Аб музеі
Учреждение культуры «Музей Марка Шагала в Витебске»
(ул. Советская, 25, тел./факс: +375-212 26-15-54,
e-mail: сhagall@vitebskavangard.by, vcsi@vitebskavangard.by).
В состав музея Марка Шагала в Витебске входят:
Дом-музей Марка Шагала, Арт-центр Марка Шагала, филиалы Музей истории Витебского народного художественного училища и Музей современного искусства.
Музей Марка Шагала
в Витебске это
мастацкія выставы сучасных аўтараў: ад пачаткоўцаў да мэтраў візуальных мастацтваў
міжнародныя арт-праекты
навуковыя канферэнцыі, семінары, лекцыі
кінапрагляды і дыскусіі на сустрэчах у старэйшым у Беларусі кінаклубе “Дыялог”
музычныя, літаратурныя і тэатральныя праекты розных напрамкаў: ад класікі і этнамузыкі да радыкальных напрамкаў
майстар-класы і ўрокі музейнай педагогікі
маладзёжныя праекты
Філіялы музея:
• Дом-музей Марка Шагала (ул. Покровская, 11)
• Арт-центр Марка Шагала (ул. Советская, 25)
• Музей истории Витебского народного художественного училища (ул. Марка Шагала, 5а)
– Центральный выставочный зал (ул. Генерала Белобородова, 5)
– Выставочный зал (пр-т Фрунзе, 11)
– Арт-пространство «Толстого, 7» (ул. Толстого, 7)
Адкрыццё выніковай выставы IV Міжнароднай біенале плаката «УНОВИС. XXI стагоддзе. Рух колеру» і ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і лаўрэатаў біенале.
📍Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча,
вул. Марка Шагала, 5а
Выстава працуе да 22 лістапада ўключна.
📸 @igorgusakov4
Запрашаем на адкрыццё выніковай выставы IV Міжнароднай біенале плаката «УНОВИС. XXI стагоддзе. Рух колеру».
У межах мерапрыемства пройдзе ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і лаўрэатаў біенале. Праект, які аб’яднаў дызайнераў з 12 краін, падыходзіць да свайго кульмінацыйнага моманту. Міжнароднае журы завяршыла конкурсны адбор, і зараз гледачы змогуць убачыць квінтэсенцыю біенале — калекцыю плакатаў, якія найлепш раскрылі тэму «Рух колеру» і пераасэнсавалі спадчыну авангарда ў сучасных рэаліях.
📍Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча, вул. Марка Шагала, 5а
📅 22 кастрычніка
⏱️ 16.00
Ці паспелі вы наведаць выставу жывапісу і графікі, прысвечаную 100-годдзю з дня нараджэння мастака Аляксандра Салаўёва?
Калі яшчэ не — не прапусціце магчымасць пазнаёміцца з яго творчасцю! ✨
📅 Выстава працуе да 18 кастрычніка ўключна!
📍 Чакаем вас у Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча па адрасе: вул. Марка Шагала, 5а.
Завітвайце - і адкрыйце для сябе мастацтва Аляксандра Салаўёва!
#art #мастацтваБеларусі #АляксандрСалаўёў100 #МузейисторииВНХУ
Калажны МК «Аўтапартрэт» ад мастачкі Седы Аршак’ян @s_arshakyan
💥 Разам з Седай мы створым аўтапартрэты ў калажнай тэхніцы, з выкарыстаннем фарбаванай уручную каляровай паперы
💥 Таксама наша госця раскажа пра свой шлях як мастака, падарожжы і настроі пасля выпуску з ВНУ 💃
Матэрыялы, якія неабходна ўзяць з сабой:
- папера А3/А4 - лепш каляровая, для асновы вашага партрэта
- папера каляровая/белая, любых фарматаў, кавалачкі, якія будзем фарбаваць, проста прыгожыя фрагменты ад упаковак/часопісаў
- гуаш/туш/акварэль, маркеры, каляровыя алоўкі
- пэндзлі, губка, палітра
- клей ПВА
- нажніцы
- дзіракол, калі ёсць
Серада | 14 кастрычніка | 16:00
Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча, вул. Марка Шагала, 5а
Уваход - 2,20 бун
Колькасць месцаў абмежаваная.
Запіс на МК у дырэкт@yuliana_nikmar
#collage #art #музейисторииВНХУ
Калажная лабараторыя @сollab_vtb Наталлі Тарабукі @leonta55ster 🔥
Дызайн & гарбата& нажніцы🫖☕️✂️
Тэма: “чуть помедленнее, кони, чуть помедленнее!
...кони привередливые...”
Уладзімір Высоцкі
7 кастрычніка на Шагала, 5а
пачынаем : #калажыць #дызайнерыць
Фармат : калажны морфінг : мазаіка + асамбляж +техника лоскутного одеяла, + крамблаж + вываротка, фрасаж+, дэкалаж +, раллаж +, хіазмаж +, канкраж, + жывапіс, + графіка + вентяж.
Узяць з сабой: пачуцці&любімую гарбату&прысмакі
Уваход па адзінаму квітку: 2.20 руб.
У каруселі калажы з папярэдняга МК на тэму “Прыгажосць”
@d.shiyanova
@leonta55ster
@wewillnotdestroyit
Калажная лабараторыя @сollab_vtb Наталлі Тарабукі @leonta55ster 💥
Дызайн & гарбата& нажніцы🫖☕️✂️
Тэма: прыгажосць🌸
30 верасня на Шагала, 5а
пачынаем : #калажыць #дызайнерыць#прыгажосць #ззянне #дзяцінства недасканаласць
Задача : спрабуем сабраць уласны вобраз прыгажосці
Фармат : калажны морфінг : мазаіка + асамбляж +техника лоскутного одеяла, + крамблаж + вываротка, фрасаж+, дэкалаж +, раллаж +, хіазмаж +, канкраж, + жывапіс, + графіка + вентяж
Узяць з сабой: пачуцці&любімую гарбату&прысмакі
Уваход па адзінаму квітку: 2.20 руб.
Шукаем прыгажосць у нечаканым і ператвараем асабістае адчуванне ў візуальны калаж
P.S. У каруселі калажы нашых аўтараў з папярэдняга МК на тэму “Восеньскія хоку”.
@leonta55ster
@aleksandrasolovyeva
@alena_svistunova
@natusik_nietakusik
@photo_tania_art
Калажная лабараторыя @сollab_vtb Наталлі Тарабукі @leonta55ster 🔥
Дызайн & гарбата& нажніцы☕️🫖✂️
Тэма: восеньскія хоку🍁
23 верасня на Шагала, 5а
пачынаем : #калажыць #дызайнерыць#японская філасофія #гара #бязмежнаесузіранне сэрцацішыні адзінмомант аднасустрэча
Задача : ствараем лаканічны дызайн у ў фармаце паштоўкі
Фармат : калажны морфінг : мазаіка + асамбляж +техника лоскутного одеяла, + крамблаж + вываротка, фрасаж+, дэкалаж +, раллаж +, хіазмаж +, канкраж, + жывапіс, + графіка + вентяж.
Узяць з сабой: пачуцці&любімую гарбату&прысмакі
Уваход па адзінаму квітку: 2.20 руб.
Як гучыць восень? Як выглядае цішыня?
Прапануем перакласці японскую паэзію на мову графікі!
Мы возьмем знакамітыя трохрадкоўі Басё, Іса і Бусана і ператворым іх сэнсы, рытм і недаказанасць у графічныя паштоўкі.
P.S. дызайн тут✅
Фотарэпартаж ад @igorgusakov4 з адкрыцця выставы «Разам» Людмілы і Міхася Цыбульскіх.
📍Выставачная зала Белабародава, 5
⏱️ 11.00 -19.00 з серады па нядзелю
Мы вяртаемся! З новымі ідэямі, матэрыяламі і натхненнем. Трэці сезон Калажнай лабараторыі @collab_vtb Наталлі Тарабукі @leonta55ster аб’яўляецца адкрытым! 🎉
Наперадзе нас чакаюць яшчэ больш эксперыментаў, тэкстур і нечаканых спалучэнняў.
Тэма: лета - гэта маленькае жыццё☀️
📅⏱️ 16 верасня 18.00
📍Музей гісторыі Віцебскага
народнага мастацкага вучылішча
вул. Марка Шагала, 5а
Уваход па адзінаму квітку: 2.20 руб.
@nagi_yogic
@albasshch
@_little_hedgehog_1
@vasilisa_zarovskaja
@barbarikkkk
@z_h_a_n_n_a_a_z
#калажнаялабараторыя #калажыць #collage #coll_lab #art
Фотарэпартаж ад @igorgusakov4 з канференцыі “Салаўёўскія чытанні” і адкрыцця выставы “Аляксандр Салаўёў. У плыні часу”, прысвечаных 100-годдзю з дня нараджэння мастака Аляксандра Салаўёва
Электронны зварот
Электронныя звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў (далей – грамадзян), і юрыдычных асоб накіроўваюцца і разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”.
Пералік адміністрацыйных працэдур
ПЕРАЛІК адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца ўстановай культуры «"Музей "Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва" па заявах грамадзян згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.04.2010 № 200
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Аддзел культуры Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта.
Адрас: 210009, г. Віцебск, пр-т Фрунзэ, 11. Час працы: з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак: з 13.00 да 14.00. Выхадныя дні: субота, нядзеля.
Прыёмная: тэл.: +375 212 649031, факс +375 212 649036, email: ok@vitebskgik.by
Прыём грамадзян па зваротах па выдачу даведак або іншых дакументаў ажыццяўляецца штодзень з 8.00 да 17.00.
Начальнік аддзела Шыянок Наталля Аляксееўна, тэл.: +375 212 649031.
Асабісты прыём: другая серада месяца з 14.00 да 20.00, чацвёртая серада месяца з 08.00 да 13.00.
Аб рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Зварот можна падаць у парадку асабістага прыёму, у пісьмовым выглядзе, у электронным выглядзе.
Парадак асабістага прыёму
Асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб (далей — асабісты прыём) у Віцебскім цэнтры сучаснага мастацтва (далей – ВЦСМ) праводзіцца дырэктарам па графіку. Асабісты прыём праводзіцца кожныя працоўныя другі аўторак месяца з 14.00 да 18.00 і апошнюю пятніцу месяца з 10.00 да 13.00 па адрасе: г. Віцебск, вул. Марка Шагала, 5а. Пры часовай адсутнасці ў дзень асабістага прыёму дырэктара асабісты прыём праводзіць выконваючы абавязкі дырэктара.
Асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб праводзіцца ў назначаны дзень у парадку чарговасці па прад’яўленню дакумента, які сведчыць яго асобу. Прадстаўнік дадаткова прад’яўляе дакумент, які пацвярджае ягоныя паўнамоцтвы.
Пісьмовыя звароты
Звароты выкладаюцца на беларускай ці рускай мове.
Пісьмовыя звароты грамадзян, за выключэннем, унесеных у кнігу заўваг і прапаноў, павінны змяшчаць:
— найменне і (або) адрас арганізацыі або пасаду асобы, якім накіроўваецца зварот;
— прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месцы знаходжання);
— выклад сутнасці звароту;
— асабісты подпіс грамадзяніна (грамадзян).
Пісьмовыя звароты юрыдычных асоб павінны змяшчаць:
— найменне і (або) адрас арганізацыі або пасаду асобы, якім накіроўваецца зварот;
— поўнае найменне юрыдычнай асобы і яе месца знаходжання;
— выклад сутнасці звароту;
— прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;
— асабісты подпіс кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты, завераную пячаткай юрыдычнай асобы.
Заўвагі і (або) прапановы ўносяцца ў кнігу заўваг і прапаноў у адпаведнасці з формай кнігі заўваг і прапаноў, устаноўленай Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Тэкст звароту павінен добра чытацца. Рукапісныя звароты павінны быць напісаны выразным, пераборлівым почыркам. Не дапускаецца ўжыванне ў зваротах нецэнзурных або абразлівых слоў ці выразаў.
Да пісьмовых зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, прыкладаюцца дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.
У зваротах павінна змяшчацца інфармацыя аб выніках іх папярэдняга разгляду з дадаткам (пры наяўнасці) дакументаў, якія пацвярджаюць гэту інфармацыю.ющих эту информацию документов.
Правы заяўнікаў
Заяўнікі маюць права:
— падаваць звароты, выкладаць довады службовай асобе, якая праводзіць асабісты прыём;
— знаёміцца з матэрыяламі, непасрэдна адносяцца да разгляду зваротаў, калі гэта не закранае правы, свабоды і (або) законныя інтарэсы іншых асоб і ў матэрыялах не ўтрымліваюцца звесткі, якія складаюць дзяржаўныя сакрэты, камерцыйную і (або) iншую ахоўваную законам таямніцу;
— падаваць дадатковыя дакументы і (або) звесткі альбо звяртацца з просьбай аб іх выпатрабаванні, у тым ліку ў электроннай форме, у выпадку, калі выпатрабаванне такіх дакументаў і (або) звестак не закранае правы, свабоды і (або) законныя інтарэсы іншых асоб і ў іх не ўтрымліваюцца звесткі, якія складаюць дзяржаўныя сакрэты, камерцыйную і (або) iншую ахоўваную законам таямніцу;
— адклікаць свой зварот да разгляду яго па сутнасці;
— атрымліваць адказы (апавяшчэнні) на звароты;
— абскардзіць ва ўстаноўленым парадку адказы на звароты і рашэнні аб пакіданні зваротаў без разгляду па сутнасці;
— ажыццяўляць іншыя правы, прадугледжаныя Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» (далей – Закон) і іншымі актамі заканадаўства. иными актами законодательства.
Абавязкі заяўнікаў
Заяўнікі абавязаны:
— выконваць патрабаванні Закона;
— падаваць звароты ў арганізацыі, індывідуальным прадпрымальнікам у адпаведнасці з іх кампетэнцыяй;
— ветліва ставіцца да работнікаў арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў і іх работнікаў, не дапускаць ужывання нецэнзурных або абразлівых слоў або выразаў;
— своечасова інфармаваць арганізацыі, індывідуальных прадпрымальнікаў аб змяненні свайго месца жыхарства (месца знаходжання) або месца знаходжання ў перыяд разгляду звароту;
— выконваць іншыя абавязкі, прадугледжаныя Законам і іншымі заканадаўчымі актамі. иными законодательными актами.
Пакіданне зваротаў без разгляду па сутнасці
Пісьмовыя звароты могуць быць пакінуты без разгляду па сутнасці, калі:
— звароты не адпавядаюць вышэйпаказаным патрабаванням;
— звароты падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна- працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных звароты з’яўляюцца зваротамі работніка да наймальніка або ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
— звароты змяшчаюць пытанні, вырашэнне якіх не адносіцца да кампетэнцыі арганізацыі, у якую яны паступілі, у тым ліку калі заўвагі і (або) прапановы, унесеныя ў кнігу заўваг і прапаноў, не адносяцца да дзейнасці гэтай арганізацыі, індывідуальнага прадпрымальніка, не датычацца якасці вырабляных (рэалізуемых) імі тавараў, выкананых работ, аказваемых паслуг;
— прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
— заяўнікам пададзены паўторны зварот, у тым ліку ўнесены ў кнігу заўваг і прапаноў, і ў ім не змяшчаюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
— з заяўнікам спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях.зложенным в обращении вопросам.
Адкліканне звароту
Заяўнік мае права адклікаць свой зварот да разгляду яго па сутнасці шляхам падачы адпаведнай пісьмовай заявы.
У выпадку адклікання заяўнікам свайго звароту арганізацыя, індывідуальны прадпрымальнік спыняюць разгляд гэтага звароту па сутнасці і вяртаюць заяўніку арыгіналы дакументаў, дададзеных да звароту.
Абскарджанне адказаў на звароты
Адказ арганізацыі на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці могуць быць абскарджаны ў вышэйшую арганізацыю.
Адказ арганізацыі на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці пасля абскарджання ў вышэйшую арганізацыю могуць быць абскарджаны ў суд у парадку, устаноўленым заканадаўствам.
Адказ на скаргу ў вышэйшую арганізацыю можа быць абскарджаны ў суд, калі пры разглядзе гэтай скаргі прынята новае рашэнне, якое адносіцца да кампетэнцыі адпаведнай вышэйстаячай арганізацыі.
Адказ на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці арганізацыі, якая не мае вышэйстаячай арганізацыі, а таксама індывідуальнага прадпрымальніка могуць быць абскарджаны ў суд у парадку, устаноўленым заканадаўствам.




