З дапамогай VR-акуляраў – у Баўхаўз

Інстытут імя Гётэ ў Мінску на базе Музея гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча прадставіў праект “Віртуальны Баўхаўз”. Баўхаўз – гэта навуковая ўстанова, якая існавала ў Германіі з 1919 па 1933 год. Пад уплывам Баўхаўза ўзніклі новыя плыні ў выяўленчым мастацтве, архітэктуры, фатаграфіі і дызайне. З дапамогай VR-акуляраў наведвальніку прапаноўваецца здзейсніць падарожжа па будынку школы, паглядзець на побыт студэнтаў, зазірнуць у майстэрні мастакоў і ў актавую залу, дзе ідзе эксперэментальны спектакль, агледзець ваколіцы. Экскурсія суправаджаецца каментарамі віртуальнага голасу на англійскай мове, які расказвае пра дасягненні школы ў розных галінах дзейнасці.
“Віртуальны Баўхаўз” будзе працаваць ў музеі да 31 студзеня 2020 года.

З дапамогай VR-акуляраў – у Баўхаўз

З дапамогай VR-акуляраў – у Баўхаўз

Русский