22 октября «прямую телефонную линию» и личный прием граждан проведет в Витебске начальник финансово-экономического управления Министерства культуры Светлана Крупко. 22 октября с 11.00 до 12.00 в городе Витебске начальник финансово-экономического управления...
13 октября 2021 года в АРТ-пространстве на ул. Толстого, 7 состоялось открытие художественной выставки «СО-ЦВЕТиЯ» молодой витебской художницы Анны Карасевой. Анна Карасева родилась в 1986 г. в Риге (Латвия). В 2009 году закончила художественно-графический факультет...
14 октября 2021 года в выставочном зале на проспекте Фрунзе, 11 состоялось открытие выставки Витебского женского духовного училища, на которой были представлены работы студентов, выпускников и преподавателей иконописного отделения. Открытие выставки, посвящённой...
Сергей Махнач родился в 1978 году в Минске в семье научных работников. Закончил юридический факультет БГУ. Позже получил дополнительное образование в области менеджмента. В настоящее время работает менеджером в сфере информационных технологий. Увлечение Сергея...
15 сентября 2021 года в Музее истории ВНХУ (ул. Марка Шагала, 5 а) состоялось открытие персональной выставки заслуженного деятеля искусств БССР Александра Соловьёва и вечер памяти, посвящённый 95-летию со дня рождения художника. На выставке представлены работы...
7 верасня 2021 года ў выставачнай зале Віцебскага мастацкага музея і Арт-прасторы, Талстога, 7 Беларускі саюз мастакоў прадставіў рэспубліканскую выставу мастацкага тэкстылю “Мроі-крылы”. Ва ўсе часы мастакоў натхняла тэма роднага краю. Беларусь заўсёды славілася...
Згуртаванне мастакоў “Літарт” узнікла каля дваццаці гадоў таму назад як арт-рэфлексія на стан рэчаў у гэтай галіне графічнага мастацтва. У культурах Усходу гэтае мастацтва працяглы час было (а ў некаторых краінах застаецца) традыцыйным, а нават і галоўным. Еўрапейская...
Выставка художественного текстиля «Тепло нашего дома» Натальи Лисовской – признанного мастера, стоявшего у истоков витебской школы гобелена, была представлена в «Арт-пространстве, Толстого, 7». В данной экспозиции было представлено более двадцати произведений,...
Проект «Весёлый Пушкин» – результат многолетнего сотрудничества музея-заповедника А. Пушкина «Михайловское» и художника Игоря Шаймарданова. По замыслу автора, выставка представляет собой что-то вроде маленькой выдуманной новеллы из жизни Александра Сергеевича. Это...
В преддверии проведения юбилейного ХХХ Международного фестиваля искусств «Славянский базар в Витебске» 5 июля 2021 года в городе Витебске стартовал пленэр молодых художников «Фестивальный Витебск», учреждённый Министерством культуры Республики Беларусь. В пленэре...
Стаміліся ад золкага надвор’я і цемнаты снежаньскіх дзён? Тады вам абавязкова трэба завітаць на выставу IX Рэспубліканскай біенале мастацкага тэкстылю «Дыялог пакаленняў», якая працуе апошнія дні, ў нашай выставачнай зале на Белабародава, 5.
У чым абаянне мастацтва тэкстылю? Магчыма, ў цёплай паверхні тканіны, да якой хочацца дакрануцца, ці можа ў магнетычнай прыцягальнасці колеравых плям, якія радуюць вока гледачоў.
Уражвае разнастайнасць тэкстыльных кампазіцый: ад габеленаў у тэхніцы класічнага гладкага ткацтва да батыкаў, тэкстыльных калажоў, аўтарскага тафтынгу, аб’ёмных твораў.
Прапаноўваем вашай увазе падборку фота з выставы ад @igorgusakov4
Звяртаем вашу увагу! 14 снежня, у нядзелю, выстава будзе працаваць да 14 гадзін
4 снежня а 17 гадзіне ў арт-прасторы Талстога,7 адбудзецца прэзентацыя выставы работ Дар’і Булкінай @daria_oblivion “Прыбыццё”, выкананых ў тэхніцы мастацкага лічбавага друку і прысвечаных тэме космасу.
Вы ўбачыце, як лічбавыя выявы набываюць фізічную форму, уключаючы манументальнае палатно даўжынёй каля 3 метраў. Яго маштаб прымусіць вас адчуць сябе часткай космасу, які вы зможаце разгадаць.
3 снежня 2025 года а 17 гадзіне ў Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча адбудзецца адкрыццё выставы «Дыялог», на якой будуць прадстаўлены габелены Людмілы Пятруль і скульптура Максіма Петруля.
Сумесны выставачны праект Людмілы Пятруль і Максіма Петруля «Дыялог» — гэта дыялог паміж двума рознымі відамі мастацтва, паміж прадстаўнікамі розных пакаленняў, паміж творамі і асяроддзем: гледачом, музеем, архітэктурай і гісторыяй горада Віцебска, паміж традыцыйным і сучасным, паміж прыродай і чалавекам, паміж тэхнікамі-тэхналогіямі і канцэпцыямі-сэнсамі, паміж гісторыяй і культурай.
Людміла Пятруль – і аўтар-эксперыментатар у прасторы мастацкага тэкстылю, які працуе з шырокім спектрам матэрыялаў і сродкаў мастацкай выразнасці, і стваральнік класічных габеленаў на тэмы любові да роднага краю і беларускіх традыцый, які пераасэнсоўвае праз габелен творчасць Марка Шагала і Казіміра Малевіча.
Максім Пятруль – сучасны беларускі скульптар, вядомы сваімі гарадскімі манументальнымі творамі, усталяванымі ў розных гарадах Беларусі, Швейцарыі і Кітая. Творчасць мастака прысвечана агульначалавечым тэмам, у якіх аўтар трансфармуе беларускія нацыянальныя традыцыі ў сучасную ўнікальную аўтарскую скульптуру. Пад нацыянальнай традыцыяй, акрамя ўсяго іншага, аўтар разумее авангард, да паслядоўнікаў якога ён сябе адносіць. Ідучы за «ізмамі» Казіміра Малевіча, Максім Пятруль сцвярджае свой уласны творчы метад - «Максімалізм».
Пасля адкрыцця выставы адбудзецца творчая сустрэча з мастакамі.
📍Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча вул. Марка Шагала, 5а 🗓️ 3 снежня 2025 ⏱️ 17.00
У Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча адбылася лекцыя «Архітэктура мадэрнізму ў Віцебску – асобы, вытокі і неабходнасць захавання» архітэктара Яўгена Калбовіча, якая выклікала сапраўдны інтарэс удзельнікаў і пераўтварылася ў жывы дыялог пра архітэктурную спадчыну нашага горада.
Гаварылі пра выдатных архітэктараў, якія стваралі аблічча савецкага Віцебска: Віталія і Аляксандру Данілавых, Зінаіду Даўгяла, Уладзіміра Зубкова, Раберта Махмутава і многіх іншых. Гэтыя майстры працавалі ў «Віцебскгражданпраекце» і пакінулі нам у спадчыну гасцініцу «Віцебск», забудову Маскоўскага праспекта і плошчы Перамогі, комплекс медінстытута і шматлікія жылыя мікрараёны.
Асабліва актуальным стала абмеркаванне неабходнасці захавання гэтых аб’ектаў як важнай часткі культурнай спадчыны горада. Удзельнікі дзяліліся ўласнымі ўспамінамі і роздумамі пра тое, як берагчы архітэктурны мадэрнізм для будучых пакаленняў.
Дзякуй усім, хто далучыўся да гэтай важнай размовы!
Калажная лабараторыя Col_lab_vtb @collab_vtb з’явілася як праект майстэрні калажу 6 лістапада 2024 ў Арт-прасторы на Талстога, 7 для творчых людзей, якім цікава і важна самавыяўленне ў фармаце «тут і цяпер», і ў якіх з’явілася магчымасць кожную сераду рабіць калажы ў творчай атмасферы з гутаркамі і чаяваннем.
Прайшоў год творчай працы, і гэтая выстава - юбілейная. Тут можна пераканацца, што кожны аўтар мае сваю ўнікальную мову і выкарыстоўвае розныя тэхнічныя і семантычныя прыёмы стварэння калажу. Кожны аўтар па-асабліваму пражывае агульную тэму, выкарыстоўваючы зададзеныя тэхнікі: ралаж, крамблаж, дэкалаж, асамбляж, канкраж, фрасаж і іншыя, укладваючы ў кожны фрагмент калажу свой сэнс. Як семантычныя сродкі прымяняюцца морфінг, гіпербалізацыя, гратэск іронія, супрацьпастаўленне, змешванне стыляў, культурных традыцый і апрапрыяцыя.
Усяго ў лабараторыі за год прайшло больш за 40 заняткаў, на кожным з якіх прысутнічае ад 4 да 30 чалавек, якія ствараюць творчую атмасферу і аўру калажнага дома.
Ігар Гусакоў @igorgusakov4 вядомы ў Віцебску фатограф, займае ў праекце асаблівае месца. У калажнай лабараторыі вечар завяршаецца сумесным здымкам, дзе замест нашых асоб - калажы, нібы жывыя сімвалы, якія адлюстроўваюць і ўвасабляюць нашу сутнасць.
Удзельнікі выставы: Алена Палякова @helenapoljakova Алена Свістунова @alena_svistunova Аліна Сіліна @ssilinaalinaa Аляксандра Балашчанка @albasshch Аляксандра Кулакова, Валянціна Дубадзел @glyxoj Варвара Стэльмашук @_varric_ Васіліса Зароўская @vasilisa_zarovskaja Вікторыя Чарноўская @pancakemoons Вольга Часнакова, Ганна Герашчанка @zhanochae Ганна Ляскова @panihancia Дар’я Наговіцына @darsnagov Жана Азарава @z_h_a_n_n_a_a_z Яўген Чахоткін @evgenolll Карына Рутчанка @kshew.t Кіра Сапежка @piprhehh Ліда Чацверава @lil._.chet Мар’я Ціханава @tihon.09 Марыя Гаралевіч @_little_hedgehog_1 Наталля Канькова, Наталля Крюкава @heusten Наталля Курневіч, Наталля Тарабука @leonta55ster Павел Свярдлоў @paulsver Софья Курыльчык @sofiks_23 Сяргей Сарокін, Ульяна Варапаева, Эваг Аўрааменка @evag_artist Яна Канаплёва @feevslyz_
📍Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт, вул. Праўды, 59, 3 паверх, аўдыторыя 24