• 21 мая • 18.00 — 23.00 • Музей истории Витебского народного художественного училища, ул. Марка Шагала,5а • • 22 мая • 18.00 — 23.00 • «Арт-пространство Толстого, 7» • 21 мая Музей истории Витебского народного художественного училища, ул. Марка...
Начало проекту было положено в 1999 году. Авторами самой идеи выставочного проекта стали Василий Васильев и Александр Досужев. Большая поддержка проекту была оказана Виктором Шилко. Первые две выставки назывались «Поиск и эксперимент», а с третьей выставки, по...
Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва падрыхтаваў шырокую праграму мерапрыемстваў у межах праекта “Хроніка Памяці”, прысвечанаму Дню Перамогі. Запланаваныя выставы, лекцыі, паказы фільмаў пройдуць на двух пляцоўках: выставачных залах на Фрунзэ,11 і Белабародава, 5....
Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва прадстаўляе праект “Імунітэт”. Імунітэт (ад лац. immunitas — вызваленне) – гэта здольнасць арганізма падтрымліваць сваю і біялагічную індывідуальнасць шляхам распазнання і выдалення чужародных рэчываў і клетак. Праект прысвечаны...
14 апреля 2021 года в Выставочном зале «Витебского центра современного искусства» открывается выставка группы художников «Международной Лаборатории Искусств». Ассоциация «Международная Лаборатория Искусств» была создана в июле 2016 года. Она объединяет художников...
30 сакавіка 2021 года а 16.00 у выставачнай зале ўстановы культуры “Музей “Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва” адкрываецца выстава “I трыенале жывапісу, графікі і скульптуры Беларускага саюза мастакоў “VIVAT VITA”. Выбранае”, падрыхтаваная грамадскім аб’яднаннем...
19 чэрвеня 2025 года а 17 гадзіне ў Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча адбудзецца прэзентацыя выставы «Вера Ермалаева. Амазонка авангарда», прысвечанай 105-годдзю творчага аб’яднання УНОВИС.
Вера Ермалаева (1893–1937) – жывапісец, графік, мастак тэатра, педагог, майстар дзіцячай кнігі, аўтар артыкулаў аб мастацтве, яркі прадстаўнік рускага авангарда, актыўная ўдзельніца віцебскага УНОВИС.
Вера Ермалаева належыць да яркай плеяды мастакоў-наватараў пачатку XX стагоддзя. У гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча яна адыграла асаблівую ролю. У лютым 1920 года мастачка стала адным з ініцыятараў стварэння творчага аб’яднання УНОВИС, была нязменным сакратаром яго творчага камітэта, з’яўлялася адной з тых, хто ажыццяўляў ідэі Казіміра Малевіча. У чэрвені 1920 года стала дырэктарам мастацкай навучальнай установы, заснаванай Маркам Шагалам.
Упершыню ў Віцебску будуць прадстаўлены 29 жывапісных і графічных работ позняга перыяду творчасці 1926-1934-х гадоў са збору «Галеяў–галерэі» (г. Масква). Выстаўка дапоўнена рэдкімі дакументамі з фондаў Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці, а таксама ўнікальнымі выданнямі з ілюстрацыямі мастачкі са збору Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Творчая спадчына Веры Ермалаевай знаходзіцца ў музейных зборах Дзяржаўнага Рускага музея, Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі, Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага музея тэатральнага і музычнага мастацтва, Іркуцкага мастацкага музея, музея «Царскасельская калекцыя», а таксама ў прыватных калекцыях Расіі, Германіі і ЗША.
⏱️ 19 чэрвеня 17.00
📍Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча вул. Марка Шагала, 5а
У выставачнай зале імя А.А. Салаўёва на Белабародава,5 пачала работу выстава «Сябравалі тры мастакі», прымеркаваная да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
У экспазіцыі прадстаўлены жывапісныя і графічныя творы Аляксандра Салаўёва (1926 – 2021), Алега Арлова (1934 – 1995) і Леаніда Анцімонава (1934 – 2012). Іх сяброўства і супрацоўніцтва склалася ў 1960-70-х гг. У гісторыю мастацкага жыцця Віцебска яны ўвайшлі як першае нефармальнае аб’яднанне без маніфестаў і дэкларацый, але з глыбокім разуменнем і блізкасцю эстэтычных установак. Сярод студэнцкай моладзі і творчай інтэлігенцыі іх група атрымала назву «АСА», у адпаведнасці з першымі літарамі прозвішчаў.
Творчыя здзяйсненні мастакоў адыгралі вызначальную ролю ў станаўленні і развіцці мастацтва постмадэрнізма ў віцебскім мастацкім жыцці.
Выстава будзе працаваць да 14 верасня 2025 года.
Урачыстая прэзентацыя выставы адбудзецца 26 чэрвеня 2025 года.
18 мая ў Міжнародны Дзень музеяў у арт-прасторы Талстога,7 прайшла прэзентацыя творчай майстэрні “Арт-кропка”, дзе былі прадстаўлены дзіцячыя архітэктурныя макеты, створаныя дзецьмі розных узростаў пад кіраўніцтвам архітэктаркі і мастачкі Наталлі Айдэмір @kropka.vitebsk
У межах ночы музеяў у арт-прасторы Талстога,7 з вялікім поспехам і пры поўным аншлагу прайшлі майстар-класы па манатыпіі на шкле ад мастака Данііла Качуры @kachura_nil