Выстава калажоў Алены Воранавай одкрылася ў выставачнай зале на Фрунзэ, 11.
“Не спі, мастак” — гэта праект мінскай мастачкі Алены Воранавай, дзе старым рэчам даецца новае жыццё і яны становяцца мастацтвам.
У экспазіцыю ўвайшлі каля 20 калажоў, зробленых мастачкай за апошнія два гады. Кожны калаж мае свае пасыл, ідэю і назву.
“Аднойчы ў гасцях у маці я дакранулася да стосу старых глянцавых часопісаў, якія ёй было шкада выкінуць і хацелася яшчэ недзе выкарыстаць. Я выразала, падбірала старонкі і склейвала іх са сваімі малюнкамі. Ідэя паўторнага прымянення часопісаў прыйшлася мне даспадобы”, — узгадвае мастачка.
Чакаем вас з серады па нядзелю з 10 да 18 гадзін у выставачнай зале на Фрунзэ, 11.

Выстава  калажоў Алены Воранавай

Русский