22 июня – 26 июня 2022 года в Витебске в седьмой раз состоялся Международный фестиваль фотографии «ФотоКрок» им. Сигизмунда Юрковского, в котором приняли участие профессиональные мастера и любители фотоискусства, отражающего многообразие окружающей действительности с...
Ежегодная выставка абстрактного искусства, которая в 1999 году была инициирована витебскими художниками Василием Васильевом и Александром Досужевым, на протяжении более 20 лет демонстрируется в большом выставочном зале Витебского центра современного искусства и...
12 мая 2022 года ў Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча была адкрыта выстава па выніках Рэспубліканскага мастацкага праекта “Графіка года – 21”. У экспазіцыі прадстаўлены лепшыя графічныя творы 2021 года. Куратар праекта – Андрэй Басалыга. Праект...
Вядомы беларускі мастак Алег Арлоў у сучаснай культурнай прасторы Віцебска застаецца амаль невядомым. Дадзеная выстава – маленькі крок да адкрыцця велічыні творчай асобы Алега Арлова і вызначэння яго месца як мастака і педагога ў развіцці Віцебскай мастацкай школы...
Выставка живописи и графики Александра Соловьёва «Детство мое золотое… расстрелянное» приурочена к празднованию 77-летия Победы над фашистской Германией. Александр Соловьёв – участник Великой Отечественной войны, и эта тема в дальнейшем нашла отражение в творчестве...
13 красавіка ў арт-прасторы “Талстога, 7” разгарнулася выстава Наталлі Парахневіч “Вясна будзе”. Вось што распавядае мастачка пра сваю новую экспазіцыю: “Мая новая выстава складаецца з тэкстыльных кампазіцый, створаных на працягу некалькіх апошніх гадоў. Сённяшні час...
Запрашэнне на першую лекцыю сезона 2025 года па дызайну плаката “Плакат+!”
Лекцыю “Японскі плакат, і не толькі дызайн. Філасофія і культура. Магія пустэчы і японскай ідэнтычнасці” чытае сябра Беларускага саюза дызайнераў Наталля Тарабука @leonta55ster 💥
⏱️ 19 красавіка а 15 гадзіне
📍Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5а)
У пятніцу, 18 красавіка ў 17.30 у арт-прасторы Талстога, 7 пройдзе майстар-клас Данііла Качуры @kachura_nil па тэхніцы манатыпіі на шкле.
Манатыпія – адна з самых цікавых тэхнік друкаванай графікі, якая спалучае ў сабе элементы малюнка і друку. Яе асноўная асаблівасць - стварэнне адбітка, які немагчыма дакладна паўтарыць другі раз. Гэта надае кожнаму твору унікальны характар.
На МК паспрабуем зрабіць аркушы, прысвечаныя тэме Вялікдня і потым выкарыстаем друкаваныя творы ў афармленні святочных паштовак.
Першая лекцыя сезона 2025 года па дызайну плаката і не толькі “Плакат+!”.
Лекцыю чытае сябра Беларускага саюза дызайнераў Наталля Тарабука @leonta55ster 🔥
Японскі плакат, і не толькі. Філасофія і культура. Магія пустэчы і японскай ідэнтычнасці.
На лекцыі разгледзім гісторыю і філасофію японскага плаката, а таксама імёны мастакоў, якія паўплывалі на плакат як мастацтва. Крыху пагаворым пра іерогліфы, каліграфію, і леттэрынг, і тое, як у дызайне ўсё гэта рэалізуецца.
⏱️ 19 красавіка а 15 гадзіне
📍Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5а)
5 красавіка ў выставачнай зале Белабародава,5 у межах юбілейнай выставы “Маё адчуванне прасторы”адбылася творчая сустрэча з віцебскім мастаком Міхасём Ляўковічам.
У Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча пачала працу персанальная выстава графікі Юрыя Тарэева – дызайнера, сябра Беларускага саюза мастакоў, Беларускага саюза дызайнераў, дацэнта кафедры графічнага дызайна Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
Юрый Тарэеў нарадзіўся ў 1965 годзе ў Мінску. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1985), Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў (1992). Працуе ў галіне графічнага дызайну, графікі, каліграфіі, фотаграфікі. Удзельнік шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных выстаў і конкурсаў.
На выставе прадстаўлены больш за 40 плакатаў ў сучаснай інтэрпрэтацыі аўтара, прысвечаных групе УНОВИС, мастакам еўрапейскага і рускага авангарда. А таксама графічныя творы, якія паказваюць шырокі дыяпазон візуальных пошукаў Юрыя Тарэева. У іх аўтар эксперыментуе з сэнсамі і формамі, рознымі тэхнікамі і матэрыяламі. Гэтыя аркушы часта ствараюцца хутка і спантанна, вольна і падсвядома. Графіка Юрыя Тарэева – досвед амаль штодзённых практыкаванняў, якія становяцца самастойнымі творамі, матывамі для будучых плакатаў, спосабам адкрыцця новых ідэй.
Выстава будзе працаваць да 15 чэрвеня 2025
📍Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча вул. Марка Шагала, 5а
У суботу 5 красавіка а 14 гадзіне запрашаем на творчую сустрэчу з мастаком Міхасём Ляўковічам. Месцам сустрэчы з майстрам стане яго юбілейная выстава «Маё адчуванне прасторы”, якая працуе ў выставачнай зале на Белабародава,5. У экспазіцыі прадстаўлена больш за 80 жывапісных палотнаў, якія створаны за апошнія пяць гадоў.
Міхась Ляўковіч – вядомы віцебскі мастак-акварэліст, прадстаўнік рэалістычнага жывапісу, які зараз захапіўся стварэннем абстрактных кампазіцый. Міхась Васільевіч імкнецца спалучыць фігуратыўныя і абстрактныя формы мастацтва. Яго жывапісныя творы напоўнены яркімі эмоцыямі і шматлікімі колера-формамі.
Падчас сустрэчы мастак раскажа пра свой творчы шлях, падзеліцца цікавымі гісторыямі са свайго жыцця, крыніцамі натхнення, распавядзе пра ідэі прадстаўленых прац і працэс іх стварэння, паразважае пра асаблівасці свайго мастацтва. У наведвальнікаў будзе магчымасць пазнаёміцца і асабіста пагутарыць з мастаком, задаць свае пытанні, глыбей зазірнуць у яго творчы свет і даведацца больш пра тонкасці майстэрства.
Запрашаем усіх жадаючых!
Уваход 3 руб.
📍5 красавіка |14.00 Выставачная зала Белабародава, 5