27 ліпеня 2022 года а 17 гадзіне ў цэнтральнай выставачнай залі Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва адкрылася выстава работ выпускнікоў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава «3/4 стагоддзя», прысвечаная 75-годдзю каледжа.
3/4 стагоддзя – менавіта столькі часу прайшло з дня заснавання Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава. За гэты час каледж набыў статус адной з вядучых устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі мастацкага профілю краіны. Менавіта тут першыя ўрокі прафесійнага майстэрства атрымалі такія народныя мастакі Беларусі, як Міхаіл Савіцкі, Май Данцыг, Віктар Грамыка, Арлен Кашкурэвіч, Леанід Шчамялёў, Георгій Паплаўскі, Іван Міско, Васіль Шаранговіч. Сёння аб гэтых людзях напісаны манаграфіі, а іх творчыя набыцці сталі тэмамі навуковых даследванняў.
На выставе прадстаўлены больш за 50 твораў выпускнікоў каледжа. Гэта жывапіс, графіка, скульптура і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, якія адлюстроўваюць шырокі дыяпазон творчых манер, і кампазіцыйных схем, увагу да каляровай гамы, тону, прасторавай глыбіні, пластыкі і яскравай вобразнасці.
Маючы асабісты стыль, кожны выпускнік дэманструе асабістыя талент і ўнікальнасць. Работы мастакоў ілюструюць сувязь часоў, пераемнасць традыцый і ўзнікненне інавацый у беларускім выяўленчым мастацтве.
Последние записи в Instagram
Калажная лабараторыя Наталлі Тарабукі @leonta55ster ✨
Дызайн & гарбата & нажніцы & клей 🫖 ☕️ ✂️
Тэма: запальваем зоркі 🌝💫
Ведь, если звезды зажигают —
значит — это кому-нибудь нужно?
Уладзімір Маякоўскі
Тое, што натхняе:
Звезды, таящие мысли глубокие,
Силой какою вы душу пленяете?
Сяргей Ясенін
15 кастрычніка на Талстога, 7:
пачынаем: #калажыць #дызайнерыць #занураццаўпачуцці
выконваем: правілы пажарнай бяспекі
Задача : #запальваемзоркі #выпрабоўваемпрыёмы #новыямагчымасці #космас #адлюстроўваемдумкі #адлюстроўваемпачуцці
Фармат : калаж : вентяж : техника лоскутного одеяла, + крамблаж + вываратка, фрасаж+, дэкалаж +, ралаж +, хіазмаж +, канкраж, + жывапіс, + графіка.
Взять с собой : пачуцці&зорныпыл&гарачае сэрца
P.S. дызайн тут✅
Уваход: дарослыя – 4 руб, школьнікі, студэнты – 2 руб.
Калаж: @iicharnaia
Калажная лабараторыя Наталлі Тарабукі @leonta55ster ✨
Дызайн&гарбата&восень🍁🍁🍁
Тэма:
Восеньскія хоку
Югэн. Ускользающие картины осени …
Тое, што натхняе:
О кленовые листья!
Крылья вы обжигаете
Пролетающим птицам.
Сіка Кагама
8 кастрычніка на Талстога, 7 :
пачынаем : #калажыць #дызайнерыць #занураццаў пачуцці
Балансуем на эмацыйных арэлях суму і радасці.
Задача : #ствараемвосеньскіявайбы #выпрабоўваемпрыёмы #новыямагчымасці #югэн #адлюстроўваемдумкі #адлюстроўваемпачуцці.
Фармат: калаж : Вентяж: техника лоскутного одеяла, + крамблаж + вываратка, фрасаж +, дэкалаж +, ралаж +, хіазмаж +, канкраж, + жывапіс, + графіка.
Узяць з сабой: #пачуцці&ўспаміны&эмоцыі
P.S. дызайн тут ✅
Уваход: дарослыя - 4 руб. студэнты, школьнікі - 2 руб.
Учорашняе адкрыццё выставы «Кафедра дызайну. 50 гадоў» кафедры дызайну і моды Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта @design.vstu ад @igorgusakov4
Выстава будзе працаваць па 9 лістапада 2025 года ўключна.
📍выставачная зала, вул. Белабародава, 5
2 кастрычніка а 16 гадзіне ў выставачнай зале Белабародава, 5 адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы «Кафедра дызайну. 50 гадоў».
Кафедра дызайну і моды Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта @design.vstu ў 2025 годзе адзначае 50-годдзе - доўгі шлях, насычаны творчасцю, эксперыментам у прафесійным станаўленні маладых спецыялістаў.
У гонар юбілею кафедра прэзентуе дыпломныя праекты апошніх гадоў, якія прайшлі паспяховую абарону ў акадэмічным фармаце ў сценах вузаўскіх
аўдыторый. Цяпер і шырокая публіка можа пазнаёміцца з выніковымі працамі студэнтаў усіх спецыяльнасцей кафедры: дызайну касцюма і тэкстылю, графічнага і мультымедыядызайну, дызайну прадметна-прасторавага асяроддзя.
Куратарам выставы і таксама яе экспанентам выступае Васіль Васільеў - педагог, чыя дзейнасць у сценах ВНУ пачалася ў 1992 годзе, сябра Беларускага саюза мастакоў, аўтар шматлікіх твораў сучаснага мастацтва.
Выстава будзе працаваць па 9 лістапада 2025 года ўключна.
📍Выставачная зала, вул. Белабародава, 5
Калажная лабараторыя Наталлі Тарабукі @leonta55ster 💥
Дызайн & гарбата ў бутэльцы & сінестэзіі🫖🍩
Тэма: канцэпт-фантазія ў этыкетках
Гісторыя на скрынцы, пакеце, бутэльцы
Тое, што натхняе:
Сінестэзіі колеру і выяў на аб’ёмнай форме
1 кастрычніка на Талстога, 7:
пачынаем : #калажыць #дызайнерыць #успамінаць #закручваць
прытрымліваемся спосабаў стварэння гісторый на аб’ёме
Задача: #ствараемаб’ёмныягісторыі #выпрабоўваем прыёмы #новыямагчымасці #глядзімвакол #адлюстроўваемдумкі #адлюстроўваемідэі
Фармат: калаж: техника лоскутного одеяла, + крамблаж + вываратка, фрасаж +, дэкалаж +, ралаж +, хіазмаж +, канкраж, + жывапіс, + графіка.
Узяць з сабой : #пачуцці&ўспаміны&эмоцыі
P.S. дызайн тут ✅
Аўтар калажа @leonta55ster
25 верасня 2025 года а 17 гадзіне ў выставачнай зале на Фрунзэ, 11 адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы «І творчасць рухае настаўнікам».
Праект прадстаўляе скульптуру, тэкстыль, жывапісныя і графічныя творы педагогаў і навучэнцаў «Дзіцячай мастацкай школы горада Віцебска».
Гэта школа стала першай у Беларусі, дзе было адчынена аддзяленне дызайну і скульптуры, а таксама ўзяла курс на прафесійнае пачатковае мастацкае навучанне.
Выстава – не толькі свята творчасці і майстэрства, але і дэманстрацыя значнасці высокакваліфікаваных настаўнікаў-мастакоў, якія працуюць, ствараюць, перадаюць дзецям веды, уменні і навыкі.
Выстава будзе працаваць да 16 лістапада ўключна.
📍выставачная зала на Фрунзэ, 11
Калажная лабараторыя Наталлі Тарабукі @leonta55ster 🍁
Дызайн & гарбата 🫖☕️
Тэма: «Есть билет на балет!» (канцерт, трамвай, тэатр)
Уваход па квітках!
Квіток - вакно ў бязмежны свет уяўленняў і прыгод.
24 верасня на Талстога, 7 :
пачынаем : #калажыць #дызайнерыць #успамінаць #абілечваць.
выконваем : правілы пакупкі, абмену і вяртання квіткоў.
Задача : #ствараембілетныягісторыі #выпрабоўваемпрыёмы #новыямагчымасці #глядзімунутр # адлюстроўваемдумкі # адлюстроўваем ідэі.
Фармат: калаж: техника лоскутного одеяла, + крамблаж + вываратка, фрасаж +, дэкалаж +, ралаж +, хіазмаж +, канкраж, + жывапіс, + графіка.
Узяць з сабой : #пачуцці&ўспаміны&эмоцыі.
Уваход: дарослыя – 4 руб. студэнты, школьнікі – 2 руб.
P.S. дызайн тут✅
Учора ў Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча адбылася творчая сустрэча з мастаком Аляксандрам Малеем.
📸@igorgusakov4
Выстава аб’ектнага жывапісу Аляксандра Малея з фондаў музея будзе працаваць да 2 лістапада. Паспейце наведаць!
📍Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча
вул. Марка Шагала, 5а
Запрашаем на творчую сустрэчу з мастаком Аляксандрам Малеем, якая адбудзецца 18 верасня а 17 гадзіне ў Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча.
Паразмаўляем пра сучаснае мастацтва і філасофію авангарда, пра творчы шлях мастака, пазнаёмімся з работамі, якія ўвайшлі ў экспазіцыйную прастору.
Запрашаем усіх жадаючых!
Уваход вольны.
📍Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча
вул. Марка Шагала, 5а
⏱️18 верасня 17.00
Сёння спаўняецца 99 гадоў з дня нараджэння знакамітага беларускага мастака Аляксандра Аляксандравіча Салаўёва.
Яго творчасць аказала моцны ўплыў на адраджэнне ў Віцебску традыцый эксперыментальнага мастацтва, мовы абстракцыі і метафарычнай вобразнасці.
Большая частка творчай спадчыны мастака захоўваецца ў нашым музеі.
Зрабілі для вас кароткі агляд жыцця і творчасці Аляксандра Салаўёва. Гартайце карусель, знаёмцеся з адным з самых цікавых віцебскіх мастакоў.
Таксама нагадваем, што у выставачнай зале імя А.Салаўёва на Белабародава, 5 працуе выстава “Сябравалі тры мастакі” , якая прысвечана ўдзельнікам творчага нефармальнага аб’яднання “АСА” — А.Салаўёву, А.Арлову, Л. Анцімонаву.
У наступным годзе рыхтуемся да юбілейнай даты – 100 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Салаўёва.