У арт-прасторы “Талстога, 7” пачала працаваць персанальная выстава графікі Таісіі Барысавай.
На выставе прадстаўлены графічныя кампазіцыі 2018 – 2022 гг., зробленыя ў розных тэхніках, якія мастачка вывучала ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. На выставе прадстаўлены літаграфія, ксілаграфія, меца-тынта і афорт.
“У мяне ёсць пытанні і няма дакладных адказаў, толькі ўласны досвед і баччане, якое я фіксую праз вобразы і дзялюся з вамі.”
Выстава ўжо працуе. Чакаем вас у арт-прасторы “Талстога, 7″

Выстава графікі Таісіі Барысавай

Русский