25 студзеня пачаўся адлік ІІІ Міжнароднага конкурса плаката да 145-годдзя Казіміра Малевіча «УНОВІС. XXI стагоддзе. #Малевіч Чорны / #Малевіч Белы», які завяршае трылогію конкурсаў, арганізаваных да 100-годдзя УНОВІС.
Казімір Малевіч – выкладчык Віцебскага народнага мастацкага вучылішча і заснавальнік творчага аб’яднання УНОВІС. Ён адзін з найзначнейшых мастакоў ХХ стагоддзя, жывапісец, графік, дызайнер, майстар прыкладнога мастацтва, ініцыятар наватарскіх архітэктурных ідэй, стваральнік супрэматызму, бясспрэчна знакавая фігура авангарда ХХ стагоддзя. Конкурс плаката дазволіць зірнуць на знакавыя падзеі ХХ стагоддзя праз прызму асобы і творчай спадчыны Малевіча, правесці візуальныя канатацыі, выкарыстоўваючы актуальныя фармальныя і семантычныя сродкі дызайну.
Конкурс праводзіцца Віцебскім дзяржаўным універсітэтам імя П.М. Машэрава разам з Віцебскім цэнтрам сучаснага мастацтва і Беларускім саюзам дызайнераў.
Усю актуальную інфармацыю па конкурсе, форму заяўкі, праграму і намінацыі вы зможаце знайсці на нашым сайце.

25 января начался отсчёт III Международного конкурса плаката к 145-летию Казимира Малевича «УНОВИС. XXI век. #Малевич Черный / #Малевич Белый», завершающий трилогию конкурсов, организованных к 100-летию УНОВИСа.
Казимир Малевич – преподаватель Витебского народного художественного училища и основатель творческого объединения УНОВИС. Он один из самых значительных художников ХХ века, живописец, график, дизайнер, мастер прикладного искусства, инициатор новаторских архитектурных идей, создатель супрематизма, бесспорно знаковая фигура авангарда ХХ века. Конкурс плаката позволит взглянуть на знаковые моменты ХХ века через призму личности и творческого наследия Малевича, провести визуальные коннотации, используя актуальные формальные и смысловые средства дизайна.
Конкурс проводит Витебский государственный университет имени П.М. Машерова совместно с Витебским центром современного искусства и Белорусским союзом дизайнеров.
Всю актуальную информацию о конкурсе, форме заявки, программе и номинациях вы можете найти на нашем сайте.

ЗАЯВКА НА УЧАСТИЕ

_ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЛІСТ_

ІІІ Міжнародны конкурс плаката

ІІІ Міжнародны конкурс плаката

Русский