«Чалавек у зяленым капялюшы» — гэта выстава-калейдаскоп, выстава-люстэрка, выстава-сустрэча і…дзіўны карнавал жыцця, на які час ад часу кожнаму карысна глядзець вачыма «ўнутранага дзіця», каб адчуць гэта сапраўднае свята, яго непаўторнасць і імгненнасць.

«Чалавек у зяленым капялюшы» — гэта мастак Сяргей Махнач, які кожнага чалавека лічыць крыніцай натхнення для стварэння цудоўнага каляровага свету. У гэтым асаблівым свеце кожны чалавек адначасова і сам сапраўдны Чараўнік.
Вас чакае цэлая галерэя гэтых пацешных, чароўных персанажаў!

Наведвальнікі Арт-прасторы, якім пашчасціць сустрэцца з Сяргеям Махначом на ягонай выставе 9 снежня, атрымаюць свайго ўласнага «Чалавека ў зяленым капялюшы»!
Прыходзьце! І будзьце, як дзеці:)

 

З 9 снежня ў Арт-прасторы "Талстога, 7" - новая выстава!

Русский