Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча
Музей размешчаны ў асабняку, у якім у 1918–1923 гадах працавала Віцебскае народнае мастацкае вучылішча, заснаванае Маркам Шагалам. Будынак з'яўляецца гісторыка-культурным помнікам архітэктуры пачатку ХХ стагоддзя.
Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча асвятляе гісторыю і культуру Віцебска ХIХ – ХХ стагоддзяў, расказвае пра такіх мастакоў, як Марк ШАГАЛ, Казімір МАЛЕВІЧ, Эль ЛІСІЦКІ і многіх іншых, а таксама пра творчае аб'яднанне УНОВІС (“Сцвярджальнікі Новага Мастацтва”).
Музей абсталяваны мультымедыйнымі прыладамі, якія дазваляюць пагрузіцца ў тэму рускага авангарда.
Прадугледжана экскурсійнае абслугоўванне і індывідуальнае наведванне.
210015, г. Віцебск, вул. Марка Шагала, 5а
тэл.: +375 212 680125
Зімовы час працы (з 1 кастрычніка): 10.00 –18.00.
Летні час працы (з 1 мая): 11.00 – 19.00.
Выходной:
• понедельник (с 1 мая по 30 сентября),
• понедельник, вторник (с 1 октября по 30 апреля).
Афіцыйнае адкрыццё Музея гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5а) адбылося 9 лютага 2018 года ў будынку, у якім у 1918–1923 гадах размяшчалася Віцебскае народнае мастацкае вучылішча (ВНМВ). Вучылішча было створана па ініцыятыве Марка Шагала – упаўнаважанага Калегіі па справах мастацтваў Віцебскай губерні, і стала першай дзяржаўнай педагагічнай установай мастацкага профілю на тэрыторыі нашай краіны.
Музей адкрыты напярэдадні 100-гадовага юбілею заснавання ВНМВ, а рэканструкцыя будынка была распачата ў 2013-м – у год стагоддзя з часу будаўніцтва будынка віцебскім банкірам Ізраілем ВІШНЯКОМ.
Рэканструкцыя выканана ў адпаведнасці з захаваным планам будынка 1923 года: узноўлены тыповы інтэр'ер пачатку XX стагоддзя, фрагментарна адкрыты аўтэнтычны мур сцен, зроблены зандаж старой тынкоўкі.
Мультымедыйнае абсталяванне дапамагае акунуцца ў атмасферу тых гадоў.
Наведвальнікі музея могуць азнаёміцца з культурным жыццём Віцебска канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя, даведацца пра дзейнасць ВНМВ і пра стварэнне творчага аб'яднання УНОВІС (“Сцвярджальнікі Новага Мастацтва”).
З ВНМВ звязаны найбольш плённыя гады такіх мастакоў рускага авангарда, як Марк ШАГАЛ, Казімір МАЛЕВІЧ і Эль ЛІСІЦКІ.
Цяпер Марк ШАГАЛ і Казімір МАЛЕВІЧ уваходзяць у ТОП-30 самых дарагіх мастакоў свету, і іх творчасць цікавіць людзей розных краін.
Наведвальнікі могуць пабываць у зале Марка ШАГАЛА, у якой знаходзіцца ўнікальнае мультымедыйнае люстэрка, якое дазваляе весці “дыялог” з Майстрам.
У зале Казіміра МАЛЕВІЧА на сценах “ажываюць” цытаты з твораў аўтара знакамітага “Чорнага квадрата”. Кожны наведвальнік можа скарыстацца інфармацыяй, якая занесена ў мультымедыйны стол, выкананы ў стылі мінулага стагоддзя.
У музеі таксама можна даведацца пра жыццёвы і творчы шлях выкладчыкаў і выпускнікоў вучылішча: Мсціслава Дабужынскага, Веры Ермалаевай, Роберта Фалька, Аляксандра Рома, Ксеніі Багуслаўскай, Івана Пуні, Давіда Якерсона, Іллі Чашніка, Ніны Коган, Мікалая Суеціна, Абрама Бразера і многіх іншых, дзякуючы якім Віцебск увайшоў у гісторыю сусветнага мастацтва.
Калажная лабараторыя Наталлі Тарабукі @leonta55ster 💥
Дызайн&гарбата&вандроўкі🫖
Тэма: адлюстраванне 🪞
Выява прадметаў, якія ўзнікаюць на люстраной, воднай, паліраванай гладкай і іншых паверхнях.
Адбітак з’яў, які захаваўся ў свядомасці
Тое, што натхняе:
Ирис на берегу.
А вот другой — до чего похож! —
Отраженье в воде.
Мацуо Басё
30 ліпеня на Талстога, 7 працягваем #калажыць #дизайнерить #адлюстроўваць
Задача: #выпрабоўваемпрыёмы #новыямагчымасці #зеркалим #адлюстроўваемдумкі адлюстроўваемідэі #дызайнцяпер
Фармат: калаж+, крамбляж+, вываратка, фрасаж+, дэкалаж+, ралаж+, хіязмаж+, канкраж+, асамбляж+, жывапіс, графіка
Узяць з сабой: пачуцці&эмоцыі💚
Уваход: дарослыя - 4 руб. школьники, студенты - 2 руб.
Калаж: @evag_artist
Калажная лабараторыя Наталлі Тарабукі @leonta55ster ✨
Дызайн&гарбата🫖
Тэма: матылькі 🦋
Тое, што натхняе: лёгкія як матылькі🧚♀️
23 ліпеня на Талстога,7 працягваем калажыць на летнія тэмы: #дизайнерить #душа #Псіхея #лятацьякматылёк
Задача: #выпрабоўваемпрыёмы #новыямагчымасці # #дызайнцяпер
Фармат: калаж+, крамбляж+, вываратка, фрасаж+, дэкалаж+, ралаж+, хіязмаж+, канкраж+, асамбляж+, жывапіс, графіка
Узяць з сабой: #лёгкінастрой
Уваход: дарослыя – 4 руб,
школьнікі, студэнты – 2 руб.
Калажная лабараторыя Наталлі Тарабукі @leonta55ster 🌸
Дызайн&гарбата&падарожжа🎒
Тэма: Вакацыі
Тое, што натхняе: новыя ўражанні
16 ліпеня на Талстога, 7:
Працягваем #калажыць #дизайнерить #закінемкніжкі
Задача : #выпрабоўваемпрыёмы #новыямагчымасці
#лётаем #дызайнтут
Фармат : калаж +, + крамблаж + вываратка, фрасаж+, дэкалаж +, ралаж +, хіазмаж +, канкраж, + жывапіс, + графіка.
Узяць з сабой: #かわいい&настрой
P.S. лёгка
かわいい (япон.) – очень мило
Уваход: дарослыя - 4 руб. школьнікі, студэнты - 2 руб.
Фотасправаздача з выяздной калажнай лабараторыі Наталлі Тарабукі @leonta55ster у межах “Славянскага базара ў Віцебску”.
У суботу, 12 ліпеня калажылі ў новым фармаце на даху бізнес-цэнтра “Марка-сіці”@marcocity_vitebsk.
Оpen air прайшоў разам з @even_poetry.
Стваралі бурыме, калажылі, атрымлівалі асалоду ад цёплага летняга вечара☀️
@igorgusakov4
Яркія фотамоманты з “Віцебскага вернісажу 2025” ад @igorgusakov4
#Славянскийбазар2025 #Славянскібазар #Віцебсківернісаж2025
Майстар-клас па манатыпіі на шкле ад мастака @kachura_nil цёплым, летнім вечарам у дворыку арт-прасторы Талстога,7.
Калажная лабараторыя Наталлі Тарабукі @leonta55ster ☀️
Дызайн&гарбата&настрой🫖
Тэма: карнавал🎉
Тое, што натхняе: свята заўсёды з табой🎈
9 ліпеня на Талстога,7 працягваем #калажыць #дизайнерить #святазаўсёды
Задача: #выпрабоўваемпрыёмы #новыямагчымасці #карнавальныдождж #дызайнцяпер
Фармат: калаж+, Крамбляж+, вываратка, фрасаж+, дэкалаж+, ралаж+, хіязмаж+, канкраж+, жывапіс, графіка
Узяць з сабой: #карнавал&настрой💥
Уваход: дарослыя – 4 руб, школьнікі, студэнты – 2 руб.
Калажная лабараторыя Наталлі Тарабукі @leonta55ster ✨
Дызайн&гарбата / сагрэе ў дождж ☕️🍩
Тема : Дождж / тое, што натхняе: перастук дажджу за акном.
3 ліпеня на Талстога, 7:
працягваем: #калажыць #дизайнерим #лавіцьідэіпаддажджом
Задача: #выпрабоўваемпрыёмы #новыямагчымасцікалажу
#дождж/дызайн #дызайнцяпер.
Фармат: калаж +, вываратка, фрасаж+, дэкалаж +, ралаж +, хиязмаж +, канкраж, + жывапіс, + графіка.
Узяць з сабой : #парасон 🌂
P.S. чалавек дажджу
Уваход : дарослыя - 4 руб. школьнікі, студэнты - 2 руб.
2 ліпеня ў 17.30 у арт-прасторы Талстога,7 пройдзе майстар-класс па манатыпіі на шкле ад мастака Данііла Качуры @kachura_nil
Патрымаем інтрыгу і пакуль не будзем аб’яўляць тэму МК.
Запіс у дырэкт. Колькасць месцаў абмежаваная!
P.S. Пры спрыяльным цёплым і недаждлівым надвор’і МК адбудзецца ў дворыку музея.
Кошт: дарослыя – 4 руб. школьнікі, студэнты – 2 руб.
У хуткім часе ў атмасфернай арт-прасторы Талстога,7 пройдзе некалькі майстар-класаў па манатыпіі на шкле ад мастака @kachura_nil
Сачыце за анонсамі!
Колькасць месцаў будзе абмежаваная!
У мінулую нядзелю ў Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча разам з @even_poetry знаёміліся з творчасцю малавядомых паэтаў – Юрыя и Раальда Мандэльштамаў, Аляксандра Пятрова, Ганны Вішневай, антычнага грэчаскага паэта Феагніда, а таксама прагучалі творы Казіміра Малевіча, Яўгенія Баратынскага і Данііла Хармса.
📸@igorgusakov4