Спіс Віцебскага УНОВІС

Леў Юдзін

Юдзін Леў Аляксандравіч (1903, Віцебск - 1941, Усць-Тосна, Ленінградскі фронт, РСФСР), мастак-сілуэтыст, жывапісец, графік, ілюстратар.
Вучыўся ў Віцебскім народным мастацкім вучылішчы ў майстэрні Казіміра Малевіча.
Сябра творчага аб’яднання УНОВІС (“Сцвярджальнікі новага мастацтва”)

Список витебского УНОВИС

Вера Ермалаева

Ермалаева Вера Міхайлаўна (2 лістапада 1893, с. Ключы, Саратаўская губерня – 26 верасня 1937, Караганда), мастак, графік, ілюстратар.
Выкладчык Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (ВНМВ).
З 19 чэрвеня 1920 года па жнівень 1922 года – дырэктар Віцебскага мастацка-практычнага інстытута, у які было пераўтворана ВНМВ.
Уваходзіла ў склад УНОВІСа (“Сцвярджальнікі Новага Мастацтва”).
З'яўлялася сакратаром творчага камітэта УНОВІСа.

Список витебского УНОВИС

Леў Цыперсон

Цыперсон Леў Восіпавіч (1899, Віцебск – 1963, Масква), тэатральны мастак, архітэктар.
У 1919 – 1921 гадах вучыўся ў Віцебскім народным мастацкім вучылішчы. Займаўся ў майстэрні Марка Шагала, затым перайшоў да Веры Ермалаевай і Казіміра Малевіча.
Сябра УНОВІСа (1920).

Список витебского УНОВИС

Яўгенія Магарыл

Магарыл Яўгенія Маркаўна (21 чэрвеня 1902, Віцебск – 1987), мастак, графік, аквалерыст.
Падчас вучобы ў Віцебскай народнай мастацкай вучэльні займалася ў майстэрнях у Марка Шагала, Веры Ермалаевай і Казіміра Малевіча.
Уваходзіла ў склад творчага аб'яднання УНОВІС (“Сцвярджальнікі Новага Мастацтва”).
Список витебского УНОВИС

Казімір Малевіч

Малевіч Казімір Севярынавіч (23 лютага 1879, Кіеў – 15 мая 1935, Ленінград), заснавальнік супрэматызму, мастак-авангардыст, педагог, тэарэтык мастацтва, філосаф.
Прафесар-кіраўнік майстэрні ў Віцебскім народным мастацкім вучылішчы.
Заснавальнік творчага аб'яднання “УНОВІС” (“Сцвярджальнікі Новага Мастацтва”).
Віцебскі цыкл Казіміра Малевіча складаюць філасофскія працы «Аб новых сістэмах у мастацтве» (1919), «Ад Сезана да супрэматызму» (1920), «Супрэматызм. 34 малюнкі» (1920), «Да пытання выяўленчага мастацтва» (1921).
У калекцыі Музея "Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва" захоўваецца віцебскае выданне трактата "Бог не скінуты: Мастацтва, царква, фабрыка" (1922), які ўвайшоў у другую частку галоўнага філасофскага трактата Казіміра Малевіча "Супрэматызм. Свет як беспрадметнасць, ці Вечны спакой», які быў скончаны 19 лютага 1922 года.

Список витебского УНОВИС

Эфраім Валхонскі

Валхонскі Эфраім Барысавіч (1902, Віцебск – 1945), мастак, афарміцель.
Падчас вучобы ў Віцебскім народным мастацкім вучылішчы займаўся ў Марка Шагала. Пазней – у майстэрні Казіміра Малевіча.
Уваходзіў у склад творчага аб'яднання “УНОВІС” (“Сцвярджальнікі Новага Мастацтва”).

Список витебского УНОВИС

Ілля Чашнік

Чашнік Ілля Рыгоравіч (26 чэрвеня 1902, Люцын – 4 сакавіка 1929, Ленінград), мастак, дызайнер.
Падчас вучобы ў Віцебскім народным мастацкім вучылішчы займаўся ў Эль Лісіцкага і Казіміра Малевіча.
Уваходзіў у склад УНОВІСа (“Сцвярджальнікі Новага Мастацтва”).
З 1920 года – у складзе творчага камітэта УНОВІСа.
Список витебского УНОВИС

Ніна Коган

Ніна Іосіфаўна (Восіпаўна) Коган (6 красавіка 1889 – 1942, Ленінград, СССР), мастак, выкладчык.
Выкладала ў Віцебскім народным мастацкім вучылішчы (затым Віцебскім мастацка-практычным інстытуце) курс прапедэўтыкі.
Уваходзіла ў склад творчага аб'яднання УНОВІС (“Сцвярджальнікі Новага Мастацтва”).
Сябра творчага камітэта УНОВІСа.
Аўтар ідэі, распрацоўкі і арганізацыі супрэматычнага балета, паказанага ў Віцебску 6 лютага 1920 года.
Список витебского УНОВИС

Лазар Зуперман

Зуперман Лазар Львовіч (1898 (1904?) Віцебск – 18 студзеня 1921, Віцебск), мастак.
У 1919 – 1921 гадах падчас вучобы ў Віцебскім народным мастацкім вучылішчы займаўся ў майстэрнях Веры Ермалаевай і Казіміра Малевіча.
Сябра творчага аб'яднання “УНОВІС” (“Сцвярджальнікі Новага Мастацтва”).
Старшыня выканкама навучэнцаў і член калегіі педсавета.

Список витебского УНОВИС

Лазар Лісіцкі

Лазар Маркавіч Лісіцкі (Эль Лісіцкі, 22 лістапада 1890, Пачынак, Смаленская губерня – 30 снежня 1941, Масква), інжынер-архітэктар, мастак-канструктар, ілюстратар, майстар шрыфта, дызайнер, тэарэтык мастацтва.
З верасня 1919 года да восені 1920 года – выкладчык архітэктурнай майстэрні Віцебскага народнага мастацкага вучылішча.
Адзін з актыўных дзеячаў творчага аб'яднання “УНОВІС” (“Сцвярджальнікі Новага Мастацтва”).
Удзельнічаў у выданні брашуры Казіміра Малевіча “Аб новых сістэмах у мастацтве”, а таксама праграмнага выдання “Альманах УНОВІС № 1”.
Аўтар плаката “Клінам чырвоны бі белых” (1920).
Список витебского УНОВИС

Яфім Раяк

Раяк Яфім Майсеевіч (1906, Віцебск – 1987, Масква), жывапісец, графік, архітэктар.
Самы юны ўдзельнік творчага аб'яднання “УНОВІС” (“Сцвярджальнікі Новага Мастацтва”). У 1920 годзе Яфіму Рояку было 14 гадоў.

Список витебского УНОВИС

Іван Гаўрыс

Іван Трафімавіч Гаўрыс (2 снежня 1890, в. Кухчыцы Клецкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні – 4 лістапада 1937, Віцебск), мастак, графік, педагог, грамадскі дзеяч.
У 1919 годзе паступіў у Віцебскае народнае мастацкае вучылішча. Вывучаў сістэмы футурызму, кубізму і супрэматызму.
Уваходзіў у склад творчага камітэта “УНОВІС”.
З 15 жніўня 1922 года – выконваючы абавязкі рэктара Віцебскага мастацка-практычнага інстытута, з лютага 1923 года па 1 жніўня 1923 года – рэктар.
Список витебского УНОВИС

Лазар Хідэкель

Лазар Маркавіч Хідэкель (16 снежня 1904 (29 снежня 1904), Віцебск – 22 лістапада 1986, Ленінград), архітэктар, мастак.
Скончыў Віцебскі навукова-практычны інстытут.
Уваходзіў у склад УНОВІСа (“Сцвярджальнікі Новага Мастацтва”).
Сябра творчага камітэта УНОВІСа (1920).
Адзін з аўтараў часопіса "АЭРА" і газеты творчага камітэта УНОВІСа.

Список витебского УНОВИС

Маісей Векслер

Векслер Майсей Саламонавіч (1898, Віцебск – 1976, Ленінград), жывапісец, графік, ілюстратар, афарміцель, мастак плакатаў кіно, член Саюза мастакоў СССР.
Скончыў Віцебскі навукова-практычны інстытут (1919 – 1922). Падчас вучобы займаўся ў майстэрнях Марка Шагала, Казіміра Малевіча і Эль Лісіцкага.
Стараста майстэрні футурызму.
Сябра УНОВІСа.
Список витебского УНОВИС

Абрам Векслер

Векслер Абрам Саламонавіч (1905, Горкі Магілёўскай губерні – 1974, Ленінград), мастак, мастак-пастаноўшчык у кіно.
У 1921–1922 гадах вучыўся ў Віцебскім мастацка-практычным інстытуце ў Юдэля Пэна, потым у Казіміра Малевіча.
Сябра творчага аб'яднання “УНОВІС” (“Сцвярджальнікі Новага Мастацтва”).
Список витебского УНОВИС

Маісей Цэйтлін

Цэйтлін Майсей Віктаравіч
Падчас вучобы ў Віцебскім народным мастацкім вучылішчы (1919–1922) займаўся ў майстэрнях Веры Ермалаевай і Эль Лісіцкага.
Сябра УНОВІСа.
Список витебского УНОВИС

Давід Якерсон

Давід Аронавіч Якерсон (1896, Віцебск – 1947, Масква), скульптар, графік, афарміцель.
Уваходзіў у творчае аб'яднанне “УНОВІС” (“Сцвярджальнікі Новага Мастацтва”).
У 1919–1921 гадах кіраваў скульптурнай майстэрняй у Віцебскім народным мастацкім вучылішчы.
Удзельнічаў у афармленні Віцебска да Першай гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі, а таксама ў рэалізацыі плана манументальнай прапаганды ў Віцебску і губерні.
Список витебского УНОВИС

Іван Чарвінка

Іван Іванавіч Чарвінка (1891 – пасля 1950), мастак, спецыяліст па ткацтве.
Скончыў Віцебскае народнае мастацкае вучылішча.
Уваходзіў у творчае аб'яднанне “УНОВІС” (“Сцвярджальнікі Новага Мастацтва”).
Аўтар “Статута арцелі мастацкай працы пры Віцебскіх ДСММ”.

Список витебского УНОВИС

Георгій Наскоў

Наскоў Георгій (1902–?), жывапісец, скульптар.
Вучыўся ў Віцебскім народным мастацкім вучылішчы.
У красавіку 1921 года быў прыняты на пасаду прафесара-кіраўніка падрыхтоўчай майстэрні ВНМВ, з'яўляючыся студэнтам.
Сябра УНОВІСа.
Список витебского УНОВИС

Мікалай Суецін

Суецін Мікалай Міхайлавіч (6 лістапада 1897 – 22 лютага 1954), мастак, дызайнер, графік, рэфарматар рускага фарфору.
Скончыў Віцебскі навукова-практычны інстытут (1918–1922).
У час вучобы займаўся ў майстэрні Казіміра Малевіча.
З 1920 года – сябра творчага аб'яднання “УНОВІС” (“Сцвярджальнікі новага мастацтва”).
Список витебского УНОВИС

Леў Зевін

Зевін Леў Якаўлевіч (1903, Віцебск – 1942), жывапісец, графік, тэатральны мастак, ілюстратар.
Вучыўся ў Віцебскім народным мастацкім вучылішчы (1919–1921) у студыі Марка Шагала (да 1920), затым у Казіміра Малевіча і Веры Ермалаевай, пазней у Роберта Фалька.
Сябра творчага аб'яднання “УНОВІС” (1920).
Список витебского УНОВИС

Спіс сяброў УНОВІСа з архіва сям'і Лазара Хідэкеля

Список витебского УНОВИС
Беларуская мова