Мацвей Ізраілевіч Басаў – з дынастыі мастакоў. Яго бацька, Ізраіль Басаў, і дзядзька, Веніямін Басаў, былі вядомымі мастакамі са старажытнага беларускага горада Мсціслаўля. Мацвей Басаў нарадзіўся і вырас у Мінску. У 1964 годзе ён атрымаў свой першы медаль на міжнародным конкурсе дзіцячай выяўленчай творчасці ў Італіі.
1956-1963 – вучоба ў дзіцячай студыі С.П. Каткова.
1963-1967 – вучоба ў Рэспубліканскай мастацкай школе.
1967-1971 – вучоба ў Мінскім дзяржаўным мастацкім вучылішчы.
З 1988 года Мацвей Басаў – сябра Саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь.
З 1981 года па гэты час мастак прыняў удзел больш як у 150 рэспубліканскіх, усесаюзных і міжнародных выставах у Беларусі, Расіі, Украіне, Польшчы, Эстоніі, Літве, Германіі, Аўстрыі, Бельгіі, Галандыі, Францыі, Швейцарыі, ЗША, Канадзе, Даніі.
Работы Мацвея Басава знаходзяцца ў фондах Беларускага саюза мастакоў, Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага гістарычнага музея РБ, Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў РБ, Музеі Марка Шагала ў Віцебску, Віцебскім цэнтры сучаснага мастацтва, Музеі гісторыі Магілёва, Мастацкім музеі Зімерлі (Нью-Джэрсі, ЗША), Музеі Юдаікі ў Нью-Йорку (ЗША), Музеі сучаснага рускага мастацтва (Джэрсі-Сіці, ЗША), мастацкіх галерэях і прыватных калекцыях Эстоніі (Талін), Аўстрыі (Лінц), ЗША (калекцыя Р. Ротшыльда (Джэрсі-Сіці), калекцыя J. Liberman (Нью-Йорк), Сан-Францыска, Чыкага, Філадэльфія, Вашынгтон), Германіі (Кёльн), Aўстраліі, Нідэрландаў, Бельгіі, Ізраіля, Іспаніі, Літвы.
Для твораў Мацвея Басава характэрна яркая вобразнасць і эмацыйнасць. Яго жывапіс дазваляе гледачу пагрузіцца ў незвычайную гарманічную прастору любові і святла — такую родную і адначасова такую незнаёмую.
На выставе ў музеі прадстаўлены работы, якія былі створаны ў перыяд з 1991 па 2023 гады.
Выстава будзе працаваць да 25 верасня 2023 года.

Вобразнасць і эмацыйнасць Мацвея Басава

Русский