S. Пры спрыяльным цёплым і недаждлівым надвор’і МК адбудзецца ў дворыку музея.
Кошт: дарослыя – 4 руб. школьнікі, студэнты – 2 руб.
У хуткім часе ў атмасфернай арт-прасторы Талстога,7 пройдзе некалькі майстар-класаў па манатыпіі на шкле ад мастака @kachura_nil
Сачыце за анонсамі!
Колькасць месцаў будзе абмежаваная!
У мінулую нядзелю ў Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча разам з @even_poetry знаёміліся з творчасцю малавядомых паэтаў – Юрыя и Раальда Мандэльштамаў, Аляксандра Пятрова, Ганны Вішневай, антычнага грэчаскага паэта Феагніда, а таксама прагучалі творы Казіміра Малевіча, Яўгенія Баратынскага і Данііла Хармса.
📸@igorgusakov4
Калажная лабараторыя Наталлі Тарабукі @leonta55ster 💥
Дызайн & гарбата з сонцам 🫖☀️
Тема : Дзень сонцастаяння
25 чэрвеня на Талстога, 7 :
працягваем: #калажыць #дизайнерим #распаўсюджваемпрамяні
Задача : #выпрабоўваемпрыёмы #новыямагчымасцікалажа
#сонечныдызайн #дызайнцяпер.
Формат : калаж +, Вываратка, фрасаж+, дэкалаж +, ралаж +, хіазмаж +, канкраж, + жывапіс, + графіка.
Взять с собой : #сонечнынастрой
P.S. свяціць заўсёды!
Уваход: дарослыя 4 руб. школьнікі, студэнты 2 руб.
Фотамоманты з адкрыцця выставы “Вера Ермалаева. Амазонка авангарда” ў музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча вул. Марка Шагала,5а.
Выстава будзе працаваць да 17 жніўня ўключна.
📸 @igorgusakov4
Калажная лабараторыя Наталлі Тарабукі 🔥
Дызайн&гарбата з бульбай 🫖🥔
Тема : Бульба&дызайн
18 чэрвеня на Талстога, 7 працягваем: #калажыць #дизайнерим #вырошчваемідэі
Задача: #выпрабоўваемпрыёмы #новыямагчымасцікалажа
#дызайнзбульбы #дызайнтут
Формат: калаж +, фрасаж+, дэкалаж +, ралаж +, хіазмаж +, канкраж, + жывапіс, + графіка.
Узяць з сабой: #смеласць
P.S. бульба ёсць!
Уваход: дарослыя - 4 руб. школьнікі, студэнты - 2 руб.
19 чэрвеня 2025 года а 17 гадзіне ў Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча адбудзецца прэзентацыя выставы «Вера Ермалаева. Амазонка авангарда», прысвечанай 105-годдзю творчага аб’яднання УНОВИС.
Вера Ермалаева (1893–1937) – жывапісец, графік, мастак тэатра, педагог, майстар дзіцячай кнігі, аўтар артыкулаў аб мастацтве, яркі прадстаўнік рускага авангарда, актыўная ўдзельніца віцебскага УНОВИС.
Вера Ермалаева належыць да яркай плеяды мастакоў-наватараў пачатку XX стагоддзя. У гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча яна адыграла асаблівую ролю. У лютым 1920 года мастачка стала адным з ініцыятараў стварэння творчага аб’яднання УНОВИС, была нязменным сакратаром яго творчага камітэта, з’яўлялася адной з тых, хто ажыццяўляў ідэі Казіміра Малевіча. У чэрвені 1920 года стала дырэктарам мастацкай навучальнай установы, заснаванай Маркам Шагалам.
Упершыню ў Віцебску будуць прадстаўлены 29 жывапісных і графічных работ позняга перыяду творчасці 1926-1934-х гадоў са збору «Галеяў–галерэі» (г. Масква). Выстаўка дапоўнена рэдкімі дакументамі з фондаў Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці, а таксама ўнікальнымі выданнямі з ілюстрацыямі мастачкі са збору Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Творчая спадчына Веры Ермалаевай знаходзіцца ў музейных зборах Дзяржаўнага Рускага музея, Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі, Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага музея тэатральнага і музычнага мастацтва, Іркуцкага мастацкага музея, музея «Царскасельская калекцыя», а таксама ў прыватных калекцыях Расіі, Германіі і ЗША.
⏱️ 19 чэрвеня 17.00
📍Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча
вул. Марка Шагала, 5а
Калажная лабараторыя Наталлі Тарабукі 💥
Дызайн & гарбата 🫖☕️
Тэма: японскія хайку
11 чэрвеня на Талстога, 7 :
працягваем #калажыць #японскаяфіласофія #кветкасакуры #гара #бязмежнаесузіранне #сэрцацішыні #адзінмомант #аднасустрэча #робімтут #робімцяпер
Задача : візуалізацыя японскіх хайку як графічнай кампазіцыі ў фармаце паштоўкі
Фармат: калаж +, дэкалаж +, ролаж +, графіка+, жывапіс+
Узяць з сабой : #натхненне
Уваход: дарослыя 4 руб. школьнікі, студэнты 2 руб.
калаж: @leonta55ster
Калажная лабараторыя Наталлі Тарабукі @leonta55ster
Дызайн & гарбата 🫖☕️🍩
Тэма: Вяртанне
4 чэрвеня на Талстога, 7 :
працягваем #калажыць #вяртаемпачуцці #вяртаемідэі
#вяртаемсядадому
Задача : #выпрабоўваем прыёмы #новыямагчымасцікалажа
#робімтут #робімцяпер
Фармат: калаж +, дэкалаж +, ролаж +, хіязмаж +, канкраж.
Узяць з сабой : #смеласць.
P.S. адзначаем пачатак лета!🎈
Уваход: дарослыя - 4 руб. школьнікі, студэнты - 2 руб.