29 кастрычніка ў Арт-прасторы на Талстога, 7 адкрылася персанальная выстава Андрэя Духоўнікава «Дзве тысячы восемсот сямідзесяты панядзелак».

29 лістапада сапраўды быў панядзелак — дзень, паводле меркавання мастака, нечым адметны для кожнага чалавека: то новае жыццё з яго пачынаюць, то адыходзяць ад адпачынку ў выхадныя. Да самога Андрэя Духоўнікава назва мае самае непасрэднае дачыненне. 29 лістапада ён адзначаў сваё 55-годдзе і з гэтай нагоды падлічыў, колькі ўсяго панядзелкаў ужо было ў яго жыцці. Так і атрымалася, што гэты — 2870-ы.

Шырокія колы найперш ведаюць Андрэя Духоўнікава як графіка. На яго карцінах часта можна ўбачыць віцебскія дамы, храмы, дворыкі і многае іншае, увасобленае ў паэтычнай, фантазійнай і вельмі пазнавальнай манеры. Зразумела, што такія работы проста больш папулярныя, больш запатрабаваныя публікай. Але ў нейкі момант мастак адчуў, што гэта ўжо пачало ўспрымацца як “сувенірнае мастацтва” і што яму хочацца разбурыць падобнае стэрэатыпнае ўяўленне пра яго творчасць: вырашыў зусім адмовіцца ад рэалістычных вобразаў Віцебска. Якраз гэты новы творчы перыяд — некалькіх апошніх гадоў — і адлюстраваны ў экспазіцыі. І тут няма малюнкаў на паперы — толькі палотны. І змешаная тэхніка, дзе разам выкарыстоўваюцца магчымасці акварэлі, графіта, пастэлі, лакаў, тушы… Мастак эксперыментуе з тэхналогіямі, колерамі, фарбамі.

Але ўсё роўна гэта графіка і ўсё роўна гэта пазнавальны Андрэй Духоўнікаў, які вядзе дыялог са сваімі пастаяннымі персанажамі. Работы аб’яднаныя адным духам, у іх адна вобразная сістэма. І хоць мастак, калі ўдаецца яго прымусіць адказаць, прызнаецца, што на ўсіх карцінах насамрэч малюе сваю жонку, але вобразы гэтыя даволі ўмоўныя, эфемерныя. Сімвалы-фігуры ўплятаюцца ў гарадское асяроддзе, у архітэктуру, у ландшафт горада і самі становяцца яго часткай. Чалавек і горад — адно цэлае. На выставе ў Арт-прасторы на Талстога, 7 можна ўбачыць 31 момант з такім яднаннем.

Го­рад — ад­на з пры­хі­ль­нас­цей мас­та­ка, ад­на з пры­кмет яго твор­ча­га по­чыр­ку. Ён не ма­люе пры­ро­ду, вёс­ку і не­шта та­кое, яго сты­хія — го­рад. А па чым яшчэ мож­на па­знаць ра­бо­ты Андрэя Ду­хоў­ні­ка­ва, хоць 30-га­до­вай да­ўні­ны, хоць но­выя — па дзіў­ных вы­цяг­ну­тых фі­гу­рах, якія ні­бы­та і над пра­сто­рай, і ўнут­ры яе. Як га­во­рыць зна­ка­мі­ты ві­цеб­скі мас­тац­тваз­наў­ца Тац­ця­на Ка­то­віч: “Андрэй — ве­ль­мі тон­кі і да­клад­ны гра­фік, які гля­дзіць на свет быц­цам праз хрус­та­ль­нае шкло. Яго ад­чу­ван­не і по­гля­ды на свет, го­рад, да­мы, ву­лі­цы, прад­ме­ты я па­ра­ўноў­ваю з ад­чу­ван­нем Гус­та­ва Май­рын­ка, міс­тыч­на­га пра­жска­га пі­сь­мен­ні­ка, аўта­ра “Го­ле­ма”. Лі­рыч­ны і тра­гіч­ны Андрэй Ду­хоў­ні­каў пі­ша свой па­та­емны, та­ямні­чы тэкст”.

Усё гэ­та мож­на ска­заць і пра тво­ры з но­вай вы­ста­вы. А яны не про­ста раз­ве­ша­ныя па сце­нах — ад­па­вед­на з твор­чай ідэ­ало­гі­яй мес­ца пры­ду­ма­ны не­йкі ход: ад­на лі­нія, кар­ці­ны роз­ных па­ме­раў, раз­на­стай­ныя роз­на­ка­ля­ро­выя ра­мы. Трэ­ба да­даць, што вы­шчар­бле­ныя ня­роў­ныя бе­лыя сце­ны ста­но­вяц­ца час­ткай воб­раз­на­га шэ­ра­гу. Кар­ці­ны не б’юць у во­чы ба­гац­цем ко­ле­раў, не ша­кі­ру­юць сю­жэ­там, не ва­бяць па­зна­ва­ль­нас­цю — твор­часць “тон­ка­га гра­фі­ка” вы­ма­гае і тон­кас­ці гус­ту, тон­кас­ці ўспры­ман­ня, умен­ня ца­ніць і раз­умець пад­обнае эстэ­тыч­нае мас­тац­тва.

Ад­ным з са­мых важ­ных і сім­ва­ліч­ных пад­арун­каў, што на ад­крыц­ці вы­ста­вы мас­та­ку пад­ары­лі сяб­ры і ка­ле­гі, Андрэй Ду­хоў­ні­каў на­зы­вае вя­лі­кае чыс­тае па­лат­но для бу­ду­чай кар­ці­ны.

Надзея Кудэйка,  газета “Культура” (№ 49 (1540) 04.12.2021 – 10.12.2021 г.)

Русский