На персональной выставке «Мастерская художника. Александр Соловьёв» представлены более ста графических работ заслуженного деятеля искусств Республики Беларусь, кавалера ордена Франциска Скорины Александра Соловьёва. В проект включены произведения, созданные художником...
С 15 сентября по 14 октября в Витебске на улице Суворова можно посетить ежегодную выставку «Художник и город», посвященную 100-летию творческого объединения «УНОВИС» и ознакомиться с работами выдающихся современных белорусских художников. 15 октября...
18 сентября 2020 года в 16.00 в Музей истории Витебского народного художественного училища (ул. Марка Шагала, 5а) открывается Культурно-выставочный проект творческого объединения AGORApro (Москва) «Пионеры супрематизма. Проект Ве`рбовка – 100». Выставка посвящена...
Віцебская зямля багата на таленавітых людзей. А сярод іх ёсць выдатны мастак Барыс Лалыка, які зрабіў значны ўнёсак у гісторыю беларускага мастацтва. Увазе наведвальніка прапануюцца работы рознай тэматыцы. Гэта нацюрморты з дэталёвай прапрацоўкай прадметаў, работы,...
14 сакавіка ў Арт-прасторы «Талстога,7» адбудзецца адкрыццё фотавыставы Алены Коваль – «Тэксты». Фатаграфiя ды тэксты iснуюць у маiм жыццi аўтаномна, кожнае ў сваёй iснасцi, не замiнаючы адно аднаму. Адзiнае, што аб`ядноўвае iх, гэта...
Международный конкурс плаката к 100-летию УНОВИС «УНОВИС. 21 век» проходил с 20 сентября 2019 по 20 января 2020 года, и сегодня мы видим его результаты в плакатах 149 участников 15 стран, представивших более 300 плакатов. В них показана не застывшая во времени история...
19 чэрвеня 2025 года а 17 гадзіне ў Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча адбудзецца прэзентацыя выставы «Вера Ермалаева. Амазонка авангарда», прысвечанай 105-годдзю творчага аб’яднання УНОВИС.
Вера Ермалаева (1893–1937) – жывапісец, графік, мастак тэатра, педагог, майстар дзіцячай кнігі, аўтар артыкулаў аб мастацтве, яркі прадстаўнік рускага авангарда, актыўная ўдзельніца віцебскага УНОВИС.
Вера Ермалаева належыць да яркай плеяды мастакоў-наватараў пачатку XX стагоддзя. У гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча яна адыграла асаблівую ролю. У лютым 1920 года мастачка стала адным з ініцыятараў стварэння творчага аб’яднання УНОВИС, была нязменным сакратаром яго творчага камітэта, з’яўлялася адной з тых, хто ажыццяўляў ідэі Казіміра Малевіча. У чэрвені 1920 года стала дырэктарам мастацкай навучальнай установы, заснаванай Маркам Шагалам.
Упершыню ў Віцебску будуць прадстаўлены 29 жывапісных і графічных работ позняга перыяду творчасці 1926-1934-х гадоў са збору «Галеяў–галерэі» (г. Масква). Выстаўка дапоўнена рэдкімі дакументамі з фондаў Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці, а таксама ўнікальнымі выданнямі з ілюстрацыямі мастачкі са збору Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Творчая спадчына Веры Ермалаевай знаходзіцца ў музейных зборах Дзяржаўнага Рускага музея, Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі, Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага музея тэатральнага і музычнага мастацтва, Іркуцкага мастацкага музея, музея «Царскасельская калекцыя», а таксама ў прыватных калекцыях Расіі, Германіі і ЗША.
⏱️ 19 чэрвеня 17.00
📍Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча вул. Марка Шагала, 5а
У выставачнай зале імя А.А. Салаўёва на Белабародава,5 пачала работу выстава «Сябравалі тры мастакі», прымеркаваная да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
У экспазіцыі прадстаўлены жывапісныя і графічныя творы Аляксандра Салаўёва (1926 – 2021), Алега Арлова (1934 – 1995) і Леаніда Анцімонава (1934 – 2012). Іх сяброўства і супрацоўніцтва склалася ў 1960-70-х гг. У гісторыю мастацкага жыцця Віцебска яны ўвайшлі як першае нефармальнае аб’яднанне без маніфестаў і дэкларацый, але з глыбокім разуменнем і блізкасцю эстэтычных установак. Сярод студэнцкай моладзі і творчай інтэлігенцыі іх група атрымала назву «АСА», у адпаведнасці з першымі літарамі прозвішчаў.
Творчыя здзяйсненні мастакоў адыгралі вызначальную ролю ў станаўленні і развіцці мастацтва постмадэрнізма ў віцебскім мастацкім жыцці.
Выстава будзе працаваць да 14 верасня 2025 года.
Урачыстая прэзентацыя выставы адбудзецца 26 чэрвеня 2025 года.
18 мая ў Міжнародны Дзень музеяў у арт-прасторы Талстога,7 прайшла прэзентацыя творчай майстэрні “Арт-кропка”, дзе былі прадстаўлены дзіцячыя архітэктурныя макеты, створаныя дзецьмі розных узростаў пад кіраўніцтвам архітэктаркі і мастачкі Наталлі Айдэмір @kropka.vitebsk
У межах ночы музеяў у арт-прасторы Талстога,7 з вялікім поспехам і пры поўным аншлагу прайшлі майстар-класы па манатыпіі на шкле ад мастака Данііла Качуры @kachura_nil