13 октября 2021 года в АРТ-пространстве на ул. Толстого, 7 состоялось открытие художественной выставки «СО-ЦВЕТиЯ» молодой витебской художницы Анны Карасевой. Анна Карасева родилась в 1986 г. в Риге (Латвия). В 2009 году закончила художественно-графический факультет...
14 октября 2021 года в выставочном зале на проспекте Фрунзе, 11 состоялось открытие выставки Витебского женского духовного училища, на которой были представлены работы студентов, выпускников и преподавателей иконописного отделения. Открытие выставки, посвящённой...
Сергей Махнач родился в 1978 году в Минске в семье научных работников. Закончил юридический факультет БГУ. Позже получил дополнительное образование в области менеджмента. В настоящее время работает менеджером в сфере информационных технологий. Увлечение Сергея...
15 сентября 2021 года в Музее истории ВНХУ (ул. Марка Шагала, 5 а) состоялось открытие персональной выставки заслуженного деятеля искусств БССР Александра Соловьёва и вечер памяти, посвящённый 95-летию со дня рождения художника. На выставке представлены работы...
7 верасня 2021 года ў выставачнай зале Віцебскага мастацкага музея і Арт-прасторы, Талстога, 7 Беларускі саюз мастакоў прадставіў рэспубліканскую выставу мастацкага тэкстылю “Мроі-крылы”. Ва ўсе часы мастакоў натхняла тэма роднага краю. Беларусь заўсёды славілася...
Згуртаванне мастакоў “Літарт” узнікла каля дваццаці гадоў таму назад як арт-рэфлексія на стан рэчаў у гэтай галіне графічнага мастацтва. У культурах Усходу гэтае мастацтва працяглы час было (а ў некаторых краінах застаецца) традыцыйным, а нават і галоўным. Еўрапейская...
19 чэрвеня 2025 года а 17 гадзіне ў Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча адбудзецца прэзентацыя выставы «Вера Ермалаева. Амазонка авангарда», прысвечанай 105-годдзю творчага аб’яднання УНОВИС.
Вера Ермалаева (1893–1937) – жывапісец, графік, мастак тэатра, педагог, майстар дзіцячай кнігі, аўтар артыкулаў аб мастацтве, яркі прадстаўнік рускага авангарда, актыўная ўдзельніца віцебскага УНОВИС.
Вера Ермалаева належыць да яркай плеяды мастакоў-наватараў пачатку XX стагоддзя. У гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча яна адыграла асаблівую ролю. У лютым 1920 года мастачка стала адным з ініцыятараў стварэння творчага аб’яднання УНОВИС, была нязменным сакратаром яго творчага камітэта, з’яўлялася адной з тых, хто ажыццяўляў ідэі Казіміра Малевіча. У чэрвені 1920 года стала дырэктарам мастацкай навучальнай установы, заснаванай Маркам Шагалам.
Упершыню ў Віцебску будуць прадстаўлены 29 жывапісных і графічных работ позняга перыяду творчасці 1926-1934-х гадоў са збору «Галеяў–галерэі» (г. Масква). Выстаўка дапоўнена рэдкімі дакументамі з фондаў Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці, а таксама ўнікальнымі выданнямі з ілюстрацыямі мастачкі са збору Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Творчая спадчына Веры Ермалаевай знаходзіцца ў музейных зборах Дзяржаўнага Рускага музея, Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі, Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага музея тэатральнага і музычнага мастацтва, Іркуцкага мастацкага музея, музея «Царскасельская калекцыя», а таксама ў прыватных калекцыях Расіі, Германіі і ЗША.
⏱️ 19 чэрвеня 17.00
📍Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча вул. Марка Шагала, 5а
У выставачнай зале імя А.А. Салаўёва на Белабародава,5 пачала работу выстава «Сябравалі тры мастакі», прымеркаваная да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
У экспазіцыі прадстаўлены жывапісныя і графічныя творы Аляксандра Салаўёва (1926 – 2021), Алега Арлова (1934 – 1995) і Леаніда Анцімонава (1934 – 2012). Іх сяброўства і супрацоўніцтва склалася ў 1960-70-х гг. У гісторыю мастацкага жыцця Віцебска яны ўвайшлі як першае нефармальнае аб’яднанне без маніфестаў і дэкларацый, але з глыбокім разуменнем і блізкасцю эстэтычных установак. Сярод студэнцкай моладзі і творчай інтэлігенцыі іх група атрымала назву «АСА», у адпаведнасці з першымі літарамі прозвішчаў.
Творчыя здзяйсненні мастакоў адыгралі вызначальную ролю ў станаўленні і развіцці мастацтва постмадэрнізма ў віцебскім мастацкім жыцці.
Выстава будзе працаваць да 14 верасня 2025 года.
Урачыстая прэзентацыя выставы адбудзецца 26 чэрвеня 2025 года.
18 мая ў Міжнародны Дзень музеяў у арт-прасторы Талстога,7 прайшла прэзентацыя творчай майстэрні “Арт-кропка”, дзе былі прадстаўлены дзіцячыя архітэктурныя макеты, створаныя дзецьмі розных узростаў пад кіраўніцтвам архітэктаркі і мастачкі Наталлі Айдэмір @kropka.vitebsk
У межах ночы музеяў у арт-прасторы Талстога,7 з вялікім поспехам і пры поўным аншлагу прайшлі майстар-класы па манатыпіі на шкле ад мастака Данііла Качуры @kachura_nil