Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча
Музей размешчаны ў асабняку, у якім у 1918–1923 гадах працавала Віцебскае народнае мастацкае вучылішча, заснаванае Маркам Шагалам. Будынак з'яўляецца гісторыка-культурным помнікам архітэктуры пачатку ХХ стагоддзя.
Музей освещает историю и культуру Витебска ХIХ – ХХ веков, рассказывает о художниках, работавших в нем: Марке Шагале, Казимире Малевиче, Эль Лисицком и многих других. Рассказывает о создании и деятельности творческого объединения УНОВИС («Утвердители НОВого ИСкусства»). .
Музей абсталяваны мультымедыйнымі прыладамі, якія дазваляюць пагрузіцца ў тэму рускага авангарда.
210015, г. Віцебск, вул. Марка Шагала, 5а
тэл.: +375 212 680125
Зимнее время работы (с 1 октября): 11.00 – 19.00.
Летні час працы (з 1 мая): 11.00 – 19.00.
Выходной: понедельник
Афіцыйнае адкрыццё Музея гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5а) адбылося 9 лютага 2018 года ў будынку, у якім у 1918–1923 гадах размяшчалася Віцебскае народнае мастацкае вучылішча (ВНМВ). Вучылішча было створана па ініцыятыве Марка Шагала – упаўнаважанага Калегіі па справах мастацтваў Віцебскай губерні, і стала першай дзяржаўнай педагагічнай установай мастацкага профілю на тэрыторыі нашай краіны.
Музей адкрыты напярэдадні 100-гадовага юбілею заснавання ВНМВ, а рэканструкцыя будынка была распачата ў 2013-м – у год стагоддзя з часу будаўніцтва будынка віцебскім банкірам Ізраілем ВІШНЯКОМ.
Рэканструкцыя выканана ў адпаведнасці з захаваным планам будынка 1923 года: узноўлены тыповы інтэр'ер пачатку XX стагоддзя, фрагментарна адкрыты аўтэнтычны мур сцен, зроблены зандаж старой тынкоўкі.
Мультымедыйнае абсталяванне дапамагае акунуцца ў атмасферу тых гадоў.
Наведвальнікі музея могуць азнаёміцца з культурным жыццём Віцебска канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя, даведацца пра дзейнасць ВНМВ і пра стварэнне творчага аб'яднання УНОВІС (“Сцвярджальнікі Новага Мастацтва”).
З ВНМВ звязаны найбольш плённыя гады такіх мастакоў рускага авангарда, як Марк ШАГАЛ, Казімір МАЛЕВІЧ і Эль ЛІСІЦКІ.
Цяпер Марк ШАГАЛ і Казімір МАЛЕВІЧ уваходзяць у ТОП-30 самых дарагіх мастакоў свету, і іх творчасць цікавіць людзей розных краін.
Наведвальнікі могуць пабываць у зале Марка ШАГАЛА, у якой знаходзіцца ўнікальнае мультымедыйнае люстэрка, якое дазваляе весці “дыялог” з Майстрам.
У зале Казіміра МАЛЕВІЧА на сценах “ажываюць” цытаты з твораў аўтара знакамітага “Чорнага квадрата”. Кожны наведвальнік можа скарыстацца інфармацыяй, якая занесена ў мультымедыйны стол, выкананы ў стылі мінулага стагоддзя.
У музеі таксама можна даведацца пра жыццёвы і творчы шлях выкладчыкаў і выпускнікоў вучылішча: Мсціслава Дабужынскага, Веры Ермалаевай, Роберта Фалька, Аляксандра Рома, Ксеніі Багуслаўскай, Івана Пуні, Давіда Якерсона, Іллі Чашніка, Ніны Коган, Мікалая Суеціна, Абрама Бразера і многіх іншых, дзякуючы якім Віцебск увайшоў у гісторыю сусветнага мастацтва.
Адкрыццё выніковай выставы IV Міжнароднай біенале плаката «УНОВИС. XXI стагоддзе. Рух колеру» і ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і лаўрэатаў біенале.
📍Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча,
вул. Марка Шагала, 5а
Выстава працуе да 22 лістапада ўключна.
📸 @igorgusakov4
Запрашаем на адкрыццё выніковай выставы IV Міжнароднай біенале плаката «УНОВИС. XXI стагоддзе. Рух колеру».
У межах мерапрыемства пройдзе ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і лаўрэатаў біенале. Праект, які аб’яднаў дызайнераў з 12 краін, падыходзіць да свайго кульмінацыйнага моманту. Міжнароднае журы завяршыла конкурсны адбор, і зараз гледачы змогуць убачыць квінтэсенцыю біенале — калекцыю плакатаў, якія найлепш раскрылі тэму «Рух колеру» і пераасэнсавалі спадчыну авангарда ў сучасных рэаліях.
📍Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча, вул. Марка Шагала, 5а
📅 22 кастрычніка
⏱️ 16.00
Ці паспелі вы наведаць выставу жывапісу і графікі, прысвечаную 100-годдзю з дня нараджэння мастака Аляксандра Салаўёва?
Калі яшчэ не — не прапусціце магчымасць пазнаёміцца з яго творчасцю! ✨
📅 Выстава працуе да 18 кастрычніка ўключна!
📍 Чакаем вас у Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча па адрасе: вул. Марка Шагала, 5а.
Завітвайце - і адкрыйце для сябе мастацтва Аляксандра Салаўёва!
#art #мастацтваБеларусі #АляксандрСалаўёў100 #МузейисторииВНХУ
Калажны МК «Аўтапартрэт» ад мастачкі Седы Аршак’ян @s_arshakyan
💥 Разам з Седай мы створым аўтапартрэты ў калажнай тэхніцы, з выкарыстаннем фарбаванай уручную каляровай паперы
💥 Таксама наша госця раскажа пра свой шлях як мастака, падарожжы і настроі пасля выпуску з ВНУ 💃
Матэрыялы, якія неабходна ўзяць з сабой:
- папера А3/А4 - лепш каляровая, для асновы вашага партрэта
- папера каляровая/белая, любых фарматаў, кавалачкі, якія будзем фарбаваць, проста прыгожыя фрагменты ад упаковак/часопісаў
- гуаш/туш/акварэль, маркеры, каляровыя алоўкі
- пэндзлі, губка, палітра
- клей ПВА
- нажніцы
- дзіракол, калі ёсць
Серада | 14 кастрычніка | 16:00
Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча, вул. Марка Шагала, 5а
Уваход - 2,20 бун
Колькасць месцаў абмежаваная.
Запіс на МК у дырэкт@yuliana_nikmar
#collage #art #музейисторииВНХУ
Калажная лабараторыя @сollab_vtb Наталлі Тарабукі @leonta55ster 🔥
Дызайн & гарбата& нажніцы🫖☕️✂️
Тэма: “чуть помедленнее, кони, чуть помедленнее!
...кони привередливые...”
Уладзімір Высоцкі
7 кастрычніка на Шагала, 5а
пачынаем : #калажыць #дызайнерыць
Фармат : калажны морфінг : мазаіка + асамбляж +техника лоскутного одеяла, + крамблаж + вываротка, фрасаж+, дэкалаж +, раллаж +, хіазмаж +, канкраж, + жывапіс, + графіка + вентяж.
Узяць з сабой: пачуцці&любімую гарбату&прысмакі
Уваход па адзінаму квітку: 2.20 руб.
У каруселі калажы з папярэдняга МК на тэму “Прыгажосць”
@d.shiyanova
@leonta55ster
@wewillnotdestroyit
Калажная лабараторыя @сollab_vtb Наталлі Тарабукі @leonta55ster 💥
Дызайн & гарбата& нажніцы🫖☕️✂️
Тэма: прыгажосць🌸
30 верасня на Шагала, 5а
пачынаем : #калажыць #дызайнерыць#прыгажосць #ззянне #дзяцінства недасканаласць
Задача : спрабуем сабраць уласны вобраз прыгажосці
Фармат : калажны морфінг : мазаіка + асамбляж +техника лоскутного одеяла, + крамблаж + вываротка, фрасаж+, дэкалаж +, раллаж +, хіазмаж +, канкраж, + жывапіс, + графіка + вентяж
Узяць з сабой: пачуцці&любімую гарбату&прысмакі
Уваход па адзінаму квітку: 2.20 руб.
Шукаем прыгажосць у нечаканым і ператвараем асабістае адчуванне ў візуальны калаж
P.S. У каруселі калажы нашых аўтараў з папярэдняга МК на тэму “Восеньскія хоку”.
@leonta55ster
@aleksandrasolovyeva
@alena_svistunova
@natusik_nietakusik
@photo_tania_art
Калажная лабараторыя @сollab_vtb Наталлі Тарабукі @leonta55ster 🔥
Дызайн & гарбата& нажніцы☕️🫖✂️
Тэма: восеньскія хоку🍁
23 верасня на Шагала, 5а
пачынаем : #калажыць #дызайнерыць#японская філасофія #гара #бязмежнаесузіранне сэрцацішыні адзінмомант аднасустрэча
Задача : ствараем лаканічны дызайн у ў фармаце паштоўкі
Фармат : калажны морфінг : мазаіка + асамбляж +техника лоскутного одеяла, + крамблаж + вываротка, фрасаж+, дэкалаж +, раллаж +, хіазмаж +, канкраж, + жывапіс, + графіка + вентяж.
Узяць з сабой: пачуцці&любімую гарбату&прысмакі
Уваход па адзінаму квітку: 2.20 руб.
Як гучыць восень? Як выглядае цішыня?
Прапануем перакласці японскую паэзію на мову графікі!
Мы возьмем знакамітыя трохрадкоўі Басё, Іса і Бусана і ператворым іх сэнсы, рытм і недаказанасць у графічныя паштоўкі.
P.S. дызайн тут✅
Фотарэпартаж ад @igorgusakov4 з адкрыцця выставы «Разам» Людмілы і Міхася Цыбульскіх.
📍Выставачная зала Белабародава, 5
⏱️ 11.00 -19.00 з серады па нядзелю
Мы вяртаемся! З новымі ідэямі, матэрыяламі і натхненнем. Трэці сезон Калажнай лабараторыі @collab_vtb Наталлі Тарабукі @leonta55ster аб’яўляецца адкрытым! 🎉
Наперадзе нас чакаюць яшчэ больш эксперыментаў, тэкстур і нечаканых спалучэнняў.
Тэма: лета - гэта маленькае жыццё☀️
📅⏱️ 16 верасня 18.00
📍Музей гісторыі Віцебскага
народнага мастацкага вучылішча
вул. Марка Шагала, 5а
Уваход па адзінаму квітку: 2.20 руб.
@nagi_yogic
@albasshch
@_little_hedgehog_1
@vasilisa_zarovskaja
@barbarikkkk
@z_h_a_n_n_a_a_z
#калажнаялабараторыя #калажыць #collage #coll_lab #art
Фотарэпартаж ад @igorgusakov4 з канференцыі “Салаўёўскія чытанні” і адкрыцця выставы “Аляксандр Салаўёў. У плыні часу”, прысвечаных 100-годдзю з дня нараджэння мастака Аляксандра Салаўёва
